Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прайшлі вайну, каб даць жыццё

Прайшлі вайну, каб даць жыццё


Мае бацькі, Іван Мітрафанавіч і Праскоўя Пятроўна Іваніны, сустрэліся ў 1945 годзе ў Варапаеве. Дэмабілізаваны старшы лейтэнант убачыў за прылаўкам мясцовага магазіна прыгожую дзяўчыну, якая адразу запала яму ў сэрца. Толькі скончылася вайна, абое зведалі незлічоныя беды і выпрабаванні фашысцкай навалы. Праскоўя — на акупіраванай тэрыторыі Пастаўшчыны, а Іван, ураджэнец Браншчыны, прайшоў вайну з 1939-га і да ўзяцця Берліна, пакінуўшы свой подпіс на рэйхстагу. Баявы афіцэр быў дэмабілізаваны і накіраваны ў Заходнюю Беларусь для аднаўлення народнай гаспадаркі і арганізацыі калгасаў. Ім было пра што пагаварыць. А яшчэ абое прыгожа спявалі. А як жа танцаваў старшы лейтэнант Іванін цыганачку, пазвоньваючы баявымі ўзнагародамі на гімнасцёрцы! Не закахацца ў яго было проста немагчыма.

У 1946 годзе нарадзіўся іх першы сын Іван, потым — Мікалай (аўтар гэтых радкоў), Леанід і Аляксандр. Жылі небагата, але дружна і весела.

Як любілі мы, дзеці, калі бацька ці маці пачыналі распавядаць шматлікія гісторыі з жыцця, пра ваенныя падзеі. Перабіралі баявыя ўзнагароды, а іх у камандзіра ўзвода тэлеграфна-кабельнай роты старшага лейтэнанта Івана Іваніна было нямала: два ордэны Айчыннай вайны, медалі “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”, шматлікія юбілейныя медалі. Першы ордэн Айчыннай вайны бацька атрымаў за ўдзел у бітве на Арлоўска-Курскай дузе ў 1943 годзе, дзе быў паранены 23 лютага. Баі ішлі кровапралітныя, зямля стагнала ад выбухаў снарадаў і бомбаў. Іван Мітрафанавіч з напарнікам наладжвалі пашкоджаную сувязь, калі іх накрыла выбухам. Задыхаючыся пад камякамі мёрзлай зямлі, лейтэнант змог выпаўзці з варонкі і выцягнуць байца Фаміна, якому адарвала абедзве нагі. Сыходзячы крывёй, пачуў, што размаўляюць санітары. Параненых збіралі ў лодкі і цягнулі па глыбокім снезе. Бацьку заўважылі і перанеслі ў лодку, а бязногага салдата пакінулі ў полі. Тады бацька выхапіў пісталет і загадаў забраць няшчаснага. У шпіталі хірург хацеў адрэзаць нагу, але ўпарты мужчына не дазволіў. Неўзабаве рана пачала гаіцца. Адправілі ў тыл, а пасля лячэння — на фронт.

Страшнай была бітва пры ўзяцці Кёнігсберга. Непрыступная крэпасць не здавалася. Немцы заселі ў казематах сярэдневяковай цытадэлі, і выбіць іх адтуль не ўдавалася ні з зямлі, ні з паветра. Людзі гінулі сотнямі. З Масквы быў запрошаны Патрыярх, які з малітвамі, цудатворным абразом Багародзіцы абляцеў на самалёце поле бою, правёў малебен аб дараванні перамогі. І здарыўся цуд, аб якім партыйны і не вельмі веруючы тата распавядаў не ўсім і не заўсёды. Яны ўбачылі, як над арміяй ідзе Маці Божая, раскінуўшы свой Святы Пакроў, які неслі анёлы. У немцаў заклініла гарматы, і крэпасць была ўзята.

Засталіся ў памяці ўспаміны маці. Падчас акупацыі Пастаўшчыны яна, 20-гадовая дзяўчына, стала партызанскай сувязной, дапамагала яўрэям, якіх бязлітасна знішчалі фашысты. У Варапаеве па суседстве жыла сям’я Каца, які меў сваю сталярную майстэрню, рабіў прыгожую мэблю. Маці пры Польшчы скончыла сямігодку, а  перад вайной — гандлёвае вучылішча ў Ленінгра­дзе, нядрэнна ведала ідыш, нямецкую мову. Яна карысталася гэтым, калі прыбірала ў жандармерыі і чула многа карыснай інфармацыі, якую перадавала ў партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады імя Ракасоўскага, камандзірам якога быў легендарны Рыгор Крукаў, яе стрыечны брат. Веданне нямецкай мовы дапамагло ёй выратаваць Каца і яшчэ 12 яўрэяў ад расстрэлу. Людзі ўцяклі ў лес, а маму западозрылі і павезлі на допыт у Глыбокае. У турме трымалі некалькі дзён, білі так, што траціла прытомнасць. Толькі вытрымка і мужнасць выратавалі яе.

Была ў маці сяброўка Маруся Мя­дзюха, якая таксама перадавала партызанам сабраныя звесткі. Разам яны хавалі яўрэйскага хлопчыка, які ўцёк, вылезшы з ямы з расстралянымі яўрэямі ў Дунілавічах. Маці гаварыла, што не магла зрабіць інакш. Загінула столькі родных ёй людзей: дзядзьку спалілі зажыва, расстралялі брата, сястру-падлетка вывезлі ў Германію.

Лёс узнагародзіў маці за яе смеласць і высакароднасць, за тое, што не пакінула людзей у бядзе. Выратаваныя матуляй яўрэі пасля вайны выехалі ў Польшчу, а потым у Ізраіль. Пра дзяўчыну, якая ратавала іх, рызыкуючы жыццём, яны не забыліся. У 90-ыя гады супрацоўнік ізраільскага пасольства ў Беларусі ўручыў Праскоўі Пятроўне медаль “Праведнік народаў свету”, а яе імя ўнесена ў спіс змагароў за мір. Маці ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны, а таксама юбілейнымі медалямі.

На  жаль, бацькоў ужо няма ў жывых. Іван Мітрафанавіч памёр у 1971 годзе, Праскоўя Пятроўна — у 2004-ым. Нам, іх сынам, унукам і праўнукам, засталася светлая памяць пра цудоўных бацькоў, уважлівых і любячых бабулю і дзядулю, мужных патрыётаў. Мы беражліва захоў­ваем іх узнагароды, фотаздымкі і пісьмы. Свецяцца вокны бацькоўскага дома, дзе цяпер жыве з сям’ёй Аляксандр. Гучаць у доме музыка і песні, якія спявалі тата і мама. На бацькавым гармоніку выконвае іх малодшы Іванін, музыкант і кампазітар.

Нізка кланяюся тым, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за светлы дзень вызвалення і Перамогі. Дарагія ветэраны, вы — наша памяць і наша гісторыя.

М. ІВАНІН, г. п. Лынтупы.   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81