Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Узнагародзілі за працу

Узнагародзілі за працу

П. Л. Курто ўручае Ганаровую грамату ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама вадзіцелю Дунілавіцкага дома-інтэрната П. І. Літоўцу.

5 студзеня ў раённым Доме культуры адбыліся ўрачысты сход і канцэрт, прысвечаныя Дню работнікаў сацыяльнай абароны. Разам з супрацоўнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на свяце ўпершыню прысутнічала дэлегацыя Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў на чале з дырэктарам П. І. Паўловічам. У той дзень у зале сабра­ліся ўсе, чыя місія — дарыць радасць, дабро, быць міласэрнымі, умець спагадаць і дапамагаць людзям. 

Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з выступлення начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама П. Л. Курто. Вітаючы прысутных, ён адзначыў, што за апошнія дзесяцігоддзі сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва нашай краіны перажыла істотныя якасныя змены. Калі ў пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя яна абмяжоўвалася сацыяльнай падтрымкай перш за ўсё пажылых і інвалідаў, прадастаўленнем розных выплат, субсідый і дапамог, то зараз уяўляе сабой комплексную сістэму мер, накіраваных на прафілактыку сацыяльнай нядобрана­дзейнасці, адрасную падтрымку сацыяльна слабых груп насельніцтва і грамадзян, значнае расшырэнне спектра сацыяльных паслуг і інфраструктуры, развіццё чалавечага патэнцыялу.

— Сёння сацыяльная служба раёна ўпэўнена ідзе ўперад, выконваючы пастаўленыя задачы, — сказаў у прыватнасці Пётр Леанідавіч. — Актыўна ўкараняюцца новыя формы работы, што з’яўляецца вынікам што­дзённай напружанай, карпатлівай працы ўсіх прысутных ў зале і тых, каго тут няма. Упраўленнем па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама за 2014 год выкананы ўсе паказчыкі, даведзеныя абласным выканаўчым камітэтам і камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. А па асобных пазіцыях яны істотна перавыкананы.

Гэта ў першую чаргу датычыць тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоў­вання насельніцтва, які ўзначальвае Д. І. Пякарская. На 1 студзеня 2015 года ў яго штаце налічваецца 190 работнікаў, тады як у 2012 годзе іх было 150. За два апошнія гады пазабюджэтная дзейнасць установы вырасла на 632 млн рублёў і склала 840 млн, спонсарская дапамога павялічылася з 10 да 95 млн рублёў. У параўнанні з 2012 годам адкрыты 2 новыя аддзяленні (зараз іх 8), а сёлета плануецца адкрыць яшчэ адно. Дадаткова ўведзены 34 стаўкі і рэалізаваны 13 праектаў па розных тэматыках.

Свае дасягненні ёсць у кожным аддзяленні цэнтра. Пра ўсе іх даволі падрабязна расказаў П. Л. Курто, назваўшы дзясяткі прозвішчаў тых, хто штодзень клапоціцца пра пажылых, пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетныя і маламаёмныя сем’і. Не забыў і ветэранаў, якія стаялі ля вытокаў стварэння ТЦСАН, а таксама ветэранаў упраўлення. Гэта Л. В. Голуб, С. А. Жук, Я. Р. Зінкевіч, С. І. Ластоўская, А. П. Макрота, Я. У. Маліноўская, Г. П. Сікора, А. П. Захарыч, М. І. Смолка, Д. А. Чудзі­кава, А. Б. Таразевіч і іншыя. Усе яны былі запрошаны на свята і атрымалі невялікія падарункі. Віншуючы прысутных з Днём работнікаў сацыяльнай абароны, Новым годам і Калядамі, Пётр Леанідавіч шчыра падзякаваў ім за нялёгкую працу, пажадаў і далей не шкадаваць яе для іншых, шчодра аддаваць сваю любоў, дабрыню і клопат людзям. “Памятайце: аддадзенае вяртаецца з лішкам, а той, хто робіць добрыя справы, жыве ўдвая даўжэй”, — сказаў ён.

Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў засяродзіў увагу на ўнікальнасці спецыфікі работы сацыяльнай службы, якая ахоплівае вельмі шырокі спектр пытанняў — ад пенсійнага забеспячэння і аховы працы да аказання тэрмі­новых бытавых паслуг. Зазначыў, што сістэма сацыяльнай абароны нашага раёна з’яўляецца лепшай у вобласці і рэспубліцы. А за гэтым стаіць карпатлівая праца ўсяго калектыву ўпраўлення. Шэрагу яго супрацоўнікаў, а таксама работнікам Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Юрый Мікалаевіч уручыў Ганаровыя граматы і Падзякі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў і камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Ганаровымі граматамі абласнога камітэта ўзнагароджаны галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. С. Мушчыцкая, сацыяльны работнік аддзялення кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Г. І. Шпынёва, повар Дунілавіцкага дома-інтэрната С. А. Кузьміна і санітарка Г. Б. Пірог. Падзяк старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама ўдастоены галоўныя спецыялісты ад­дзелаў занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін раённага ўпраўлення Л. С. Рымша і Ж. В. Цуканава, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН В. С. Суворава, вадзіцель цэнтра С. Ф. Смірноў, санітарка Дунілавіцкага дома-інтэрната І. М. Далжонак, загадчык гаспадаркі гэтай установы С. К. Махнач і слесар-сантэхнік Г. П. Рабаў. Шмат работнікаў адзначана Ганаровымі граматамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, занесена на Дошкі гонару ўпраўлення і ТЦСАН.

Таксама падчас свята былі падведзены вынікі штогадовага конкурсу “Лепшы сацыяльны работнік года”. У 2014-ым яго пераможцамі сталі Р. У. Якубоўская (1-ае месца), Г. Б. Жукава (2-ое месца), Л. З. Фень (3-яе месца) і К. В. Лешчык (4-ае месца). Яны атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Ну а падарункам усім прысутным стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі раённага Дома культуры і Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў.


Узнагародзілі за працу

Узнагародзілі за працу

Узнагародзілі за працу

Узнагародзілі за працу

Узнагародзілі за працу

Узнагародзілі за працу

Узнагародзілі за працу

Узнагародзілі за працу

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 82