Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Радавацца жыццю, саступаць адно аднаму”

“Радавацца жыццю, саступаць адно аднаму”

Сонечным жнівеньскім днём па вуліцы ішла маладзенькая прыгожая дзяўчына з доўгай тоўстай касой, а насустрач ёй высокі статны чарнявы салдацік. Яны сустрэліся і не маглі адарваць вачэй адно ад аднаго. А праз два месяцы пажаніліся.

Іван Гарблянскі з Івана-Франкоўскай вобласці (Украіна) і Іраіда Гаўрута з Шаркаўшчынскага раёна Беларусі сустрэліся ў Карэліі. Тут у Іраіды жылі дзве старэйшыя сястры. Да іх і прыехала дзяўчына паступаць у гандлёва-кулінарны тэхнікум. Іван у гэты час праходзіў тут тэрмі­новую службу. Камандаванне воінскай часці выдзеліла маладой сям’і кватэру, і яны сталі наладжваць свой быт. Праз год у сям’і нарадзілася дачушка Таня. А праз шэсць гадоў муж і жонка прынялі рашэнне аб пераездзе ў Беларусь. Так у 1970-ым у гарадскім пасёлку Варапаева з’явілася сям’я Гарблянскіх. Праз два гады яна папоўнілася яшчэ адным дзіцем. Сыночка назвалі ў гонар бацькі — Іванам.

Нялёгка было пачынаць жыццё на новым месцы. Уладкаваліся на Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат. І хоць кіраўніцтва выдзеліла ім невялікую кватэру, узяліся за будаўніцтва ўласнага дома. І амаль цалкам узвялі яго сваімі сіламі. Затым дзесяць гадоў І. І. Гарблянскі быў начальнікам каравула Варапаеўскай пажарнай часці. За якую б справу ні браўся, выконваў яе сумленна, умеў прымаць мудрыя і правільныя рашэнні.

У народзе кажуць, што мужчына павінен пабудаваць дом, пасадзіць дрэва і выхаваць сына. Іван Іванавіч з Іраідай Філіпаўнай выхавалі сына, а дрэў пасадзілі столькі, што хапіла б на вялікі сад. На рахунку І. І. Гарблянскага 17 дамоў. Будаваў іх у Варапаеве, Дунілавічах, Паставах і нават Полацку. А колькі дамоў сагравае цяпло печак, якія змайстраваў гэты таленавіты чалавек!

Апошнім часам здароўе не дазваляе займацца будаўніцтвам і кладкай печаў, а вось з самым любімым сваім захапленнем — падводнай рыбалкай — Іван Іванавіч не расстаецца па сённяшні дзень. У спецыяльным касцюме можа праплыць пад вадой 4-5 кіламетраў. За пяць гадзін абплывае вакол возера Свідна, на якім асабліва любіць рыбачыць. З самых удачных уловаў прыпамінае шчупака вагой 12 кілаграмаў.

Працавала на ДАКу і Іраіда Філіпаўна, затым поварам у мясцовай сталовай. Яна была і застаецца захавальніцай дамашняга ачага. Жанчына ніколі не дазваляла сабе сядзець без справы. Разам з мужам трымалі карову, свіней, курэй, іншую жыўнасць. А зімой валіла валёнкі. Работа цяжкая, а тавар заўсёды запатрабаваны. За сезон вырабляла па 50 пар гэтага абутку. На пенсію пайшла не па ўзросце, а па стане здароўя. Але ніколі не адчайвалася, была і застаецца аптымісткай.

У свой час актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. Якія заліхвацкія частушкі спявала, пісала вершы і чытала іх са сцэны (і на рэгістрацыі залатога вяселля прачытала ўласны верш-падзяку за пражытыя гады, наказ дзецям і ўнукам), грала на гармоніку. Дарэчы, граць на гармоніку навучылася дзякуючы мужу. Ён ведаў пра яе вялікае жаданне мець гэты музычны інструмент і аднойчы купіў і прынёс яго любай жонцы. Яна грала не толькі для сябе, але і ўдзельнічала ў розных мерапрыемствах і конкурсах, станавілася лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу “Іграй, гармонік!”

Галоўнае багацце сям’і — дзеці. Дачка Таццяна закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працуе заатэхнікам-селекцыянерам у Любані Вілейскага раёна, мае прызнаныя дасягненні ў галіне вывя­дзення і ўдасканалення новых парод жывёлы. Сын Іван пасля заканчэння ваеннага вучылішча некаторы час служыў на Кольскім паўвостраве. Потым вярнуўся ў Беларусь, цяпер працуе на адным з заводаў Полацка, з’яўляецца атаманам Полацкага казацтва.

Ганарацца Гарблянскія і ўнукамі: Кацярына закончыла ўніверсітэт культуры і магістратуру, цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дачушкі. Сумяшчае работу на чыгунцы з вучобай Дзмітрый, які таксама з’яўляецца членам Полацкага казацтва, Паліна — школьніца, Андрэй і Міша — дашкаляты. Радасць і пацеха ў вялікай сям’і — праўнучкі Сафія і Марыя. Усе яны былі самымі дарагімі гасцямі на залатым вяселлі Гарблянскіх, што ладзілася ў мінулую нядзелю ў Варапаеўскім сельскім Савеце.

Юбіляраў хлебам-соллю сустрэла дырэктар мясцовага Дома культуры Юлія Галяш. Пад марш Мендэльсона кіраўнік спраў сельвыканкама Ганна Сцяпанаўна Рубель запрасіла ўсіх у актавую залу. Гучала музыка, плылі ўспаміны пра найбольш яркія і запамінальныя падзеі з жыцця сям’і.

Колькі шчырых слоў прагучала з вуснаў дзяцей у той дзень у адрас бацькоў! Раздзяліць радасць такой значнай падзеі прыехалі сябры сына — атаман Латышскага казацтва з жонкай. Яны выступілі з музычным віншаваннем, выканалі песні з падтанцоўкай.

“Маладажоны” паставілі свае подпісы ў ганаровай кнізе сельвыканкама, абмяняліся залатымі пярсцёнкамі, станцавалі “залатое” танга. Іх шчаслівы сямейны саюз засведчылі подпісамі зяць і нявестка. Са словамі падзякі і віншаваннем да залатых юбіляраў звярнуўся старшыня Варапаеўскага сельвыканкама Аляксей Ягоравіч Аліхвер. Ён уручыў пасведчанне аб рэгістрацыі залатога шлюбу і падарунак.

Шмат цёплых слоў выказалі віноўнікам урачыстасці сябры, суседзі, родныя. Яны сцвярджалі, што Гарблянскія 50 сумесных гадоў пражылі годна, з’яўляюцца прыкладам для маладых.

Закончылася ўрачыстая рэгістрацыя, і ўсе накіраваліся ў прасторны бацькоўскі дом, дзе свята прадоўжылася. На наступны дзень госці раз’ехаліся, а Іраіда Філіпаўна з Іванам Іванавічам яшчэ доўга будуць успамінаць незабыўныя хвіліны.

Здароўе і спрыт ужо не такія, як у маладосці. Адольваюць хваробы, нагадваюць пра сябе гады цяжкай працы і бясконцых клопатаў. Тым не менш у вачах усмешлівай Іраіды Філіпаўны і больш стрыманага, але таксама здатнага да жартаў Івана Іванавіча свецяцца цёплыя, зіхоткія агеньчыкі любові. Яны разам — і гэта галоўнае. Іх дом не ведае цішыні, адзіноты, суму, бо часта наведваюцца дзеці і ўнукі, не аб­мінаюць суседзі, сябры. Гаспадыня найперш усіх частуе чаем з мёдам. Можа і гармонік у рукі ўзяць.

“У чым жа сакрэт сямейнага шчасця?” — цікаўлюся ў Іраіды Філіпаўны і чую ў адказ: “Трэба радавацца жыццю, дараваць, саступаць адно аднаму”.

Анна АНІШКЕВІЧ.

 Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой