Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“У планах — жыць і працаваць”

“У планах — жыць і працаваць”

Адказваючы так на пастаўленае журналістам пытанне, дырэктар філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17 г. Паставы” А. Д. Малахаў на ўвазе меў і сябе, і ўвесь калектыў. Пазіцыя не можа не абна­дзейваць падначаленых. А што яшчэ характарызуе кіраўніка? Пра гэта і іншае — у інтэрв’ю.

Алег Данілавіч, пачнём з жыццёвага: Ваша хобі?

— Іх некалькі. У мяне і работа часам бывае хобі: у выхадныя дні прыходжу на прадпрыемства, каб паглядзець, як ідуць справы. Цікавы занятак для душы — грыбы, рыбалка і ўсё, што звязана з прыродай — а яна дае сілы.

— А любімая пара года?

— Вясна і лета, калі ўсё навокал расцвітае і калі людзям цёпла і камфортна, а машынам лёгка працаваць. Зіму, асабліва марозную, калі ў вадзіцеляў рукі «прымярзаюць» да матора, не люблю.

— Шкадуеце вадзіцеляў і рамонтнікаў?

— А як жа! На прадпрыемстве мы імкнёмся стварыць нармальныя ўмовы для работы ў любое надвор’е. Але здараецца ўсялякае. У тым ліку і паломкі ў дарозе, скажам, грузавога транспарту. З сітуацыяй стараемся разабрацца аператыўна. Для гэтых мэт набылі грузапасажырскі аўтамабіль “УАЗ”. У нас ёсць спецыяльная брыгада па аказанні тэхнічнай дапамогі на лініі. У апошні час у Мінску практычна прапісаліся. Калі раней машыны ганялі на рамонт у аўтапарк, то цяпер дамаўляемся з якім-небудзь сталічным прадпрыемствам і арандуем у яго бокс, дзе і рамантуем аўтамабілі. Калі ж паломкі нескладаныя, рамонт праводзім прама на лініі. Адным словам, не пакідаем вадзіцеляў сам-насам з праблемамі ў дарозе.

— Як ацэньваеце свой калектыў?

— Я люблю сваю работу, а лю­дзей, якія працуюць на аўтапрадпрыемстве, паважаю і цаню, асабліва тых, хто адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, імкнецца праявіць сябе са станоўчага боку.

— 2015-ы ў краіне аб’яўлены Годам моладзі. Як Вы адносіцеся да маладых, ці падтрымліваеце?

— Новага нічога не прыдумаю і скажу так: “Будучыня — за маладымі”. Выраз будзе актуальны заўсёды і ў любым калектыве. Мы рады абнаўленню кадраў. Для адных аўтапрадпрыемства з’яўляецца першым рабочым месцам, іншыя прыходзяць да нас ужо свядома, папрацаваўшы ў іншых сферах. І мы пастаянна імкнёмся падтрымаць навічка, стварыць умовы, каб ён замацаваўся напастаянна. Вялікую ролю ў гэтай справе адводзім нашым ветэранам-“старажылам”, якія ахвотна перадаюць свой вопыт маладым. Ні адзін вадзіцель, ні адзін слесар не прыступяць да самастойнай работы, не прайшоўшы стажыроўку побач з высокакваліфікаваным спецыялістам.

— Значыць, настаўніцтва сябе не зжыло?

— Яно было, ёсць і будзе адной з форм як наладжвання здаровай абстаноўкі ў калектыве, так і павышэння прадукцыйнасці працы ў цэлым. Настаўніцтва ўзаемавыгаднае. З аднаго боку, навічок пад кіраўніцтвам вопытнага работніка ў больш кароткія тэрмі­ны асвоіць рабочы працэс, даведаецца некаторыя нюансы прафесіі, з іншага — малады спецыяліст — гэта новыя павевы,  сучасныя падыходы ў рабоце.

— А ці трэба выхоўваць моладзь на традыцыях, вучыць гісторыі раёна, краіны?

— Наша краіна і раён у прыватнасці маюць багатую гісторыю, традыцыі, пра што, на жаль, сучасная моладзь нярэдка забываецца. Падзеі, якія ў апошні час развіваюцца ў суседніх краінах, даюць наглядны прыклад таго, што трэба берагчы гісторыю і памятаць пра яе вехі, каб праз стагоддзі не забыцца, за што змагаліся нашы бацькі і дзяды. Сёлета ўсе мы будзем адзначаць 70-годдзе Вялікай Перамогі, і пра велічны подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне маладым трэба пастаянна расказваць. На жаль, ужо няма сярод былых работнікаў аўтапрадпрыемства ўдзельнікаў вайны, але мы пра іх памятаем.

Гаворачы пра моладзь, не магу не дадаць таго, што нашы маладыя работнікі, акрамя выканання сваіх асноўных абавязкаў, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці прадпрыемства — у раённых і абласных спартыўных спаборніцтвах, іншых мерапрыемствах, конкурсах прафесійнага майстэрства і г. д.

— Што Вы цэніце ў людзях?

— Сумленнасць і працавітасць.

— Ці часта да кіраўніка аўта­прадпрыемства звяртаюцца пастаўчане са скаргамі і на што скардзяцца?

— У апошні час мы актыўна працуем над якасцю паслуг, якія аказваем. Але звароты ўсё роўна бываюць, і яны ў асноўным датычаць раскладу руху аўтобусаў. Аналізуючы іх, я разумею, што адзін і той жа расклад адну групу людзей можа задавальняць, іншую — не. А дзе “залатая” сярэдзіна? У свой час мы нават хацелі падключыць НДІ, каб якасна вывучыць пасажырапаток і скласці правільны расклад. Не атрымалася. Сказалі, што зра­біць гэта можна эксперыментальна і што штосьці ідэальнае атрымаецца толькі ў тэорыі. На практыцы ж трэба пастаянна ўлічваць скаргі, пажаданні, аналізаваць наяўны расклад і шліфаваць яго.

— Алег Данілавіч, а Вы ж яшчэ і дэпутат раённага Савета дэпутатаў. Што хвалюе выбаршчыкаў?

— Мае выбаршчыкі — жыхары вуліцы Савецкай і вуліц прыватнага сектара, якія прылягаюць да аўтапрадпрыемства і знахо­дзяцца непадалёк яго. Глабальных праблем у іх не ўзнікае. У большасці выпадкаў турбуюць пытанні добраўпарадкавання вуліц, двароў, правядзення водаправода. Такія звароты звычайна перадаю ў патрэбныя інстанцыі.

— Летась Вы былі лаўрэатам звання “Чалавек года Пастаўшчыны”. Ці абавязвала яно да большых дзеянняў?

— Безумоўна. У першую чаргу я адчуваў адказнасць перад сваім калектывам, таму і імкнуўся кіраваць так, каб і на зада­дзеныя параметры выходзіць, і ствараць для людзей нармальныя ўмовы. Не чакалі ўказанняў зверху і тады, калі размова ішла пра добраўпарадкаванне. У нас ёсць свая канцэпцыя, і мы гэтаму пытанню надаём асаблівае значэнне. Пастаянна імкнёмся стварыць у калектыве нармальны мікраклімат, захаваць пэўны ўзровень зарплаты. Удаецца.

— Ці любіце чытаць?

— Люблю. Але не маю часу. Асноўнае маё чытанне — інтэрнэт-навіны. А вось “Пастаўскі край” чытаю “ў натуры”, прытым дэталёва і з задавальненнем. Мне хочацца ведаць пра ўсё, што адбываецца ў раёне.

— А што для Вас Паставы?

— У Паставах я нарадзіўся, тут  жыву і свой горад люблю. Летась мне споўнілася 57 гадоў — столькі, колькі і прадпрыемству: так што мы з ім равеснікі. І летась было 40 гадоў, як я на прадпрыемстве працую. Як кажуць, прыкіпеў да “транспарту”, у іншай прафесіі сябе не бачу. Сюды прыйшоў адразу пасля школы. Затым была армія. Дамоў вярнуўся — і зноў у АТП №17. Па накіраванні аўтапрадпрыемства вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ). У 2000-ым закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

— Як звычайна пачынаецца рабочы дзень у кіраўніка аўта­прадпрыемства?

— Калі ёсць тэрміновыя пытанні — займаюся іх вырашэннем. Затым бяруся за фінансавыя. Даўжнікоў у нас шмат: з аднымі разбіраемся праз падатковую інспекцыю, з іншымі — праз суд. Вяртаць даўгі павінны, і мы над гэтым працуем.

— Алег Данілавіч, на календары — другая палова студзеня. Якія надзеі ўскладваеце на новы, ужо бягучы, год?

— У планах — жыць і працаваць.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 37

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 61

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66