Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Прапісаліся” ў Паставах… бабры

“Прапісаліся” ў Паставах… бабры


Маладая сямейка баброў аблюбавала зацішны куточак імшарыны, якая вузкай палоскай цягнецца паміж вуліцамі Гогаля і 17 Верасня. Тут густа растуць чарот, аер, трыснёг, шмат маладых парасткаў асіны, лазняку, вольхі, карані і кара якіх вельмі даспадобы бабрам. Асабліва прыцягальныя для іх два невялікія вадаёмы, размешчаныя бліжэй да кустоўя каля жылых дамоў і злучаныя паміж сабой пратокай. Тут бабры вырылі норы для зімоўкі, нарыхтоўваюць кармы на зіму.

У наш час такая з’ява і не вельмі здзіўляе, бо бабры дамінуюць на тэрыторыі рэспублікі, актыўна размнажаюцца і рассяляюцца. А ў недалёкім мінулым, у 20-30-ыя гады мінулага стагоддзя, яны былі на мяжы вынішчэння. Вялікую ролю ў захаванні папуляцыі адыграў Бярэзінскі запаведнік, а таксама шэраг законаў аб поўнай ахове гэтага звера і тэрыторыі яго рассялення. Сёння іх ужо развялося так шмат, што ёсць магчымасць адлоўліваць баброў па спецыяльных дазволах.  Для паляўнічых каштоўнасць уяўляе футра бабра.

Бабры добра сябе адчуваюць і на сушы, і ў вадзе. Перавагу аддаюць рэчкам са спакойным цячэннем, старым рэчышчам. У асноўным жывуць у норах, а калі бераг нізкі, забалочаны — будуюць адмысловыя хаткі, якія кожны год рамантуюць. У выніку іх вышыня дасягае 2 метраў, а шырыня ў аснове — 12-ці. Уваход у хатку ці нару заўсёды знаходзіцца пад вадой. Калі яе ўзровень паніжаецца і ўваход адкрываецца, бабры будуюць плаціны, каб вада зноў паднялася.

Гон праходзіць у сту­дзені—сакавіку, а ў маі на свет з’яўляюцца 2-3 бабраняці. Растуць яны хутка, і ва ўзросце 6-8 тыдняў поўнасцю пераходзяць на раслінны корм. Здабываць яго вучаць бацькі. У двухгадовым узросце маладыя бабры становяцца палаваспелымі і пачынаюць самастойнае жыццё.

У дадзеным выпадку, па маіх назіраннях, менавіта такое сямейства баброў пасялілася ў “гогалеўскім балотцы” нашага горада.

Г. ЗЯМЧОНАК, былы паляўнічы,

член Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81