Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праяўляе ініцыятыву і дабіваецца выдатных вынікаў

Праяўляе ініцыятыву і дабіваецца выдатных вынікаў

Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі РАУС Павел Свірбутовіч — адзін з 14 намінантаў, каму сёлета прысвоена званне “Чалавек года Пастаўшчыны”.

Па словах начальніка райаддзела Аляксандра Мікалаевіча Гаруса, Павел — сапраўдны афі­цэр, на якога павінны раўняцца ўсе супрацоўнікі органаў унутраных спраў, найлепшы ўзор пераймання для моладзі. Ён беспярэчна выконвае любыя загады кіраўніцтва, праяўляе ініцыятыву ў рабоце і дабіваецца выдатных выні­каў. Актыўна ўдзельнічае ў спартыўных мерапрыемствах, заўсёды падцягнуты, мае бездакорны знешні выгляд. Шчыры і адкрыты ў зносінах з людзьмі і калегамі ў прыватнасці, карыстаецца аўтарытэтам не толькі ў сваёй службе, але і ва ўсім РАУС.

Прызнацца, пачуўшы такую характарыстыку, падумала, што яна крыху перабольшана. Але з кожнай хвілінай размовы з Паўлам пераконвалася: усё сказанае вышэй — абсалютная праўда.

У Пастаўскім РАУС П. М. Свірбутовіч служыць 7 гадоў. Прыйшоў сюды, маючы за плячыма вучобу ў Ашмянскім аграрна-экана­мічным каледжы, дзе атрымаў сярэднеспецыяльную юрыдычную адукацыю, і паўтара года тэрміновай ваеннай службы ва ўнутраных войсках МУС. Падчас яе нярэдка даводзілася заступаць на ахову грамадскага парадку, канваіраваць асуджаных у папраўчыя калоніі, суправаджаць іх у судзе. Так непасрэдна пазнаёміўся з міліцэйскімі буднямі і, калі настаў час дэмабілізацыі, вырашыў застацца ў органах унутраных спраў. Закончыў 6-месячныя курсы павышэння кваліфікацыі ў Мінску, атрымаў званне малодшага лейтэнанта, а затым паступіў на завочнае аддзяленне ў Полацкі дзяржуніверсітэт, які нядаўна паспяхова закончыў.

Сапраўдную праверку на прафесійную прыгоднасць маладому афіцэру выпала праходзіць на роднай Лынтупшчыне, куды яго назначылі ўчастковым інспектарам міліцыі. Каля 5 гадоў абслугоўваў тэрыторыю самага аддаленага ад горада сельсавета, ды якога!

— Да мяне на гэтым участку часта мяняліся інспектары, падоўгу ніхто не затрымліваўся, — расказваў. — Таму крымінагенная абстаноўка была напружанай, працвіталі п’янства, самагонаварэнне. Спачатку прыйшлося няпроста, але паступова дабіўся нядрэнных вы­нікаў. Ужо праз год службы заняў другое месца ў конкурсе сярод маладых участковых інспектараў Віцебшчыны.

У 2013-ым кіраўніцтва райаддзела прыняло рашэнне перавесці Паўла ў крымінальную міліцыю, назначыўшы яго на пасаду старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. І тут ён у хуткім часе праявіў сябе — практычна ў два разы палепшыў паказчыкі аператыўна-службовай дзейнасці. І гэта пры тым, што ў названым падраздзяленні працуе адзін. Справіцца з вялікім аб’ёмам работы было б немагчыма без дапамогі калег, якія дзеляцца аператыўнай інфармацыяй, аказваюць са­дзейнічанне ў правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў.

Увогуле, служба, прызнаецца Павел, займае вельмі шмат часу, нярэдка даводзіцца працаваць па вечарах і нават ноччу, у выхадныя дні. Тым не менш, нягледзячы на загружанасць, ён знаходзіць свабодную мінутку для заняткаў спортам, абараняе гонар РАУС на ўсіх абласных спаборніцтвах і займае прызавыя месцы ў асабістым і камандным заліках па розных відах: рукапашным боі, самба, лёгкай атлетыцы. Пра гэта сведчаць шматлікія граматы, дыпломы і медалі на сцяне рабочага кабінета. Тое ж, што яго ўдастоілі звання “Чалавек года Пастаўшчыны”, стала для Паўла прыемнай нечаканасцю.

— Цяпер я адчуваю павышаную адказнасць перад калегамі і жыхарамі раёна, — сказаў ён. — Трэба яшчэ актыўней змагацца з наркаманіяй, каб апраўдаць давер людзей.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 32

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 53

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 69

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 45

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 184