Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“У “Ветразі” яшчэ больш палюбіла сваю прафесію”

“У “Ветразі” яшчэ больш палюбіла сваю прафесію”

Надзея Палхоўская

Загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі АДРАЦ “Ветразь” Надзея Палхоўская на першым этапе конкурсу прафесійнага майстэрства “Шлях да поспеху” адсутнічала. Прычына была важкая — здавала іспыты на атрыманне другой кваліфікацыйнай урачэбнай катэгорыі. Тым не менш ад удзелу ў наступных двух этапах раённага спаборніцтва не адмовілася. Сёння яна прыкладвае максімум намаганняў, каб праявіць сябе годна на заключным, самым складаным, этапе.

—            Надзея, ты карэнная пастаўчанка?

—            Не, я нарадзілася ў горадзе Астравец Гродзенскай вобласці, там жа скончыла сярэднюю школу. Куды ісці далей вучыцца, пытанняў не ўзнікала — з дзяцінства марыла стаць медыкам. Гэта прафесія для нашай сям’і знакавая. Мой тата —  хірург, цёця з дзя­дзем, родная сястра і яе муж — таксама ўрачы. Пасля інтэнсіўнай падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў паступіла на бюджэтнае аддзяленне Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, на педыятрычны факультэт. Вучоба падабалася, хаця, прызнаюся, пасля працяглага жыцця ў спакойным райцэнтры было няпроста “ўліцца” ў мітуслівы рытм вялікага горада.

—            Куды была размеркавана пасля атрымання дыплома?

—            З мужам, таксама ўрачом, першыя рабочыя месцы атрымалі ў Смаргоні. Пасля заканчэння інтэрнатуры, якую прахо­дзіла таксама ў гэтым горадзе, на працягу пяці гадоў працавала ўчастковым педыятрам. Калі муж як ваенны ўрач атрымаў накіраванне ў пастаўскі шпіталь, вымушаны былі пераехаць. Шчыра скажу: для мяне гэта стала вялікім стрэсам. У Смаргоні засталіся лепшыя сябры, работа, да якой прывыкла, уласная кватэра. Цяпер, праз год, настрой іншы — больш бадзёры і апты­містычны.

—            Як сустрэлі на новым месцы работы — у АДРАЦ “Ветразь”?

—            Нават і не чакала такога цёплага прыёму. У многім дзякуючы добразычлівым адносінам калег і кіраўніцтва “Ветразя” адносна хутка асвоілася, псіхалагічна прыйшла ў сябе. Скажу больш: менавіта ў Паставах я адчула, што такое — шчасце хадзіць на работу. Яна была па душы мне і ў Смаргоні, але тут асаблівая атмасфера. Па-першае, у рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры работа наладжана на вельмі высокім узроўні. Па-другое, тут дружны прафесійны калектыў. Прычым адчуваю сябе  камфортна не толькі ў кампаніі маладых, але і ўрачоў старэйшага ўзросту. Яны ўсе такія сучасныя, актыўныя, у пастаянным руху і развіцці — не перастаю захапляцца! Ну і па-трэцяе, прыемна працаваць ва ўстанове, якая ўвесь час развіваецца, дзе закупліваецца новае медыцынскае абсталяванне, укараняюцца сучасныя методыкі лячэння.

—            Якія ўражанні ад удзелу ў конкурсе “Шлях да поспеху”?

—            Для мяне адказна і ганарова абараняць гонар установы, у якой працую. Праўда, пакуль яшчэ не адчула духу спаборніцтва, таму што ўдзельнічала толькі ў другім, інтэлектуальным, этапе. Але ўжо ў пачатку снежня чакае заключны, дзе кожны з канкурсантаў прадставіць журы праграму развіцця сваёй установы. У падрыхтоўку ўкладваю нямала часу, якога, як заўсёды, не хапае. Але я люблю такі напружаны, імклівы рытм жыцця. Пра тое, што паспяваць можна многае, зразумела ў выпускным класе. Тады адначасова заканчвала музычную школу, займалася з рэпетытарамі, выконвала школьную праграму… Прыйшла да высновы, што важна граматна распланаваць свой час, і тады пад сілу вельмі многа спраў.

—            Чым займаешся ў вольны час?

—            Не так даўно з мужам купілі дачу ў вёсцы Волахі, што ля Хаціл. Шмат вольнага часу праводзім менавіта там — у нас многа задумак па яе знешнім і ўнутраным добраўпарадкаванні. Прычым настолькі захапіліся дачай, што самі ад сябе такога не чакалі. На першым часе кожную раніцу прачыналіся з адной думкай: хутчэй бы вечар, хутчэй бы ў вёску! Яна і нам, і нашаму шасцігадоваму сыну вельмі даспадобы.

Таксама люблю плаваць, таму часта наведваю басейн. З мужам і сяброўкамі хаджу ў трэнажорную залу. Не перадаць словамі, як моцна люблю лазню: кожны паход у яе — за шчасце. Паставы ў гэтым плане сталі для мяне адкрыццём — не чакала, што тут ёсць настолькі сучасныя спартыўныя аб’екты. Наогул, горад не падобны на тыя, дзе мне давялося бываць. Напрыклад, ад той жа сучаснай “шматпавярховай” Смаргоні Паставы адрозніваюцца куды больш старажытным выглядам, тут пераважае прыватны сектар. Але гэта стварае ў горадзе сваю асаблівую атмасферу.

—            Ці вабяць падарожжы?

—            Яшчэ як! Гэта “наркотык”, які зацягвае ўсё больш і больш. Люблю як замежны адпачынак (нядаўна сям’ёй адпачывалі ў Егіпце), так і паездкі па Беларусі. Муж родам з Гомельшчыны, на аўтамабілі ехаць туды гадзін шэсць, перасякаючы ўсю краіну. І кожны раз, адпраўляючыся ў дарогу, не перастаю захапляцца яе краявідамі.

—            Можаш назваць сябе шчаслівым чалавекам?

—            Так. У першую чаргу таму, што жывыя і здаровыя самыя дарагія і блізкія мне людзі. Штодня радасць прыносіць і работа. Пераканана, што калі чалавек займаецца тым, што яму сапраўды падабаецца, то будзе жаданне, натхненне рабіць іншыя справы.

—            Якія будуеш планы? Ці думаеш з часам вярнуцца ў Смаргонь?

—            Не хачу нічога планаваць, бо пераканалася на ўласным вопыце, што гэта абсалютна бессэнсоўна. Зразумела адно: трэба радавацца кожнаму дню і выкарыстоўваць любую сітуацыю, якая дорыць магчымасць раскрыць у поўнай меры свой прафесійны і творчы патэнцыял.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой