Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ведаць больш? Маем права!

Ведаць больш? Маем права!

У 2007 годзе ў СШ № 3 пайшлі на эксперымент і адкрылі першы ў раёне прававы клас. Яго дзейнасць сябе апраўдала: заняткі не толькі выклікалі ў школьнікаў непадробны інтарэс, але і істотна дапамагалі ім пры паступленні ў самыя прэстыжныя ВНУ краіны. Калі Міністэрства адукацыі адмяніла профільныя класы, дзейнасць у гэтым кірунку прыйшлося спыніць. Тым не менш у школе здолелі захаваць існуючыя традыцыі — цяпер тут дзейнічае гурток “Дзіця і права”.

Прававы клас ствараўся па ініцыятыве Пастаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў, аддзела адукацыі райвыканкама і тагачаснага дырэктара СШ № 3 Юрыя Мікалаевіча Кісялёва. Вучні вылучаліся не толькі імкненнем атрымаць дадатковыя ве­ды, але і спецыяльнай формай, якую змаглі набыць у тым ліку і дзякуючы падтрымцы ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Яго прадстаўнікі неаднойчы наведваліся ў школу, каб уручыць выпускнікам прававога класа пагоны.

Цяперашні гурток “Дзіця і права” наведваюць сямікласнікі. Кожны аўторак да іх прыходзяць супрацоўнікі РАУС. Яны абмяркоўваюць з вучнямі правілы дарожнага руху, правапарушэнні, здзейсненыя на Пастаўшчыне, расказваюць пра адказнасць, прадугледжаную за іх, знаёмяць са спецыфікай работы РАУС і сістэмай Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў цэлым.

«Настаўнікі» ў пагонах разумеюць: тэорыя без практыкі малаэфектыўная.

— Нядаўна на занятках мы здымалі з вучнямі адпячаткі пальцаў, — расказаў выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай і кадравай рабоце Вячаслаў Людвігавіч Врублеўскі. — Колькі ў дзяцей было эмоцый! Не менш іх дораць заняткі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, спартыўныя эстафеты, экскурсіі ў дзяжурную часць. У мінулыя гады старша­класнікі прымалі ўдзел у вячэрніх рэйдах па нядобранадзейных сем’ях, выяз­джалі з патрулямі дзярж­аўтаінспекцыі. Адным словам, арганізуем заняткі так, каб дзецям было цікава спасцігаць новыя веды.

Многія з іх пазней вырашаюць звязаць прафесійны шлях з сілавымі структурамі. Кожны год у раённы аддзел унутраных спраў звяртаюцца выпускнікі СШ №3, якія жадаюць паступаць у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў, Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў, іншыя ўстановы адукацыі. Нямала сярод школьнікаў і ахвотных вывучаць у беларускіх ВНУ юрыспрудэнцыю.

Ініцыятывы школьнай адміністрацыі і супрацоў­нікаў РАУС цалкам падтрымліваюць бацькі вучняў. Яны ўпэўнены: дадатковыя заняткі расшыраюць кругагляд, дысцыплінуюць, спрыяюць прафарыентацыі.

—            Гэты кірунак работы  будзе запатрабаваны і надалей, — лічыць дырэктар СШ № 3 Уладзімір Часлававіч Койра. — Як паказвае практыка, папярэдняя падрыхтоўка дае вучням больш шансаў паступіць у жаданыя ВНУ, а значыць  атрымаць прэстыжныя і перспектыўныя прафесіі і не згубіцца ў жыцці. Нават цяпер, калі страчаны афіцыйны статус прававога класа, мы падтрымліваем сувязі з Акадэміяй МУС. Падкрэслю, што заняткі карысныя і тым, хто не плануе стаць студэнтам гэтай або іншай навучальнай установы падобнага про­філю. Яны не толькі адукоў­ваюць, але і вы­хоўваюць. Заўважыў: калі школа пачала цесна супрацоўнічаць з раённым ад­дзелам унутраных спраў, меншай стала праблема курэння, брыдкаслоўя, пашкоджання школьнай маёмасці.

Уладзімір Часлававіч выказаў вялікую ўдзячнасць начальніку раённага аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарусу, начальніку аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Д. М. Андрону, выконваючаму абавязкі намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай і кадравай рабоце В. Л. Врублеўскаму, іншым супрацоўнікам аддзела, якія каторы год знаходзяць час і магчымасць для прававога выхавання школьнікаў.

Іна СНЯЖКОВА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 32

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 39

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 29

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77