Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачынаць са свайго двара

Пачынаць са свайго двара

У адпаведнасці з распараджэннем раённага выканаўчага камітэта, з 23 сакавіка па 30 красавіка ў раёне праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні, сан­ачыстцы і азеляненні населеных пунктаў. Вясна з кожным днём уладарыць усё больш паўнапраўна, абуджаецца прырода, на клумбах дбайных гаспадароў ужо з’явіліся першацветы. Але шмат да чаго яшчэ трэба прыкласці рукі, каб навесці парадак. Які ўклад у добраўпарадкаванне плануюць унесці пастаўчане  і якія аб’екты ў горадзе, на іх думку, патрабуюць асаблівай увагі? На гэтыя пытанні карэспандэнту “Пастаўскага краю” Анне Анішкевіч адказваюць:

Мікалай Дзмітрыевіч ЖДАНКОВІЧ,

дырэктар раённага вытворчага ўпраўлення Паставырайгаз”:

— Два разы ў год сярод упраўленняў праводзіцца абласны агляд-конкурс па добраўпарадкаванні замацаванай тэрыторыі, і мы імкнёмся прыдумаць штось­ці новае і арыгінальнае. Падрыхтоўку да веснавых работ на клумбах пачынаем яшчэ ў студзені. Ужо цяпер у нас раскашуе расада кветак, дапрацоўваем дэталі для ажыццяўлення розных задумак. Летась зрабілі клумбу ў выглядзе аварыйнай машыны: засадзілі кветкамі адпаведных колераў. Плануем тое-сёе новае і на сёлетнюю вясну. Стараемся, каб затраты на добраўпарадкаванне былі міні­мальнымі, а вынікі радавалі. Штосьці набываем за прафсаюзныя ўзносы. Члены калектыву з разуменнем адносяцца да маіх ініцыятыў, і мы разам ствараем прыгажосць.

Важна, каб гараджане цанілі тое, што робяць камунальныя службы, і не шкодзілі: не вырывалі кветкі, не смецілі, не ламалі агароджы.

Віктар Юльянавіч БУДЗІЧ,

 прараб філіяла  “Пастаўскае ДРБУ-132”:

— Восенню мінулага года завяршылі рамонт вуліцы Ленінскай у мікрараёне будаўнікоў. Сёлета займаліся добраўпарадкаваннем гэтага ўчастка: прыбралі смецце, якога нямала набралася пасля зімы, навезлі зямлі, пасеялі газонную траву. Наведзены парадак і на тэрыторыі майстэрань, каля адміністрацыйнага будынка. У бліжэйшы час падфарбуем, пабелім тое, што за зіму страціла выгляд. Набірае сілу расада кветак, якую вырошчваем самі, як толькі стане цёпла — высадзім яе на клумбы. За чысцінёй і парадкам на сваёй тэрыторыі сочым рэгулярна, прыбіраем і пэўны ўчастак вуліцы Ленінскай. Пажадана, каб у навядзенне чысціні і парадку ўключаліся і гараджане. Разгарнуцца ёсць дзе: ля свайго дома, пад’езда, на ўчастку дарогі перад домам. Для таго, каб пасеяць аксаміткі ці іншыя кветкі, выграбці смецце, не трэба прыкладваць шмат намаганняў: дастаткова жадання.

Лілія Зянонаўна ХРАПУН,

жыхарка дома № 4 па вуліцы Юбілейнай:

— Нашай шматпавярхоўцы трыццаць гадоў. Гэта кааператыўны дом. На жаль, належны парадак падтрымліваецца не ва ўсіх пад’ездах і каля іх. Мы ў сваім, чацвёртым, зрабілі рамонт уласнымі сіламі, на лесвічных пляцоўках развялі мноства хатніх кветак. А заходзіла ў іншыя — абшарпаныя, спісаныя сцены, разламаныя рамы вокнаў на лесвічных пляцоўках. Многія жыхары стараюцца, каб і пад вокнамі было прыгожа: разбіваюць клумбы, высаджваюць і даглядаюць кветкі, наводзяць парадак. Але большасць адносіцца да гэтага абыякава. Арганізуем суботнік па навядзенні чысціні — і на яго выходзяць адны і тыя ж сем-дзесяць чалавек. Астатнія знахо­дзяць прычыны, каб застацца дома і назіраць у акно, як працуюць іншыя. Летась дом прыняло на свой баланс прадпрыемства камунальнай гаспадаркі. Таму некаторыя кажуць, маўляў, няхай добраўпарадкаваннем займаюцца работнікі камунальнай службы, мы ж за гэта плацім грошы. Так, дворнікі зімой расчышчаюць снег, з вясны да восені падмятаюць пясок і смецце, восенню зграбаюць лісце. Ёсць і прыбіральшчыцы ў пад’ездах. Але ж і самім не трэба быць утрыманцамі ці, яшчэ горш, нішчыць тое, што робяць іншыя.

Госці райцэнтра захапляюцца парадкам у нашым горадзе. Сапраўды, на цэнтральных вуліцах  прыгожа. А заедзь на ўскраек — і ўбачыш адваротнае. Там ёсць над чым працаваць, і не толькі камунальнай службе. Парадак у горадзе пачынаецца з парадку ў кожным двары.

Ірына Альфонсаўна ЖУКЯН,

жыхарка вуліцы В. Харужай:

— Наш дом “замыкае” вуліцу. Месца маляўнічае. Але і самі шмат робім для таго, каб каля дома быў парадак: абкошваем прыдарожную паласу, садзім мноства кветак. Увогуле, прыгажосць любяць большасць жыхароў вуліцы, ля іх дамоў акуратныя агароджы, падстрыжаныя газоны, яркія дываны з кветак — усё гэта радуе вока. Засмучае, што вуліца даўно не падсыпалася гравіем.

Люблю гарадскі парк. У ім шмат зроблена для адпачынку лю­дзей, любуюся мосцікам ля будынка суда. На ім часта фатаграфуюцца маладажоны, госці горада. Некалі разам з іншымі работнікамі бібліятэкі наводзілі ля яго парадак. А нядаўна заглянула ў гэта месца — і жахнулася: колькі пустых пластыкавых бутэлек, іншага смецця! І ўспомніла выказванне: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Хочацца, каб дзеці і моладзь цанілі працу іншых і не заставаліся ў баку ад агульнай справы добраўпарадкавання.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 26

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 47

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 59

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 66

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 50

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 98

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 251

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 87