Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзень Савета ў Юньках

Дзень Савета ў Юньках

Статыстыка сведчыць: трэцяя частка насельніцтва раёна — людзі пажылыя. Не ў кожнага з іх старасць бязвоблачная, а многія проста не могуць абысціся без старонняй дапамогі. Каб лепш ведаць клопаты і праблемы такіх грамадзян, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разам з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на працягу года праводзіць дні сельскіх Саветаў, падчас якіх усе зацікаўленыя службы збіраюцца разам, абмяркоўваюць узніклыя пытанні, выпрацоўваюць стратэгію далейшых дзеянняў.

На мінулым тыдні такое мерапрыемства адбылося ў Юньках. На падведамнай Савету тэрыторыі знаходзяцца 56 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 1414 чалавек, у тым ліку 498, чый узрост старэй за працаздольны. Дзейнічаюць тры ўчасткі па абслугоўванні грамадзян на даму. Падапечнымі сацыяльных работнікаў з’яўляюцца 23 адзінокія і адзінока пражываючыя з вёсак Соўкі, Юнькі, Русіны, Мястэчка, Баранавічы, Кулакова, Казічы, Савічы, Лога­вінцы, Грыдзькі, Пятрагі, Шыркі. А дапамогу ім аказваюць І. П. Катэйка, М. Д. Масальская, Г. З. Насыр. Ёсць сацыяльныя работнікі, якія працуюць па сумяшчальніцтве. У планах пашырэнне зоны абслугоўвання.

Старшыня сельвыканкама В. М. Філімонава, адкрыўшы мерапрыемства, прадаставіла слова дырэктару ТЦСАН Д. І. Пякарскай. Дзіяна Іванаўна спынілася на дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра, а яна накіравана на арганізацыю і аказанне сацыяльных паслуг грамадзянам, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. На сённяшні дзень спектр гэтых паслуг даволі шырокі. Штомесяц па розныя віды сацыяльнай дапамогі ў цэнтр звяртаецца да 800 чалавек. Структурнымі падраздзяленнямі цэнтра з’яўляюцца 7 аддзяленняў і адзін філіял. З 2013 года працуюць 10 сацыяльных пунктаў на базе сельскіх Саветаў (у Варапаеўскім і Лынтупскім — на пастаяннай аснове, на астатнія восем спецыяліст прыязджае раз у месяц, вядзе прыём грамадзян, адказвае на ўсе пытанні, прымае заяўкі на аказанне тых ці іншых паслуг). Такая форма работы сябе апраўдвае: у вяскоўцаў адпадае неабходнасць ехаць у райцэнтр, каб вырашыць праблемныя пытанні. Дарэчы, пры патрэбе можна званіць і на “гарачую лінію” (тэл. 4-33-33).

Па лініі салона “Міласэрнасць” у цэнтры пастаянна дзейнічае акцыя “З рук у рукі” па аказанні дапамогі адзеннем, абуткам і рэчамі першай неабходнасці малазабяспечаным грамадзянам, шматдзетным сем’ям і асобам, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Дзіяна Іванаўна завастрыла ўвагу і на іншых аспектах дзейнасці цэнтра.

Пра кола сваіх абавязкаў расказалі і адказалі на пытанні начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама М. М. Міхасёнак, загадчыкі аддзяленняў ТЦСАН: сацыяльнай дапамогі на даму Т. В. Андрон, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Г. Б. Каравацкі, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі І. Э. Кухальская, юрысконсульт А. А. Шылько, псіхолаг К. А. Ярмолава.

Падводзячы вынікі, В. М. Філімонава падкрэсліла, што сельвыканкам працуе ў цесным кантакце і з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. На ўзроўні пастаўлена медыцынскае, культурнае, гандлёвае і бытавое абслугоўванне. Мабільна вырашаюць пытанні ўчастковыя інспектары РАУС С. М. Лапушынскі і А. А. Асяненка. Надзейныя памочнікі старшыні — старэйшыны, а на дні сельскага Савета прысутнічалі Г. А. Сарока (в. Юнькі), С. С. Будзько (в. Дашкі), І. В. Асяненка (в. Шыркі), А. Н. Трафімовіч (в. Ліпнікі), І. П. Катэйка (в. Савічы), Я. І. Урбанайць (в. Рамелькі).

Д. І. Пякарская падзякавала ўсім за ўдзел у мерапрыемстве і выказала спадзяванне, што яно стане арыенцірам у далейшай рабоце. У наступным годзе, магчыма, на ўзбраенне будуць узяты новыя формы супрацоўніцтва з мясцовай уладай, але сутнасць застанецца ранейшай. А гэта азначае, што дапамога дойдзе да кожнага з тых, хто мае ў ёй патрэбу.

Галіна ПІШЧ. Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

"Дом сгорел, я инвалид, но моя "махина" еще заработает". Фермер, бывший миллионер, не сдается

Хотите узнать больше? У него было все: птицефабрика, пруды, тепличное хозяйство, техника, ангары, производственные цеха и даже офис с вертолетной площадкой на крыше. 108

В Поставском районе при пожаре в гараже погиб водитель больницы

Хотите узнать больше? Когда начался пожар, в амбулатории находилась сторож. Женищина сама покинула здание и не пострадала. На первом этаже на полу спасатели нашли тело 240

В Поставском районе пьяный на Audi насмерть сбил женщину, врезался в фуру и бетонную стену

Хотите узнать больше? Следователи возбудили уголовное дело по ч. 4 ст. 317 УК Республики Беларусь (Нарушение ПДД лицом, управляющим транспортным средством в состоянии 408

Александр Лукашенко наградил орденом Матери двух жительниц Вилейщины и одну поставчанку

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 марта вручил государственные награды многодетным матерям. Торжественная церемония состоялась во Дворце 141

Гостинец к Новоиспеченному году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик

Хотите узнать больше? Подарок к Новому году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел 289

Молодечненец и вилейчанка выиграли билеты на проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2»

Хотите узнать больше? Проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2» пройдет в Молодечно 10 декабря В Молодечно 10 декабря в 16.00 на сцене 292

Под Мяделем взяли серийных грабителей, в Вилейском районе на пожаре сгорела доярка, а Молодечно алкают уплотнить. Итоги недели

Хотите узнать больше? Главный архитектор проектов Александр Назаров и директор Проектстроя Иван Авчинников у проектов новых домов по улицам Великий Гостинец и Мира в 331