Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Смецяць, дзе папала

Смецяць, дзе папала

Кантэйнерная пляцоўка па вуліцы Кааператыўнай.

З надыходам вясны становіцца прыкметным смецце, якое назапасілася за зіму і хавалася пад снежным покрывам. Каб ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі, прывесці вуліцы горада і іншых населеных пунктаў раёна ў парадак, розныя кантралюючыя службы праводзяць рэгулярныя рэйды. У адным з іх разам з майстрам участка добраўпарадкавання і саначысткі УП ЖКГ М. С. Кісялёвым, начальнікам і галоўным спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. І. Казаком і А. А. Гатоўчыкам пабывала і карэспандэнт раённай газеты.

Адпраўная кропка — набярэжная ракі Мядзелка ў цэнтры горада. Дзе, як не тут, павінен быць ідэальны парадак? Але так лічаць не ўсе. У прыбярэжнай паласе — попел ад спальвання торфабрыкету, адзінкавыя пластыкавыя і шкляныя бутэлькі. Варта прайсці далей, як адкрываецца яшчэ больш «маляўнічая» карціна. Пад дрэвам — цэлая батарэя пластыкавых бутэлек з-пад піва. Мяркуючы па іх выглядзе, з’явіліся яны тут літаральна на днях. На супрацьлеглым баку ракі — чорнай плямай зеўрае зямля пасля выпальвання сухой расліннасці. За такое бяздумнае стаўленне да навакольнага асяроддзя належаць штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь і пакрыццё нанесенай шкоды. Хтосьці так і не данёс пакет з бытавым смеццем да кантэйнера і пакінуў яго прама пад мостам, які вядзе ў раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Некаторыя грамадзяне наносяць шкоду не толькі прыродзе, але і падвяргаюць небяспецы жыццё іншых людзей. А як яшчэ растлумачыць пагнутую ў некалькіх месцах таблічку «Высокае напружанне. Лоўля рыбы паблізу лініі электраперадачы небяспечная для жыцця»? Гэты знак устаноўлены тут не проста так: у краіне зафіксавана некалькі выпадкаў рыбалкі са смяротным зыходам.

Смецяць, дзе папала

З адваротнага боку кантэйнернай пляцоўкі, якая знаходзіцца па вуліцы Кааператыўнай, утварыўся сапраўдны міні-палігон. Матрац, цэгла, сухія галіны дрэў, шыфер — вось далёка не поўны пералік таго, што можна тут убачыць. Але віны камунальнікаў у гэтым няма. Справа ў тым, што такое смецце адносіцца да разраду буйнагабарытнага і яго нельга загрузіць у смеццявоз. Утылізаваць такія адходы павінны ўладальнікі. Для гэтага дастаткова патэлефанаваць у дыспетчарскую службу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і заказаць на платнай аснове спецыяльную тэхніку. Рабіць гэтага людзі не хочуць і ўпарта ігнаруюць тую інфармацыю, што кантэйнеры прызначаны толькі для бытавых адходаў. Як следства, смеццевая куча расце з кожным днём, вецер разносіць смецце на прылеглую тэрыторыю. Яшчэ больш незразумелая пазіцыя жыхароў вуліцы Кастрычніцкай, якія аргані­завалі звалку прама ў жылым сектары. І гэта нягле­дзячы на тое, што бліжэйшая кантэйнерная пляцоўка знаходзіцца на адлегласці пяцідзесяці метраў.

Патрабуе добраўпарадкавання тэрыторыя, якая прылягае да трансфарматарнай падстанцыі па вуліцы Гагарына, дзе раскіданы покрыўкі ад колаў, пластмасавыя каністры, аўтамабільныя сядзенні, практычна цалкам разбурылася драўляная агароджа. Побач — два перапоўненыя кантэйнеры для смецця і кузаў легкавога аўтамабіля, які ўладальнік транспартнага сродку павінен самастойна ўтылізаваць, а не захоўваць на вуліцы горада.

Смецяць, дзе папала

Каля трансфарматарнай падстанцыі на вуліцы Гагарына.

Забруджана адходамі і тэрыторыя каля гаражнага кааператыва «Наватар». Адразу за гаражамі ўзвышаецца вялікая смеццевая горка, якая з’явілася тут не менш за год таму. І не дзіўна. Бо кантэйнер, які знаходзіцца літаральна за некалькі крокаў ад звалкі, перапоўнены, вакол яго на зямлі ляжыць смецце.

Смецяць, дзе папала

Аўтахлам у абавязковым парадку павінны ўтылізаваць яго ўладальнікі.

У мінулым годзе ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» быў накіраваны рэкамендацыйны ліст, дзе ўказвалася на неабходнасць лік­відаваць несанкцыянаваную звалку, якая ўтварылася адразу за агароджай прадпрыемства. Рэкамендацыі былі выкананы, але цяпер на тым жа самым месцы зноў пачынае назапашвацца будаўнічае смецце, валяецца металалом.

— На жаль, да ідэальнага парадку яшчэ далёка, — падсумаваў вынікі абследавання В. І. Казак. — Не магу не адзначыць, што ў параўнанні з мінулымі гадамі прыбярэжная тэрыторыя ракі Мядзелка стала значна чысцейшай, тое самае датычыць і гарадскіх паркаў. Разам з тым, у раёне па-ранейшаму існуе шэраг парушэнняў, якія з года ў год паўтараюцца.

Указваць на недахопы трэба не ўсім. Да прыкладу, тэрыторыя, прылеглая да адміністрацыйнага будынка лясгаса, заўсёды ўтрымліваецца ва ўзорным парадку. Тут не бывае ні перапоўненых кантэйнераў, ні стыхійных звалак, усё так, як і павінна быць. Ёсць нямала і іншых станоўчых прыкладаў.

Сёлета супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзена дзевяць маніторынгаў, па выніках якіх выда­дзена дванаццаць рэкамендацый на ліквідацыю парушэнняў. Усяго ж здзейснена больш за 30 выездаў, якія сталі падставай для напісання 42 інфармацыйных лістоў і прадпісанняў, складзена 14 адміністрацыйных пратаколаў на агульную суму 20 мільёнаў беларускіх рублёў. Гэтыя сродкі пералічваюцца на рахунак Міністэрства фінансаў. Праверкі добраўпарадкавання будуць працягвацца.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 47

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 53

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 39

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 84

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 235

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 70

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 81

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 56