Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заўсёды напагатове

Заўсёды напагатове

Аксана Браніславаўна Кісель

Прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы — гэта “перадавы рубеж” стацыянара. Тэрмінова і кваліфікавана аказаная тут першая медыцынская дапамога нярэдка выратоў­вае чалавеку жыццё. Чуласць, шчырасць, праяўленыя да хворага, — візітная картка калектыву. У прыёмна-дыягнастычным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы працуюць пятнаццаць чалавек. Загадвае ім Сяргей Андрэевіч Музычэнка. А старшай медсястрой з’яўляецца Аксана Браніславаўна Кісель. Напісаць пра яе парэкамендаваў галоўны ўрач У. М. Чакавы.

— У калектыў прыйшла пасля заканчэння Полацкага медвучылішча ў 1991 годзе, — расказвала А. Б. Кісель. — Спачатку працавала дзяжурнай медсястрой, а апошнія чатыры гады — старшай. Калі тэатр, як кажуць, пачынаецца з вешалкі, то раённая бальніца — з прыёмнага аддзялення. Мы займаемся прыёмам і рэгістрацыяй хворых, аказваем экстранную медыцынскую дапамогу, робім даўрачэбны агляд, санітарна-гігіенічную апрацоўку, афармляем адпаведную дакументацыю, транспартуем хворых.

Аксана Браніславаўна з вялікай адказнасцю падыходзіць да вырашэння любога пытання. Абслугоў­ваць хворых цяжка. Патрэбны стрыманасць, тактычнасць. У аддзяленне трапляюць па-рознаму: кагосьці дастаўляе брыгада хуткай дапамогі, хтосьці звяртаецца па дапамогу самастойна, некаторых прывозяць для асведчання на ўжыванне алкаголю. Медсястра выслухоўвае скаргі на недамаганне, ацэньвае стан і дакладвае інфармацыю пра пацыента дзяжурнаму доктару. Затым дапамагае ўрачу пры аглядзе хворага, выконвае назначэнні, рэгіструе даныя пацыента ў спецыяльным журнале.

У аддзяленні ёсць дыягнастычная палата. У ёй пацыенту, які паступіў, аказваецца першачарговая дапамога, здымаецца прыступ, устанаўліваецца дыягназ. Пасля чаго чалавека або адпраўляюць на лячэнне ў адно з аддзяленняў бальніцы, або, калі стан паляпшаецца, дадому.

— Нядаўна здадзены ў эксплуатацыю санітарна-гігіенічны блок, — гаварыла А. Б. Кісель. — Гэта дадатковыя зручнасці як для пацыентаў, так і для абслуговага персаналу. Адміністрацыя райбальніцы, аса­біста галоўны ўрач Ула­дзімір Мікалаевіч Чакавы шмат робяць для таго, каб палепшыць умовы знахо­джання хворых, павысіць якасць лячэння.

Аксана Браніславаўна кантралюе работу медперсаналу аддзялення, робіць унутрывенныя, унутрымышачныя і падскурныя ін’екцыі. Пры аддзяленні ёсць лабараторыя, дзе ў сціс­лыя тэрміны можна атрымаць вынікі неабходных аналізаў, у спецыяльяным кабінеце зрабіць кардыя­граму сэрца.

— Калектыў наш зладжаны, — гаварыла старшая медсястра. — На дзяжурства звычайна заступаюць медсястра і санітарка. У мяне графік іншы — працую кожны дзень, акрамя выхадных. Пастаянна ёсць дзяжурны ўрач. Добрасумленна выконваюць свае абавязкі медсёстры Марыя Райчонак, Жанна Макарэвіч, Тамара Дзеўгуць, Вольга Шульская. Няпростая работа ў санітарак Алы Далжонак, Таццяны Жук’ян, Алены Салавей і Алены Дзюшко. Але кожная з іх на сваім месцы, усе старанныя, руплівыя. Прыёмнае аддзяленне — свое­асаблівы санпрапускнік. Ад кваліфікаваных дзеянняў медперсаналу нашага аддзялення залежыць санітарна-эпідэміялагічны рэжым усёй бальніцы.

…Гутарку перапыніў тэлефонны званок. Фельчар адной з брыгад хуткай дапамогі паведамляў, што ў прыёмнае аддзяленне вязуць хворага ў крытычным стане: высокі ціск, галаўныя болі. Медперсанал за некалькі хвілін быў прыведзены ў “баявую гатоўнасць”, тэрмінова выкліканы тэрапеўт для неадкладнага абследавання дастаўленага пацыента і прыняцця канкрэтнага рашэння. Медыкі прыёмна-дыягнастычнага аддзялення, як заўсёды, напагатове.

Тэкст і фота  Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Гостинец к Новоиспеченному году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик

Хотите узнать больше? Подарок к Новому году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел 153

Молодечненец и вилейчанка выиграли билеты на проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2»

Хотите узнать больше? Проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2» пройдет в Молодечно 10 декабря В Молодечно 10 декабря в 16.00 на сцене 174

Под Мяделем взяли серийных грабителей, в Вилейском районе на пожаре сгорела доярка, а Молодечно алкают уплотнить. Итоги недели

Хотите узнать больше? Главный архитектор проектов Александр Назаров и директор Проектстроя Иван Авчинников у проектов новых домов по улицам Великий Гостинец и Мира в 185

Король Бонстиков прилетит в Беларусь(видео)

Хотите узнать больше? Король Бонстиков Норд прилетит в Беларусь Нашумевшая космическая история, которую «Евроопт» подарил стране в этом году, продолжается: в гости к 181

На этой неделе белорусов ждет незначительное похолодание, дождь и мокрый снег

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В последние дни осени погодные условия в Беларуси будут определять 187

Готовимся к новогоднему корпоративу уже сегодня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Чтобы превратить корпоратив в яркий праздник, нужно начинать готовиться к 184

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 197

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 207