Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Райбыткамбінат: ад стрыжкі да пашыву вясельнай сукенкі

Райбыткамбінат: ад стрыжкі да пашыву вясельнай сукенкі

Карэспандэнт «ПК» гутарыць з дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Пастаўскі райбыткамбінат» Ларысай Віктараўнай ФЕДАРЭНКА.

— Раскажыце, калі ласка, што сёння сабой уяўляе служба быту.

— У склад прадпрыемства ўвахо­дзяць 17 структурных падраздзяленняў. Гэта швейнае атэлье, атэлье па рамонце абутку, пральня, цырульня, цэх рытуальных паслуг, пункт пракату і 11 комплексных прыёмных пунктаў, дзевяць з якіх знаходзяцца ў аграгарадках і абслугоўваюць 422 вёскі. Адзінаццаць з чатырнаццаці відаў бытавых паслуг, якія райбыткамбінат аказвае насельніцтву, вызначаны дзяржаўным сацыяльным стандартам.

— З якімі вынікамі дзейнасці сустракаеце прафесійнае свята?

— У мінулым годзе прадпрыемствам аказана бытавых паслуг на суму 2489,7 мільёна беларускіх рублёў, тэмп росту ў супастаўных цэнах склаў 103,5% пры аналагічным заданні. Найбольшую ўдзельную вагу складаюць паслугі цырульні, рамонт і пашыў швейных вырабаў, рамонт абутку і рытуальныя паслугі. Па аб’ёме рэалізацыі бытавых паслуг на аднаго сельскага жыхара сярод аналагічных прадпрыемстваў вобласці камбінат бытавога абслу­гоў­вання знаходзіцца на трэцім месцы. Лідзіруючыя пазіцыі па гэтым паказчыку мы займаем ужо на працягу шэрага гадоў.

Каля 70 мільёнаў рублёў уласных сродкаў прадпрыемства выдаткавала на рамонт пральні, каналізацыйнай сістэмы цырульні, рабочага і падсобных памяшканняў атэлье «Сапожок», замену электрычных лічыльнікаў у комплексным гандлёвым пункце рытуальнага цэха і Дома быту ў Варапаеве, а таксама на рамонт і абслугоўванне аўтатранспарту прадпрыемства.

А літаральна на днях Міністэрства гандлю падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы сельскі комплексны прыёмны пункт». Сёлета за права так называцца спрачаліся 17 КПП з усёй рэспублікі. Сярод лепшых — навасёлкаўскія бытавікі. Ім прысуджана трэцяе месца за прафесійнае майстэрства. Акрамя гэтага, Навасёлкаўскі комплексны прыёмны пункт (загадчыца Эма Вітальеўна Касцюк) адзначаны спецыяльным дыпломам «За шырокі спектр бытавых паслуг, якія аказваюцца непасрэдна на комплексным прыёмным пункце».

— За ўсімі гэтымі лічбамі стаяць людзі, ад якіх залежыць якасць паслуг, што аказваюцца. Ларыса Віктараўна, на каго ў калектыве можаце разлічваць, як на сябе?

— На шчасце, такіх людзей вельмі шмат. У першую чаргу хачу адзначыць прыёмшчыцу заказаў комплекснага прыёмнага пункта ў вёсцы Гута Леанарду Паўлаўну Валодзька, якая па выніках раённага спаборніцтва заняла першае месца сярод комплексных прыёмных пунктаў. За мінулы год ёй аказана бытавых паслуг на суму 136,6 мільёна рублёў (115,9% да ўзроўню 2013), што складае 13,6% у агульным аб’ёме паслуг, аказаных насельніцтву сельскай мясцовасці. Па выніках дзейнасці Л. П. Валодзька таксама ўдастоена звання «Чалавек года Пастаўшчыны». І справа не ва ўзроўні дабрабыту жыхароў вёсак, якія яна абслугоўвае, а ў славутым чалавечым фактары. Леанарда Паўлаўна не шкадуе ні сіл, ні свайго асабістага часу — ёй не раз даводзілася адкрываць комплексны пункт у свой выхадны дзень, каб людзі маглі купіць падушкі, коўдры, камплекты пасцельнай бялізны і іншыя рэчы. З поўнай аддачай працуюць Тамара Аркадзьеўна Бяленка, Кацярына Анатольеўна Казлова, Галіна Мар’янаўна Казлоўская, Ала Чаславаўна Казлоўская, Газіза Муратаўна Кінёва, Тэрэза Мечыславаўна Хмылко, Славамір Сяргеевіч Колбун, Антаніна Адольфаўна Міланцьева, Вольга Парфір’еўна Машкевіч, Валянціна Сцяпанаўна Рагіня, Наталля Васільеўна Пронька, Фаіна Вацлаваўна Козіч, Кацярына Данілаўна Шылько. Многія з іх працуюць на камбінаце не адзін дзясятак гадоў. Дарэчы, «старажылы» складаюць палову ўсіх работнікаў калектыву, а ён сёння налічвае 54 чалавекі. Радуе, што працаваць на прадпрыемства прыхо­дзяць і маладыя таленавітыя кадры. І ў першую чаргу гэта наша «зорачка» Юлія Аляксандраўна Калядзіна. Яна хоць і працуе на прадпрыемстве ўсяго чатыры гады, а ўжо па-сапраўднаму вопытны і кваліфікаваны закройшчык. Юля ўручную распрацоўвае лекала, у той час як на вялікіх прадпрыемствах для гэтага ёсць спецыяльныя камп’ютарныя цэхі. Што датычыць швейнага атэлье, то тут ёсць вопыт па пашыве нават вясельных сукенак. І ўсё гэта па даступных цэнах.

— Што б хацелі пажадаць калектыву напярэдадні свята?

— Шчыра віншую ўсіх работнікаў камбіната з прафесійным святам, жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, вялікага асабістага шчасця і новых прафесійных поспехаў.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 28

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 150

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 42

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 29

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 129

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 69

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 53