Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Быць лідарам — значыць перамагаць»

«Быць лідарам — значыць перамагаць»

Хто дбае, той і мае. Гэтыя словы як не трэба лепш падводзяць вынік зробленаму за год. Тым больш калі размова ідзе пра калектыў ААТ “Паставымэбля”, які пастаянна нарошчвае вытворчыя магутнасці, усё больш упэўнена заваёўвае рынкі збыту.

— А найлепшае сведчанне нашых сёлетніх дасягненняў — спецыялізаваныя выставы і разнастайныя конкурсы, — адзначыў у пачатку нашай размовы кіраўнік прадпрыемства С. Р. Зямчонак. — У іх мы ўдзельнічаем і практычна адусюль прывозім узнагароды. Назаву толькі апошнія: дыпломы пераможцы конкурсу “Лепшая мэбля Беларусі-2014” за набор мэблі для кухні “Пастаўчанка” і набор мэблі для дзіцячага пакоя “Ручаёк”; дыплом Маскоўскага міжнароднага мэблевага салона; дыпломы VI Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Адукацыйнае асяроддзе і навучальныя тэхналогіі”; дыплом ХХІ Міжнароднай выставы-кірмашу.

І далей Сяргей Рычардавіч назваў асноўныя лічбы. За бягучы год на прадпрыемстве выпушчана прадукцыі на суму 62,5 млрд рублёў. Рост аб’ёмаў вытворчасці важнейшых відаў складзе 122% да папярэдняга года, удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рэалізацыі — 43,2 працэнта. За год распрацавана звыш 20 відаў новай прадукцыі, у тым ліку парта Эрысмана, камплекты вучнёўскай і наборы кухоннай мэблі, крэслы на металакаркасе, мэбля з масіву, наборы дзіцячай мэблі, канапы розных мадыфікацый, куткавыя лаўкі і гэтак далей. Прадпрыемства пашырае сваю рознічную сетку: у 2014 годзе адкрыліся два магазіны — у Мінску і Маладзечне.

— Мы прыйшлі да высновы, што трэба мяняць асартымент, — працягвае дырэктар. — Памянялі, і многае ўдалося за кошт укаранення ў 2013 годзе высокатэхналагічнага абсталявання і стварэння новых высокарэнтабельных рабочых месцаў у раскройна-механічным цэху (а ў 2015-ым плануем мадэрнізаваць цэх металаапрацоўкі). З навінак можна назваць тыя ж дзіцячыя пакоі і мэблю для дзіцячых садкоў — яркую і прыгожую. Цяпер партыі гэтай прадукцыі рыхтуюцца да адпраўкі спажыўцам, вядзецца актыўная работа па вырабе мэблі па індывідуальных заказах.

Залатое правіла для С. Р. Зямчонка  — не прапускаць ніводнага тэндара. А ў кожным удзельнічаюць ад дзесяці да дваццаці фірмаў, і 90 працэнтаў з іх — прыватныя кампаніі, з якімі дзяржаўным прадпрыемствам канкурыраваць цяжка. І пры ўсім тым пастаўчане перамагаюць. У новы год калектыў ААТ “Паставымэбля” ідзе ўпэўнена, бо ёсць добры задзел. Гэта дазволіць пры любых абставінах мець заказы, заставацца канкурэнтаздольнымі. Добрыя сувязі засталіся з Літвой і Латвіяй, а Еўрасаюз, як вядома, за дрэнную прадукцыю плаціць не стане. Не панеслі страт ад гандлю з расійскімі спажыўцамі, бо ўсе здзелкі афармляліся па перадаплаце. Казахстан разлічваецца валютай.

На заводзе працуе 300 чалавек. Дырэктар высока ацэньвае работу аддзелаў маркетынгу і планава-фінансавага, ёсць моцныя спецыялісты ў аддзеле галоўнага інжынера, даволі прафесійныя майстры. Кіраўнік чакае большай аддачы ад тэхнолагаў, ускладвае на іх вялікія надзеі, бо яны маладыя, крэатыўныя, патэнцыял у іх ёсць.

— Адным словам, пастаўленыя задачы ёсць з кім вырашаць, — падводзіць вынік нашай размовы С. Р. Зямчонак. — Таму, калі распрацоўвалі палітыку ў рамках сістэмы менеджменту якасці выпускаемай прадукцыі ISO 9001-2009, упэўнена паставілі перад сабой мэту стаць лідарамі ў вытворчасці спецыялізаванай мэблі для школьных, дашкольных і вышэйшых навучальных устаноў. А быць лідарам — значыць перамагаць. Спа­дзяюся, што так і будзе.

Галіна ПІШЧ.   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой