Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На хвалях чыстых гукаў раяля

На хвалях чыстых гукаў раяля

Юныя піяністы раёна, якія сталі лаўрэатамі.

8 красавіка раённы Дом культуры па вуліцы Станкевіча ў Паставах аказаўся ў палоне класічнай музыкі. Тут прайшоў Другі адкрыты раённы конкурс юных піяністаў, які сабраў 30 ­удзельнікаў з райцэнтра, гарадскога пасёлка Варапаева, аграгарадка Навасёлкі, а таксама з Браслава, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Лепеля, Відзаў і Бягомля.

Перад пачаткам конкурсу піяністаў і педагогаў вітала нача­ль­нік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская. Яна адзначыла, што ўжо першае музычнае спаборніцтва, якое ладзілася ў Паставах два гады назад, насуперак добра вядомай прыказцы атрымалася ўдалым і паказала, што з’яўляецца патрэбным і карысным.

— Спадзяюся, і сёння мы пазнаёмімся з цудоўнымі юнымі музыкантамі, для якіх гэты конкурс паслужыць стымулам, яшчэ адным штуршком да таго, каб пракладваць далей нялёгкую творчую дарогу ў музычным жыцці, — сказала Галіна Мікалаеўна, пажадаўшы ўсім удзельнікам поспехаў, натхнення, не перажываць і не хвалявацца, бо журы настроена вельмі добразычліва: — Яно абавязкова заўважыць ваша майстэрства і старанне. І няхай пераможа мацнейшы! — заключыла яна.

А затым залу запоўнілі глыбокія і чыстыя гукі раяля. Яны ліліся спачатку з-пад пальцаў самых маленькіх удзельнікаў конкурсу з малодшых груп “А” і “В”, куды ўвайшлі навучэнцы адпаведна да 8 гадоў уключна і 9-10-гадовыя выканаўцы. Потым іх змянілі на сцэне прадстаўнікі сярэдняй узроставай групы (11-12 гадоў). А завяршалі конкурсную праграму піяністы са старэйшай групы ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў. Кожны ўдзельнік выконваў па тры творы на выбар. Сярод аўтараў былі як сусветна вядомыя класікі І. Бах, Э. Грыг, В. Моцарт, Д. Шастаковіч, П. Чайкоўскі, так і сучасныя беларускія і замежныя кампазітары Г. Гарэлава, Б. Бартак, Э. Тырмант і іншыя.

Ацэньвалі майстэрства выканаўцаў загадчыкі фартэпіянных аддзяленняў Наваполацкага музычнага каледжа Г. А. Касяк, Пастаўскай і Варапаеўскай дзіцячых школ мастацтваў А. І. Падгайская і І. М. Юркова. Яны “лавілі” кожную сыграную ноту, робячы сабе паметкі. Калі ж надышоў час падвядзення вынікаў конкурсу, старшыня журы Г. А. Касяк ад усёй душы павіншавала прысутных з вялікім святам фартэпіяннай музыкі, якое падарыла нямала хвілін асалоды.

— Думаю, мы робім вельмі добрую справу — вучым дзяцей музыцы, далучаем іх да цудоўнага, — зазначыла яна. — І гэта здорава. Таму што ў наш час часцей можна ўбачыць маладых людзей не за інструментам, а з навушнікамі, каля камп’­ютара, з мабільнымі тэлефонамі. Такім чынам яны перасталі пазнаваць свет па-іншаму, чытаць кнігі, спагадаць адно аднаму, хадзіць у госці. Нешта мяняецца не ў той бок, у які хацелася б. А музыка не дазваляе нашым душам ачарсцвець, развівае добрыя пачуцці. Таму любіце музыку, займайцеся ёю — і вы пра гэта ніколі не пашкадуеце.

Пасля Г. А. Касяк разам з Г. М. Чаплінскай і дырэктарам Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза А. А. Собалем уручыла ўзнагароды — дыпломы лаўрэатаў і сувенірныя талеркі з лагатыпам конкурсу — яго прызёрам. У малодшай групе “А” дыплома трэцяй ступені ўдастоены вучань Відзаўскай ДШМ, дыплома другой ступені — прадстаўнік Бягомльскай дзіцячай школы мастацтваў, першай ступені — навучэнка Глыбоцкай ДШМ. У групе “В” месцы размеркаваліся наступным чынам. На трэцім Таццяна Казак з Пастаўскай ДШМ і Анастасія Зарэцкая з Варапаеўскай ДШМ. Другое раздзялілі навучэнкі Пастаўскай школы мастацтваў Ксенія Каравацкая і Паліна Захарыч. Першае месца ў гэтай узроставай катэгорыі не прысуджалася.

У сярэдняй групе трэцяе месца занялі Карына Татарчук з Варапаеўскай школы і навучэнка Глыбоцкай ДШМ. Другое за пастаўчанкамі Ганнай Казак і Таццянай Кусяк, першае — у навучэнкі Браслаўскай ДШМ. І, нарэшце, у старэйшай узроставай групе дыпломы трэцяй ступені атрымалі навучэнка Пастаўскай ДШМ Алена Шаўчэнка і прадстаўнік Глыбоцкай школы мастацтваў. Дыпломы другой ступені ў нашых зямлячак з Пастаў і Варапаева Аліны Бартось і Алесі Балай, першай ступені — у пастаўчаніна Мікіты Шастакова.

На хвалях чыстых гукаў раяля

Уладальні­ца Гран-пры конкурсу Віталія Гіль разам са сваім педагогам К. Б. Мейшутовіч.

Гран-пры сёлетняга конкурсу дасталася прадстаўніцы малодшай групы “В”, навучэнцы Пастаўскай школы мастацтваў Віталіі Гіль. Акрамя названых вышэй узнагарод, Віталія атрымала галоўны прыз — хрустальны раяль — і падарунак ад спонсара мерапрыемства, былога выпускніка музычнай школы, індывідуальнага прадпрымальніка М. М. Трыказенкі. Яго фірма вырабіла сувенірныя талеркі і для астатніх удзельнікаў конкурсу. Сярод іх былі выбраны дзве ўладальніцы дыпломаў “За выкананне характарнай п’есы”. Яны дасталіся навучэнкам Варапаеўскай ДШМ Дар’і Мацкевіч і Дар’і Казаровец.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 27

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 42

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 40

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 46

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 79

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 68

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 84

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 88