Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адбыўся сход упаўнаважаных Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства

Адбыўся сход упаўнаважаных Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства

На ім разгледжаны вынікі работы праўлення за 2014 год і вызначаны задачы па далейшым развіцці і ўдасканаленні дзейнасці спажывецкай кааперацыі раёна. У рабоце сходу прыняў удзел і выступіў першы намеснік старшыні Віцебскага аблспажыўсаюза В. А. Шуляк.

У верасні мінулага года праўленне Белкаапсаюза прыняло пастанову “Аб вызначэнні базавых райспажыўтаварыстваў і філіялаў”. У Віцебскай вобласці да такіх аднесена Пастаўскае раённае спажывецкае таварыства. Нагадаўшы пра гэта на сходзе ўпаўнаважаных, яго старшыня Р. А. Леўкавец адзначыў, што адпавядаць патрабаванням базавага прадпрыемства вельмі адказна, бо яно фарміруе стандарты для дзейнасці іншых арганізацый у гандлі, грамадскім харчаванні, вытворчасці ўласнай прадукцыі, нарыхтоўках, экспарце, аказанні платных паслуг, культуры абслугоў­вання, рабоце з кадрамі.

Да такога высокага прызнання кааператары раёна ішлі на працягу многіх гадоў і стварылі самы магутны ў Прыдзвінскім краі гандлёвы і вытворча-нарыхтоўчы комплекс. Пацвярджэннем таму з’яўляюцца мінулагоднія вынікі. Райспажыўтаварыства ў чарговы раз заняло першае месца ў вобласці па аб’ёме рознічнага гандлёвага тавараабароту, уласнай прадукцыі грамадскага харчавання, вытворчасці тавараў, нарыхтовак. У ліку лідараў і па іншых важнейшых паказчыках. Усяго насельніцтву рэалізавана тавараў на 305 мільярдаў 109 мільёнаў рублёў, што складае ў сярэднім на аднаго чалавека 8 мільёнаў 180 тысяч рублёў. Амаль на 12,7 мільярда рублёў закуплена  сельскагаспадарчай прадукцыі. Усе прадпрыемствы і галіны працавалі рэнтабельна.

Асаблівыя словы падзякі кіраўнік кааператараў раёна адрасаваў лепшым калектывам магазінаў, а таксама работнікам, якія вызначыліся ў розных конкурсах, выставах і прэзентацыях на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Высокай ацэнкі заслужылі работнікі, якія абслугоўваюць сельскае насельніцтва. А справа гэта няпростая. На Пастаўшчыне  410 населеных пунктаў. У 91% з іх пражывае ад некалькіх да 100 чалавек. Менавіта да іх з таварамі не толькі першай неабходнасці і даходзяць кааператары.

Правільна выпрацаваныя стратэгія і тактыка дазволілі стварыць у горадзе, гарпасёлку Варапаева і іншых населеных пунктах сучасную гандлёвую, вытворчую і перапрацоўчую базы, якія забяспечваюць належную аддачу, з’яўляюцца канкурэнтаздольнымі на сучасным рынку. Сістэма спажывецкай кааперацыі па-ранейшаму ўтрымлівае свае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне, з’яўляецца буйнейшым падаткаплацельшчыкам. Па выніках работы за 2014 год калектыву райспажыўтаварыства прысуджана першае месца ў раёне сярод прадпрыемстваў і арганізацый сферы паслуг, транспарту і сувязі.

У той жа час наяўнасць вялікай колькасці прадпрымальнікаў, магазінаў іншых форм уласнасці прыцягваюць да сябе шмат пакупнікоў. Каб заставацца лідарам і далей, прадпрыемствам спажывецкай кааперацыі трэба шырэй укараняць новыя тэхналогіі, пастаянна мець у наяўнасці акцыйныя тавары, трымаць на кантролі пытанні цэнаўтварэння, павышаць культуру абслугоўвання, прэстыж прафесіі. Пакупнікоў не заўсёды задавальняюць харчовая прадукцыя і тавары, якія прапаноўваюць у магазінах спажывецкай кааперацыі. Іншы раз выклікаюць абурэнне непрафесіяналізм, абыякаваныя паводзіны работнікаў прылаўка. Пра недапушчэнне такіх і іншых негатыўных фактаў з боку спецыялістаў і кадраў масавых прафесій гаварылі Р. А. Леўкавец,  старшы кантралёр-рэвізор, член рэвізійнай камісіі райспажыўтаварыства  А. Э. Сіманько, іншыя выступоўцы.

У цэлым работа праўлення за справаздачны перыяд была прызнана здавальняючай. ­Удзель­нікі сходу ўпаўнаважаных прынялі пастанову, у якой вызначылі галоўныя задачы па далейшым удасканаленні гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, усёй работы сістэмы спажывецкай кааперацыі Пастаўшчыны.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 61

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80