Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хобі стала прафесіяй

Хобі стала прафесіяй

У Год моладзі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі вырашылі арганізаваць сустрэчу з кім-небудзь з маладых паэтаў Беларусі і запрасілі Рагнеда Малахоўскага — рэдактара аднаго з аддзелаў часопіса “Полымя”.

На гэту сустрэчу ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза па вуліцы Чырвонаармейскай прыйшлі работнікі раённай бібліятэкі, вучні гарадскіх школ, аматары паэзіі. Паэт расказваў пра сябе, сваю творчасць, чытаў вершы і ахвотна адказваў на самыя розныя пытанні (што натхняе на творчасць, якая музыка падабаецца, любімыя паэты і пісьменнікі, у чым бачыць сэнс жыцця, што такое каханне, дзе падарожнічае, планы на будучае, што цэніць у людзях і інш.). Прысутныя маладыя людзі парадавалі актыўнасцю і зацікаўленасцю.

Рагнеду трыццаць гадоў. Ён нара­дзіўся ў Магаданскай вобласці. Яго бацька са Смалявіцкага раёна, маці — з Мядзельскага. Яны сустрэліся, пакахалі адно аднаго і адправіліся на поўнач Савецкага Саюза. Марылі пра дзяўчынку і хацелі назваць яе ў гонар полацкай князёўны — Рагнедай. А калі з’явіўся сын, то далі гэта імя яму. Калі хлопчыку было тры гады, сям’я вярнулася на радзіму маці, у вёску Гатавічы Мядзельскага раёна. Ён вучыўся ў нарачанскай СШ № 2, дзе ўсе прадметы (нават фізкультура) выкладаліся на беларускай мове. На ёй жа размаўляюць і бацькі. Адсюль і  любоў да роднай мовы.

Вершы пачаў пісаць у школе, і іх ацаніў настаўнік  літаратуры. Пазней стаў пасылаць у розныя перыядычныя выданні. Але вучыўся ў класе з матэматычным ухілам, таму паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на факультэт фінансаў і банкаўскай справы. Хутка зразумеў, што яго вабіць свет творчасці, а не сухія формулы і тэарэмы. Чытаў шмат рознай літаратуры. Перавагу аддаваў вершам Рыгора Барадуліна, Леаніда Дранько-Майсюка, Раісы Баравіковай. Чым больш чытаў, тым больш хацелася напісаць штосьці сваё. І пісаў. Аднойчы рашыўся аднесці свае творы ў часопіс “Маладосць”.  Пазней яго вершы друкаваліся ў “ЛіМе”, “Маладосці”, “Полымі”, калектыўных зборніках, паэта запрашалі на розныя літаратурныя сустрэчы.

На работу ўладкаваўся ў часопіс “Полымя”. Потым працаваў намес­нікам галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром часопісаў “Маладосць”, “Белая вежа”. Цяпер зноў — у “Полымі”.

—  Я  з галавой акунуўся ў літаратуру, — расказваў на сустрэчы. — Хобі стала прафесіяй. У 2005 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў мой дэбютны зборнік вершаў “Беражніца”. Праз год мяне прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.  Любімая тэма — чароўная прырода Нарачы. Вершы прысвячаю маме, сябрам, каханай дзяўчыне. У 2012 го­дзе выйшла мая другая кніжка “У дзённай мітусні”, а летась — пад назвай “Жыві”. Займаюся мастацкімі перакладамі. Пішу таксама электронную музыку з дапамогай камп’ютара, падбіраючы яе на слых. У гэты час зараджаюся энергіяй і пазітывам. Мае творы не раз гучалі ў начных клубах Мінска, у эфірах радыёстанцый. Займацца музыкай больш прафесіянальна не хапае часу, бо перавагу аддаю літаратуры.

Рагнеду ўдаецца гарманічна спалучаць літаратуру, музыку і фатаграфію. Прайшло некалькі фотавыстаў у Мінску і Польшчы. Здымкі суправа­джае вершамі. Ва ўсёй творчасці знаходзяць адлюстраванне нарачанскія матывы.

У Паставы паэт прыязджаў у другі раз. Першы быў на Дні беларускага пісьменства. На заканчэнне сустрэчы Рагнед Малахоўскі падарыў свой зборнік вершаў самай уважлівай і актыўнай слухачцы — вучаніцы 9 класа СШ № 5 Дзіяне Шорац.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 39

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 164

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 44

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 43

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 32

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 130

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 70

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 56