Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

16 лютага ў Паставах адбыліся падзеі, якія сімвалічна звязаны паміж сабой і сталі данінай памяці, яшчэ адной адметнай  старонкай у грамадска-палітычным жыцці горада, патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. У гэты дзень прайшлі мерапрыемствы з нагоды 26-ай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана і сустрэчы ўдзель­нікаў міжнароднай эстафеты, прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Не сціхае боль у сэрцах

Традыцыйнае месца збору былых “афганцаў” — сквер па ву­ліцы Гагарына. Першапачаткова тут быў устаноўлены помнік загінуўшым у лакальных войнах воінам, пасаджаны маладыя дрэўцы, а некалькі гадоў назад з’яві­лася экспазіцыя баявой тэхнікі, у тым ліку той, на якой ваявалі ў Афганістане і іншых гарачых кропках і якая ратавала жыцці многім, хто вярнуўся з вайны. Для тых, хто прайшоў пекла Афгана, гэта месца стала сімвалам памяці, гістарычнай справядлівасці. Асаблівую адметнасць сустрэчам надае прысутнасць ваеннаслужачых Пастаўскага гарнізона, якія ахоўваюць паветраную прастору краіны, Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, стаяць на варце здароўя абаронцаў Айчыны. Вось і ў мінулы панядзелак яны неслі ганаровы каравул ля помніка.

— Ідуць гады, але ім не сцерці з памяці смутак і боль, якія давялося зведаць і перажыць ваеннаслужачым, іх родным і блізкім, — адзначыў, выступаючы на мітынгу, падпалкоўнік запасу, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане Анатолій Калмык. —  Кожны з нас памятае  сваіх баявых таварышаў, братэрскую садружнасць салдат і афі­цэраў розных нацыянальнасцей. Мы былі адной сям’ёй, годна выконвалі свой воінскі і службовы абавязак. І цяпер  па меры сіл і здароўя прадаўжаем працаваць, вучым маладых мужнасці, любові да Радзімы.

Удзельнікі мітынгу мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. Да помніка былі ўскладзены вянкі ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, раённай ветэранскай арганізацыі, воінскіх часцей Пастаўскага гарнізона, сілавых структур, працоўных калектываў мікрараёна. На каменны пастамент ляглі чырвоныя гваздзікі ад родных загінуўшых землякоў, былых воінаў-“афганцаў”. У іх гонар прагучаў збройны салют.

У той жа дзень прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, райваенкамата і сельвыканкамаў усклалі вянкі на магілы воінаў-інтэрнацыяналістаў: капітана Радзівона Мішуты, яфрэйтара Міхаіла Лапко, радавых Аляксандра Урбеля, і Сяргея Галяка, сустрэліся з іх роднымі. Памяць пра іх была ўшанавана і на сустрэчы ў раённым Доме культуры, дзе ўдзельнікі мітынгу  разам з ваеннаслужачымі часцей, моладдзю, прадстаўнікамі грамадскасці прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды прыбыцця ў Паставы эстафеты памяці.

Праз гарады і вёскі, заставы і пасты

Па рашэнні савета камандуючых пагранічнымі войскамі краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў уздоўж іх граніц працягласцю больш за 60 тысяч кіламетраў праходзіць міжнародная эстафета ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На беларускай зямлі яна стартавала 2 лютага ў Брэсцкай крэпасці.

14 лютага эстафету прымала Смаргонская пагранічная група, у склад якой уваходзяць і воінскія падраздзяленні, што дыслацыруюцца на тэрыторыі Пастаўскага раёна. На наступны дзень пасля наведвання пагранічнай заставы “Лынтупы”, пагранічных пастоў “Палессе” і “Ярэва”, дзе прайшлі ўрокі мужнасці, удзельнікаў эстафетнай групы сустракалі ў Паставах. Старшы групы, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, начальнік аддзела выхаваўчай работы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік Віктар Плісік, адзначыў, што ў гісторыі пагранічных войскаў нашай суверэннай дзяржавы гэта пятая па ліку эстафета. Сёлета яна прысвячаецца юбілею Вялікай Перамогі і, прайшоўшы за некалькі дзён па прыгранічных гарадах і вёсках Беларусі, будзе перададзена прадстаўнікам службы ФСБ Ра­сій­скай Федэрацыі. (Гэта ўрачыстая цырымонія адбылася 18 лютага ля Кургана дружбы на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі.) Завершыцца акцыя 28 мая ў Маскве на Паклоннай гары.

Гасцей — а разам са старшым групы Віктарам Плісікам на сцэну РДК былі запрошаны камандзір Смаргонскай пагранічнай групы палкоўнік Аляксандр Маркевіч, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік Дзмітрый Ляшэвіч, сакратар рэспубліканскага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь палкоўнік у адстаўцы Мікалай Скомскі, член савета пастаўскай ветэранскай арганізацыі пагранічнікаў падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Яльчык — вітаў кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Сяргеевіч Гутараў. Ён падкрэсліў, што праводзімая акцыя мае вельмі вялікае значэнне, бо служыць прапагандзе баявых традыцый воінаў-пагранічнікаў, ветэранаў вайны, садзейнічае выхаванню моладзі, умацаванню дружбы паміж народамі. Сёння гэта як ніколі важна, бо з-за розных прычын мір не ўдалося захаваць і на постсавецкай прасторы. Не могуць не хваляваць факты легкадумнага падыходу да ацэнкі злачынстваў фашызму, неразумення небяспекі яго адраджэння. Праходжанне эстафеты па граніцы краін СНД павінна нагадаць палітыкам і народам, што нам патрэбны толькі мір і згода, узаемаразуменне і ўзаемадзеянне.

— За некалькі дзён мы наведалі ўсе прыгранічныя раёны і пераканаліся ў тым, наколькі важнымі і незабыўнымі сталі сустрэчы на заставах і пагранічных пастах, у райцэнтрах і маленькіх вёсачках, — падкрэсліў палкоўнік Аляксандр Маркевіч. — Мы яшчэ раз успомнілі ветэранаў, трагічныя і гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Тысячы пастаўчан — мірных жыхароў і воінаў —  аддалі свае жыцці за вызваленне роднай зямлі, зведалі непа­сільную працу і пакуты ў нямецкай няволі. Не сціхае боль і ў сэрцах  воінаў-“афганцаў”, якія ў гэтыя дні разам з намі ўспамінаюць мінулае, гавораць аб неабходнасці ўмацоўваць мір. Перакананы, што эстафета Перамогі, якую так гасцінна і сардэчна сустрэлі пастаўчане, зробіць свой уклад у захаванне і ўмацаванне галоўнай каштоўнасці — адзінства і згуртаванасці народаў.

Такая надзея выказана і ў звароце кіраўнікоў дзяржаў-­удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, тэкст якога зачытаў палкоўнік у адстаўцы Мікалай Скоўскі.

Затым адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты камандзіру Полацкага пагранічнага атрада палкоўніку Міхаілу Аксенюку.

Перад прысутнымі ў зале ваеннаслужачымі, былымі “афганцамі” і моладдзю выступілі ваенны аркестр і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Смаргонскай пагранічнай групы.


Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Памяць гадам непадуладная (+фота)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 31

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 38

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 34

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 56

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 87

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 71

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 64

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 47