Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За якасць паслуг адказвае іх пастаўшчык

За якасць паслуг адказвае іх пастаўшчык

22 студзеня «прамую тэлефонную лінію» правёў начальнік раённага вузла электрасувязі Іосіф Вікенцьевіч Тамашэвіч. За гадзіну, якую ён быў «на провадзе», пазваніла шэсць чалавек.

Жыхарка Камайскага сельсавета цікавілася, дзе можна набыць прыстаўку і падключыцца да эфірнага лічбавага тэлебачання. Начальнік РВЭС парэкамендаваў скарыстацца паслугамі РУП «Белтэлекам» і падключыцца па дзеючай да 10 лютага акцыі «Эфір­нае тэлебачанне стала больш даступным». З моманту падключэння да названай даты абанент зможа глядзець восем сацыяльных каналаў бясплатна. Затым яго аўтаматычна пераключаць на пакет «Стандарт ТБ» з магчымасцю прагляду 44-ох каналаў і абаненцкай платай 34050 рублёў у месяц. Такая прапанова жанчыну зацікавіла, і яна выказала намер падключыцца да ZALA.

Другі званок паступіў ад пенсіянеркі з райцэнтра. Яе сын купіў лічбавую прыстаўку ў Бабруйску (па месцы свайго пражывання) і ўстанавіў у бацькоўскай хаце. Нейкі час яна працавала без збояў, але зараз сігнал знік цалкам.  Іосіф Вікенцьевіч растлумачыў, што ёй трэба альбо падключыцца да пакета паслуг ZALA, на якім пракат і рамонт прыставак ажыццяўляецца бясплатна, альбо, калі прыстаўка мае гарантыю, звярнуцца да тых, у каго яна набыта. Дарэчы, усім, хто самастойна набывае прыстаўкі, варта ведаць, што яны, як і антэна,  з’яўляюцца ўласнасцю абанента і іх трэба ўстанаўліваць самім. У тым  выпадку, калі яны выходзяць са строю, неабходна звяртацца да пастаўшчыка паслуг. Калі прыстаўка або антэна выйшлі са строю і на іх няма гарантыйнага талона, давядзецца набываць новыя.

Яшчэ адна жанчына скардзілася на тое, што купіла на рынку радыёпрыёмнік, але з яго пастаянна даносіцца альбо трэск, альбо шыпенне. Як і ў папярэднім выпадку, адказнасць за якасць, устаноўку і функцыянаванне нясе ўласнік. З мэтай забеспячэння якасці прыёму сігналу радыёстанцый «Белтэлекам» рэалізуе радыёпрыёмнікі з гарантыйным талонам абслугоў­вання, займаецца іх устаноўкай і наладжваннем на неабходныя частоты. Магчымыя два варыянты. Па-першае, тут можна набыць прыёмнік, наладжаны на фіксіраваную частату (маецца на ўвазе Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, па якім па аўторках і пятніцах з 11.40 да 12.00 трансліруюцца перадачы Пастаўскага радыё). Па-другое, па жаданні абанента ў РВЭС могуць настроіць радыёпрыёмнік на ўсе радыёстанцыі, якія знаходзяцца ва ўпэўненым прыёме на тэрыторыі нашага раёна. Пераключацца з адной радыё­станцыі на іншую можна пры дапамозе спецыяльнай кнопкі. «Белтэлекам» — адзіная ў раёне арганізацыя, якая не толькі рэалізуе і ўстанаўлівае лічбавыя прыстаўкі і радыёпрыёмнікі, але і бясплатна ажыццяўляе іх гарантыйнае абслугоўванне.

Жыхар 5 гарадка цікавіўся, калі ў іх мікрараёне пачнецца падключэнне да адной з найбольш папулярных аптычных тэхналогій для сетак доступу па тэхналогіі PON (Passive Optical Network, пасіўная аптычная сетка), да якой у мінулым годзе на вуліцы Юбілейнай РУП «Белтэлекам» падключыў больш за 600 кватэр. Адказ быў наступны: чакаць засталося нядоўга — пераключэнне на аптычнае валакно каля 800 абанентаў, якія пражываюць у мікрараёне 5 гарадка, плануецца ўжо сёлета, а ў бліжэйшыя два гады новая тэхналогія з’явіцца ва ўсім шматкватэрным сектары райцэнтра.

Наступную жыхарку Пастаў хвалявала пытанне падключэння другой лічбавай прыстаўкі.  Падключыць другую прыстаўку не толькі можна, але і выгадна. За яе ўстаноўку трэба будзе заплаціць ўсяго 14400 беларускіх рублёў (за першую — 36000). Тое самае датычыць і абаненцкай платы. Да прыкладу, для таго, хто захоча падключыцца да базавага пакета інтэрактыўнага (з магчымасцю выбару на працягу сутак тэлеперадачы і часу яе прагляду) тэлебачання «Прэм’ера» (50 каналаў), яна складзе 26400 беларускіх рублёў (за першую прыстаўку — 57300), да пакета «Проста ТБ» — 16800 (за першую прыстаўку — 45000).

І яшчэ адзін званок. Мужчына, які мае вышэйшую тэхнічную адукацыю і вопыт работы па спецыяльнасці, цікавіўся вакансіямі. Адказ быў адмоўным — штат арганізацыі цалкам укамплектаваны. Адзіны варыянт, які яму змог прапанаваць начальнік РВЭС, — перыядычна цікавіцца вакантнымі пасадамі.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 32

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 39

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 29

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77