Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбольная акадэмія была школай жыцця

Футбольная акадэмія была школай жыцця

Фота на памяць. Фота Сяргея Вшыўкава.

У 2011 годзе ў нашай школе з’явіліся спецыялізаваныя спартыўныя класы, у якіх займаліся выхаванцы Футбольнай акадэміі “ПМЦ-Паставы”, і адразу прыцягнулі да сябе ўвагу. Спачатку школа сустрэла іх насцярожана: чаго ад іх чакаць? Хлопцы прыехалі з розных гарадоў Беларусі, з розных клубаў. Ці змогуць яны знайсці агульную мову з мясцовымі? Ці змогуць адначасова вучыцца, штодзённа трэніравацца, часта ездзіць на спаборніцтвы? Ці змогуць стаць дружнымі, згуртаванымі калектывамі, у якіх адны хлопцы?

Скажу адразу: усё атрымалася. Праз некаторы час на ўроках у гэтых класах працаваць стала спакайней, бо трэнеры адсочвалі іх паводзіны і вучобу. У залежнасці ад рэйтынгу футбалістаў маглі пакараць: зрабіць дзяжурнымі, не дапусціць да спаборніцтваў, не ўзяць на зборы…

Разрозненыя хлопцы змаглі стаць адной сям’ёй: яны не “закладвалі” адзін другога, дапамагалі сваім таварышам не толькі на стадыёне, але і ў класе на ўроках (калі ведаў адзін — ведаў увесь клас). Яны сталі камандай не толькі на футбольным полі, дзе кожны адказвае за ўсіх, але  і ў жыцці.

І ў канцы першага навучальнага года аказалася, што футбольны клас — любімцы ўсёй школы, што выпуск 2012 года — адзін з лепшых. Якімі падцягнутымі, вясёлымі, артыстычнымі былі яны на выпускным вечары! Такім жа стаў і выпуск Футбольнай акадэміі 2014 года.

У гэтых класах заўсёды выконваліся дамашнія заданні, вучні больш, чым іншыя, цікавіліся сваімі адзнакамі. На дыскатэках звычайна дзяжурыў адзін з трэнераў або выхавальнікаў, і ўсе прыезджыя футбалісты пасля заканчэння праграмы разам ішлі ў акадэмію, дзе пражывалі.

Нашы спартсмены паказвалі ўсім прыклад, як трэба весці здаровы лад жыцця: яны не пілі піва, не курылі, трымалі форму. Калі хтосьці іншы спрабаваў курыць, маглі проста, па-хлапечы, сказаць: “Дурань! Што з табой будзе ў 30 гадоў? Пашкадуй свае лёгкія!” І гэта дзейнічала лепш, чым нашы лекцыі пра шкоду курэння.

Вось што гавораць футбалісты “са стажам”:

М. Прыходзька: “Займаюся футболам з 4 класа. Спачатку трэніраваўся 4 разы ў тыдзень, пасля — кожны дзень. Спачатку ездзілі толькі на спаборніцтвы па Беларусі, апошнія 3 гады — на міжнародныя. Футбольная акадэмія дала магчымасць пабачыць свет, пабываць за грані­цай. Я ў дзяцінстве быў вельмі хваравітым, а цяпер не хварэю. Трэніраваўся ў А. А. Тарасевіча, Я. Ю. Чарнухіна, С. М. Ясін­скага. Вялікі дзякуй ім усім за тыя веды па футболе, якія нам далі”.

Я. Амбразевіч: “5 гадоў займаюся футболам. У акадэміі нас вучылі не толькі гульні, але і жыццю: далі веды па пра­вільным харчаванні, рэжыме дня, гігіене. З гэтым відам спорту пасябраваў на ўсё жыццё. Калі б не футбол, магчыма, займаўся б нечым шкодным. А цяпер — толькі здаровы лад жыцця!”

С. Міснік: “Займаюся футболам 7 гадоў. Разам з камандай пабываў у Даніі, Фінляндыі, Польшчы, Літ­ве, Латвіі, Украіне, Расіі, Германіі. Не п’ю, не куру, не ўжываю чыпсаў і “Колы”. У мяне значна палепшылася здароўе, я стаў больш вынослівым. За час заняткаў футболам не толькі атрымаў веды па ім, але і даведаўся шмат цікавага пра жыццё”.

І. Чавусаў: ”Многія з нас, у тым ліку і я, памянялі школу, каб быць усім разам, адной камандай. Мы ўсе, нават і гарадскія, у нядзелю разам вучылі ўрокі, выхавальнікі ва ўсіх правяралі заданне. Каб паехаць на спаборніцтвы, трэба было набраць вызначаную колькасць балаў. Таму ўсе стараліся. І перад кожнай трэніроўкай быў час для самападрыхтоўкі…”

Т. М. Іўко, настаўніца матэматыкі: “Футбалісты з майго класа аж плакалі, калі ім трэба было ад’язджаць: так моцна яны прывыклі да школы, аднакласнікаў, да сваёй каманды… Слёзы былі і на вачах настаўнікаў. А нашы дзяўчаты, нагледзеўшыся на такіх хлопцаў, напэўна, высока ўзнялі планку сваіх будучых адносін з мужчынамі, будуць параўноўваць іх з футбалістамі”.

Вельмі добра, што Футбольная акадэмія “ПМЦ-Паставы” была прыкладам фізічнага і духоўнага выхавання хлопчыкаў. Яна давала ім магчымасць раскрыць свае здольнасці, выхоўвала дух сяброўства і калектывізму, бо яны былі сапраўднымі мушкецёрамі: “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!” Нават тым, хто займаўся няшмат, акадэмія дала расткі дабра, маральнасці, любові да жыцця, сяброўства. Мы рады, што акадэмія была з намі.

У. Ч. Койра, дырэктар СШ № 3: “Вельмі сумна, што закрылася Футбольная акадэмія, наш сябар і памочнік у выхаванні не толькі спартсменаў, але і ўсіх вучняў. Гэта было ўзаемакарыснае супрацоўніцтва школы і акадэміі ў розных кірунках дзейнасці. Кожную хвіліну мы адчувалі яе падтрымку, бачылі неабыякавасць да дзяцей і ўсяго, што адбывалася ў сценах школы. Дзве ўстановы доўгі час ішлі поруч па дарозе выхавання падрастаючага пакалення. Адмі­ністрацыя школы вельмі ўдзячна кіраўніцтву прадпрыемства, асабліва А. М. Бабічаву, дырэктару Футбольнай акадэміі Г. А. Казакевіч, усяму трэнерскаму складу і выхавальнікам за садзейнічанне і дапамогу школе ў пытаннях выхавання і адукацыі маладых спартсменаў. Крызісы пры­ходзяць і адыходзяць, а жаданне ствараць будучыню для нашых дзяцей застаецца ў сэрцы кожнага добразычлівага чалавека. Таму спадзяюся, што ставіць кропку ў жыцці акадэміі яшчэ рана. Мы заўсёды будзем рады аднавіць з ёй супрацоўніцтва на карысць усім”.

Аліна ЛАТЫШ, няштатны карэспандэнт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 44

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 58

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 63

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 95

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 244

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 83

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 90