Казка ў вясковай цішы каля шашы

18 снежня пастаўскі Дзед Мароз, які на час навагодніх і калядных свят прапісаўся ў сядзібе «Ліпнікі», разам з іншымі казачнымі персанажамі сустракаў першых наведвальнікаў. Гэта ганаровае права заслужылі 40 лепшых навучэнцаў 6-8 класаў усіх школ горада. Рабят чакалі не толькі экскурсія па сядзібе і тэатралізаванае прадстаўленне, але і навагоднія падарункі. Іх для школьнікаў закупіў аддзел адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму.
Усіх жадаючых акунуцца ў свет казкі каля варот сядзібы «Ліпнікі» сустрэла Зіма. Аднак, нягледзячы на гасціннасць гаспадыні, трапіць у яе ўладанні было няпроста. Зіма, як снегам, засыпала школьнікаў загадкамі, і толькі адгадаўшы іх, хлопчыкі і дзяўчынкі маглі ўвайсці на тэрыторыю сядзібы. На гэтым выпрабаванні завяршыліся, і пачалася экскурсія. Гідам па чароўных сцежках была сама Зіма. Перш-наперш яна павяла сваіх наведвальнікаў у госці да Бабы Ягі. Гэта казачная бабуля ўжо так даўно жыве на свеце, што зараз не толькі дрэнна чуе, але яшчэ і пакутуе на склероз. Сваіх гасцей яна на рыдлёўку не садзіла і ў печ не штурхала, а папрасіла дапамагчы знайсці любімага ката. А вось якую мянушку мае яе гадаванец, бабулька ўзгадала толькі пасля таго, як разам з дзецьмі прагартала фотаальбом са здымкамі ўсіх катоў, якія ў яе жылі.
Наступны прыпынак — ля вялізнага валуна, які неверагодна падобны на нязменнага насельніка беларускіх пушчаў і лясоў — зубра. Гэту велічную жывёлу шмат гадоў таму ўславіў у сваім творы Мікола Гусоўскі, зрабіўшы яе вобраз сімвалічным увасабленнем сілы і трываласці нашага народа. У адрозненне ад літаратурнага персанажа каменны волат не валодае дзікім норавам, наадварот, калі дакрануцца да яго рукой, можна пазбавіцца ад любога цяжару, што ляжыць на душы, і набрацца моцы. А для таго, каб выдатна вучыцца, неабходна абысці Зубра па ходзе гадзіннікавай стрэлкі, што школьнікі з задавальненнем і зрабілі.
Разам з Зімой госці сядзібы зайшлі яшчэ да Вадзяніка і Вадзяніцы, якія за сімвалічную плату пачаставалі цудадзейнай вадой, да Лазніка з Лазніцай — ім дапамаглі расцепліць лазню, паваражылі на дровах і даведаліся пра карысць бярозавага, ядлоўцавага і дубовага венікаў — і да Снягуркі. Унучка Дзеда Мароза ў сваім цераме, куды можна трапіць толькі пераадолеўшы чароўны мост, кожнаму жадаючаму варажыла і прадказвала падзеі, якія чакаюць іх у наступным годзе.
Скарбнік у госці да сябе нікога не пусціў: напэўна, баяўся за мяшкі са скарбамі, якія ён сцеражэ. Але і яго змагла задобрыць чараўніца Зіма — пачаставала смачнымі аладкамі. Яны так прыйшліся даспадобы Скарбніку, што ў абмен на іх ён аддаў Зіме чароўны агонь, без якога ў сядзібе нельга пачынаць святочныя забавы. А ў тым, што аладкі ў Ліпніках сапраўды незвычайна смачныя, змаглі пераканацца і ўсе госці сядзібы. Гэты пачастунак разам з гарачай гарбатай на зёлках можна было пакаштаваць ва ўтульнай сталовай. Там жа ўсе жадаючыя маглі набыць сувенірную прадукцыю навагодняй тэматыкі, якую вырабілі майстры Дома рамёстваў.
Завяршылася прагулка па зімовай сядзібе калядным прадстаўленнем. Яго распачаў Дзед Мароз, які выйшаў на балкон сваёй рэзідэнцыі і ўзмахам посаха запаліў агнямі Калядную зорку і ёлку, каля якой госці сядзібы разам з калядоўшчыкамі, Казой і іншымі ўдзельнікамі прадстаўлення вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў гульні і проста весяліліся.
Наступныя прадстаўленні з удзелам казачных персанажаў у сядзібе «Ліпнікі» адбудуцца 26, 27, 28 снежня і ў першых чыслах студзеня. Уваходны білет для арганізаванай групы колькасцю менш за пяцьдзясят чалавек каштуе адзін мільён беларускіх рублёў, для астатніх — 50 тысяч. Удакладніць дату і час прадстаўлення, а таксама заказаць білеты можна ў цэнтры культуры і народнай творчасці па тэлефоне 4-21-59. Дарэчы, калі ўсталюецца па-сапраўднаму зімовае надвор’е, гасцей сядзібы таксама чакаюць катанні з ледзяной горкі і на конях, запрэжаных у старадаўні вазок.
Тэкст і фота
Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
338 бел.руб.
Вчера, 21:57Служба в МЧС
700 бел.руб.
11:18, 05.11.2020Водитель
0 бел.руб.
14:30, 30.10.2020Пеноизол. Утепление пеной межкладочного ...
6 бел.руб.
21:46, 25.06.2020капитальный ремонт двигателя ямз-236
0 бел.руб.
21:14, 04.06.2020О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Переезд в Польшу на ПМЖ или как я рвал когти из Беларуси без карты поляка
Подробнее История одного молодого человека, назовем его Влад, о том как он уезжал в Польшу после суток на Окрестина и уголовного дела. Если вас преследуют белорусские власти, если вам просто надоело жить в