Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Маладым бы яе запал

Маладым бы яе запал

Калі праязджаю па дарозе на Мольдзевічы, да граніцы з Літвой, заўсёды звяртаю ўвагу на могілкі паміж Дашкамі і Вольсяй. Яшчэ ў той час, калі многія месцы вечнага спачыну ў нашым раёне былі занядбанымі, гэтыя вызначаліся асаблівым парадкам. Знаёмыя тлумачылі: родныя многіх памерлых жывуць у Літве, яны і прывозяць еўрапейскую культуру. Пазней з дапамогай Камайскага і Ярэўскага сельвыканкамаў, раённага цэнтра занятасці насельніцтва і іншых дабрачынцаў былі выразаны дрэвы, пастаўлена жалезабетонная агароджа. Некалькі гадоў таму на могілках пабудавалі каплічку з фігурай Маці Божай. Каля яе адбываліся набажэнствы. Але з часам каплічка пачала разбурацца, і паўстала пытанне аб рэстаўрацыі.

— Звярталася да розных спецыялістаў, — расказвала старэйшына вёскі Дашкі Браніслава Альбінаўна Козел. — І тыя пераканалі, што рамантаваць старую няма сэнсу, лепш пабудаваць новую. Сродкі на гэту справу збірала з усіх, хто наведваецца на могілкі. І большасць людей адгукнуліся.

Грошы перадавалі з Дварчан, Мацут, Пастаў, іншых месцаў. У асноўным ахвяравалі па 100-200 тысяч рублёў, некаторыя больш. Важкі ўзнос зрабілі  Галіна Дробыш і Вікторыя Міснік з Драбышоў, Тэрэса Ліпніцкая з Пастаў. Праз магазін будматэрыялаў раённага спажывецкага таварыства закупілі цэглу. Новую фігурку Маці Божай прывезлі з Польшчы. А выканаць усе будаўнічыя работы вызваўся Генадзій Семянас з Пастаў. У яго тут пахавана маці, і чалавек ахвярна працаваў у знак памяці пра яе.

— Вялікі дзякуй Гену, — гаварыла Браніслава Альбінаўна. — У вёсцы маладых няма, а нам, старым, ужо не пад сілу ніякая работа. Нават пустазелле парваць цяжка. Часта абкошваць траву вакол могілак дапамагаюць з сельсавета, а таксама прыязджае Віктар Ліпніцкі з Пастаў. На жаль, ёсць і такія, хто замяніў стары помнік на дарагі і сучасны, а наведваецца сюды толькі перад Усімі Святымі. Ці ж дастаткова аднаго разу ў год бываць на магіле таго, хто даў жыццё, вёў па ім, не скупіўся на ласку і клопат? Няўжо не знайсці некалькі гадзін у месяц, каб пасадзіць квет­кі, прапалоць іх? Таму і расце часам побач з прыгожым помнікам пустазелле. Ёсць магілы, на якія ўжо ніхто не паставіць нават сціплы букецік кветак, не запаліць свечку. Іх прыбіраем сіламі тых, чыё сумленне не дазваляе, каб побач з дагледжанай магілкай была запушчаная. Агульны парадак стараемся падтрымліваць.

1 лістапада на могілках сабралася шмат людзей. Прыязджаў ксёндз, разам маліліся за супакой душ памерлых. І ўсе дзякавалі Браніславе Альбінаўне Козел за старанне па добра­ўпарадкаванні могілак і аднаўленні каплічкі.

— Узрост Альбінаўны паважаны, і здароўе часта падводзіць, — расказвала мне кіраўнік спраў Камайскага сельвыканкама Га­ліна Іванаўна Куліч, — але яна непакоіцца пра парадак. Часта па дапамогу звяртаецца да нас. Чым можам, дапамагаем. Цэ­нім яе за нераўнадушнасць, заклапочанасць і старанне. Маладым бы яе запал.

У планах старэйшыны на наступны год памаляваць агароджу вакол могілак. Спадзяецца, што пэўную дапамогу (хаця б рабочымі рукамі) акажуць Камайскі і Ярэўскі сельвыканкамы (частка могілак замацавана за адным з іх, частка — за другім).

Тэкст і фота  Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 42

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 47

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 54

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 82

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 70

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 90

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 92