Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З аўтакрэсламі і на зімніх шынах

З аўтакрэсламі і на зімніх шынах


16 студзеня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №483, які ўнёс змяненні і дапаўненні ва Указ ад 28 лістапада 2005 года № 551 “Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху”. Новы дакумент закрануў многія главы Правілаў дарожнага руху. Сярод іх — перавозка дзяцей у аўтамабілях, абсталяваных рамянямі бяспекі, і выкарыстанне вадзіцелямі зімніх шын. Гэтыя актуальныя пытанні сталі тэмай гутаркі карэспандэнта “ПК” з начальнікам аддзялення ДАІ РАУС Д. М. АНДРОНАМ.

Дзмітрый Мікалаевіч, раскажыце, якія канкрэтна змяненні ўнесены ў дзеючыя Правілы.

— У адпаведнасці з імі, у перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш 3,5 тоны, а таксама на аўтобусах масай да 5 тон прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне зімніх шын. Яны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку, павінны мець спецыяльныя значкі, якія абазначаюць, што гэта менавіта зімняя рызіна, і астатак пратэктара не менш за 4 міліметры.

Што датычыць перавозкі дзяцей, то яна павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў — аўтакрэслаў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, — калі яму да 5 гадоў. Або іншых сродкаў: бусцераў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых ся­дзенняў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, — калі дзіцяці ад 5 да 12 гадоў. Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых вышэй устройстваў у тым выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

— Чым выклікана прыняцце новага Указа?

— У першую чаргу, дастаткова вялікай колькасцю дарожна-транспартных здарэнняў і траўміраваных у іх, у тым ліку дзяцей. У 2014 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзеці сталі ўдзельнікамі 429 ДТЗ, у якіх 30 непаўналетніх загінулі, 434 атрымалі раненні. На тэрыторыі Віцебскай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 30 ДТЗ, у выніку іх 4 загінулі і 35 атрымалі траўмы. У нашым раёне адбыліся 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 2 дзяцей былі паранены, прычым адно — з-за таго, што яго бацька не “пераабуў” на зіму аўтамабіль.

— Якая адміністрацыйная адказнасць прадугледжана за парушэнне новых правілаў?

— Згодна з артыкулам 18.14, частка 5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей вадзі­цель можа атрымаць папярэ­джанне або штраф у памеры да 4 базавых велічынь. Калі ж такое правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года, давядзецца заплаціць штраф у памеры ад 2 да 8 базавых. Невыкарыстанне на аўтамабілях зімніх шын у перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка караецца папярэджаннем або штрафам у памеры да 2 базавых велічынь (арт. 18.12, ч.3 КаАП РБ). Пры паўторным на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за гэта ж парушэнні — штрафам у памеры ад 2 да 5 базавых.

— Ці ўсе вадзіцелі на Пастаўшчыне выконваюць патрабаванні новых правілаў?

— Нягледзячы на тое, што з моманту падпісання Указа Прэзідэнтам да ўступлення яго ў законную сілу прайшло тры месяцы і ў вадзіцеляў быў час азнаёміцца з ім і прыняць адпаведныя меры, зрабілі гэта далёка не ўсе. Па перавозцы дзяцей пратаколаў на першым часе мы не складалі, абмяжоўваліся прафілактычнымі гутаркамі з бацькамі.  Але сёння да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты ўжо 5 чалавек. А вось да тых, хто так і не “пераабуў” свой аўтамабіль у зімнюю рызіну, падыходзім больш строга. Складзена ўжо 25 пратаколаў, частка вадзіцеляў аштрафавана. Работу па выяўленні парушальнікаў на дарогах бу­дзем працягваць і далей.

Карыстаючыся магчымасцю, хачу звярнуцца таксама да пешаходаў і нагадаць пункт 17.2 Правілаў дарожнага руху. У адпаведнасці з ім, пераходзіць праезную частку дарогі можна толькі па пешаходным пераходзе, папярэдне пераканаўшыся ў тым, што выхад на яе бяспечны. Да таго ж старайцеся не затрымлівацца на дарозе. Чым хутчэй вы яе пакінеце, тым меншую перашкоду створыце для вадзіцеляў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 36

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 52

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 59

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 44

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 92

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 241

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 81

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 87