Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Раённае свята провадаў зімы сёлета ўпершыню ла­дзілася за межамі Пастаў — у аграгарадку Навасёлкі-1. Яго арганізатарам —  цэнтру  культуры і народнай творчасці раёна і Навасёлкаўскаму цэнтру культуры — удалося адрадзіць некалькі масленічных традыцый, стварыць для жыхароў і гасцей цэнтральнай сядзібы ААТ “Навасёлкі-Лучай” добры, вясёлы настрой, далучыць іх да конкурсаў, гульняў, абрадаў, іншых святочных дзей.

Сярод гасцей былі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, яго намеснік Ю. М. Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў.

есцам  правядзення мерапрыемстваў стала цэнтральная плошча аграгарадка, дзе была абсталявана прыгожая канцэртная пляцоўка, размясціліся рады народных і аматарскіх аб’яднанняў, майстроў, гандлю, побач працавалі імправізаваны “цір”, праводзіліся забавы для дзяцей.

Пачалося свята з вясёлага шэсця па галоўнай вуліцы аграгарадка. На чале яго была галоўная гераіня ўрачыстасці — Масленіца. Яе прыход горача віталі вядучыя праграмы і шматлікія гледачы. Тыя, хто ўважліва сачыў за тэатралізаваным прадстаўленнем, мелі магчымасць сустрэцца не толькі  з самой віноўніцай гуляння, але і з Зімой, Вясной, Вяснянкай, удалым Янкам-Стральцом, Скамарохамі, іншымі народнымі персанажамі. Іх з’яўленне на святочнай сцэне,  змаганне за набліжэнне цяпла і адраджэнне прыроды  суправаджаліся прызнаннямі ў каханні, масленічным аўкцыёнам, частаваннем блінамі, выступленнямі танцавальнага калектыву Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай ДШМ, групы “Фантазія” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Дунілавіцкага і Варапаеўскага ДК, Гуцкага цэнтра культуры, Лукашоўскага сельскага клуба, народнага ансамбля народнай песні “Заранка” Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Кожны з калектываў парадаваў не толькі песнямі, але і рознымі гульнямі, забавамі.  Дарослыя, моладзь і дзеці адгадвалі загадкі, паўтаралі прымаўкі, танцавалі.

Знайшліся ахвотнікі паўдзельнічаць у адным з самых цікавых масленічных абрадаў — “пацягаць калодкі” , якія чапляліся да ног.  Такому выпрабаванню падвяргаліся тыя хлопцы, якія доўга не жаніліся. На свяце гэтаму звычаю  быў нададзены больш сучасны змест,  але тым не менш ён усім спадабаўся, як і перацягванне каната, штурханне на лаўцы мяшкамі з сенам. Жадаючых паўдзельнічаць у “бойцы”, а таксама  паказаць сваю сілу ў падыманні 24-кілаграмовай гіры было шмат. Пераможца — а ім стаў Віталій Дзіковіч  — атрымаў  жывы прыз — пеўня.

Нягледзячы на халаднаватае надвор’е, свята доўжылася больш за дзве гадзіны. За гэты час гледачы змаглі не толькі наталіцца выступленнямі сама­дзейных артыстаў, прыняць ­удзел у гульнёвых і іншых конкурсах, але і пачаставацца блінамі з рознай начынкай, шашлыкамі, гарачай юшкай, духмяным чаем. Багатымі выглядалі сталы са смачнымі стравамі, прыгатаванымі ўдзельнікамі народнага жаночага клуба “Юнчанка” Юнькаўскага СДК, народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і абраду “Традыцыя” Курапольскага СДК, аматарскага аб’яднання “Кухаронак” Навасёлкаўскага ЦК. Яны аказаліся не толькі выдатнымі гаспадынямі, але і таленавітымі музыкамі, пявуннямі, частушачніцамі.

Сагравала наварыстая юшка, якой славяцца рыбаводы з Навінак. Бойка ішоў гандаль і ля палаткі філіяла “Каапгандаль №2 райспажыўтаварыства”. Рады былі пакупнікам і аматарам народнай творчасці майстры з Пастаў і Навасёлак. Катаннем на поні парадавалі дзяцей гаспадары аграсядзібы “Поні Лэнд” з вёскі Стары Двор. Прызы атрымалі юныя ўдзельнікі спаборніцтваў на санках.

Першымі ў адным з галоўных масленічных конкурсаў удзельнічалі рыбакі. І хаця ўлоў атрымаўся не вельмі багаты, арганізатары свята ўручылі заслужаныя прызы Аляксандру Шалугіну, Леаніду Невядомскаму, братам Максіму і Паўлу Казароўцам, пажадалі аматарам-рыбаловам захопленасці, настойлівасці і ўдачы.

Гаманлівае і вясёлае свята завяршылася спальваннем чучала Масленіцы. Атрымаўся цуд! Як толькі на месцы вогнішча затухлі апошнія вугалькі, на небе з’явілася сонца, абвясціўшы, што не за гарамі вясна — пачатак новага жыцця ў прыродзе.


Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)

12

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 32

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 52

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 69

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 44

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 184