Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На сэрцы — незагойная рана Афгана

На сэрцы — незагойная рана Афгана

Кожны новы год усё больш аддаляе ад нас афганскую вайну. Усё далей у гісторыю адыходзяць тыя падзеі, старэюць воіны-інтэрнацыяналісты. Але колькі б часу ні прайшло, яны да драбніц будуць памятаць свае вогненныя камандзіроўкі і вельмі неахвотна пра іх расказваць: надзвычай балючыя душэўныя раны засталіся. Вось і пастаўчанін Анатолій Васільевіч Голад доўга не згаджаўся на інтэрв’ю. А калі ўрэшце ўдалося яго ўгаварыць — раз за разам стараўся перавесці размову на іншае.

У Афганістан А. В. Голад трапіў у студзені 1981-га разам з 292-ім Асобным верталётным палком па агнявой падтрымцы, які дыслацыраваўся ў Паўднёвай Асеціі, горадзе Цхінвал. На той час Анатолій Васільевіч быў ужо ў званні маёра і займаў пасаду намесніка камандзіра палка. Меў таксама сям’ю — жонку і двух сыноў. Тым не менш паведамленне аб адпраўцы ў небяспечную камандзіроўку ўспрыняў спакойна.

— Мяне гэта не напалохала, як і амаль кожнага ў нашым палку, — кажа ён сёння. — У ім не было баязліўцаў, наадварот, усе вельмі смелыя і адказныя людзі. Я ганарыўся імі.

На самалётах АН-22 292-гі полк перавезлі з Грузіі ва Узбекістан, на ваенны аэрадром Какайды, што за 40 кіламетраў ад Тэрмеза. Там вайскоўцы прывялі свае верталёты ў баявы стан і самастойна пераляцелі ў Кундуз. А адтуль праз месяц перабазіраваліся ў Джалалабад, што на граніцы з Пакістанам. У Джалалабадзе, па словах А. В. Голада, і пачалася “сапраўдная афганская работа”. Кожны дзень савецкія верталётчыкі паднімаліся ў 3 гадзіны ночы, бо ўжо ў маі ўсталявалася невыносная спёка, і ажыццяўлялі баявыя вылеты на месцы, а таксама ў Гардэз і Газні.

— Наш аэрадром ахоўвала па перыметры дэсантна-штурмавая брыгада, — успамінае ветэран. — Душманы шмат разоў рабілі спробы захапіць яго. Аднойчы адбіваліся ад іх каля двух сутак. Мы пастаянна насілі пры сабе заражаныя пісталеты, каб у крайнім выпадку застрэліцца і не трапіць у палон, бо ведалі, як духі абыходзяцца з савецкімі салдатамі і афіцэрамі.

Баі з душманамі ішлі ў цяснінах на ўсёй працягласці ад пакістанскага Пешавара да аэрадрома, які перашкаджаў баевікам завалодаць тэрыторыяй і аб’ектамі за ім. У маі 1981 года пачалася самая доўгая баявая аперацыя, якая закончылася глыбокай восенню. У выніку яе ў кожнай роце дэсантна-штурмавой брыгады засталося па 12-20 байцоў. Значныя страты за паўтара года знаходжання ў Афганістане панёс і верталётны полк: амаль 60 чалавек з яго былі адпраўлены дамоў “грузам-200”.

А. В. Голад вярнуўся ў Цхінвал кавалерам ордэна Чырвонай Зоркі. Праз год Анатолія Васільевіча накіравалі ў Германію, дзе праслужыў 5 гадоў і атрымаў званне падпалкоўніка. А ў лістападзе 1987-га ён прыехаў служыць у Паставы. Тут праз некаторы час выйшаў у запас, але ся­дзець дома не стаў. Пакуль дазваляла здароўе, працаваў ва УП ЖКГ началь­нікам участка кацельняў і цепласетак раёна, узначальваў раённую арганізацыю ветэранаў вайны ў Афганістане. Як і іншыя воіны-інтэрнацыяналісты, часта выступаў перад вучнямі СШ №3 і №1, расказваў пра баявое мінулае падлеткам са свайго дома. Цяпер робіць гэта ўсё ра­дзей, каб не трывожыць лішні раз хворае сэрца, на якім ніколі не загоіцца афганская рана.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 31

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 38

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 28

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 76