Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Трагедыя, гераізм, памяць, прымірэнне

Трагедыя, гераізм, памяць, прымірэнне

24 кастрычніка ў Паставах адбылося маштабнае мерапрыемства «Першая сусветная вайна: трагедыя, гераізм, памяць, прымірэнне», прысвечанае 100-годдзю з пачатку вайны. У яго рамках былі адкрыты музейная экспазіцыя, фотавыставы Андрэя Мацура і Васіля Белякова, прайшлі грамадска-навуковыя чытанні.

Германская, імперыялістычная, Вялікая — гэта розныя назвы Першай сусветнай вайны, якая на некалькі гадоў зрабіла Беларусь арэнай ваенных дзеянняў, а тэрыторыю Пастаўшчыны — эпі­цэнтрам крывавых баёў. Адкрываючы першую частку мерапрыемства, якая праходзіла ў падвальных памяшканнях палаца Тызенгаўзаў, дырэктар раённага краязнаўчага музея Раіса Леанідаўна Курачэнка азнаёміла ўсіх з праграмай мерапрыемства і прадаставіла слова намесніку старшыні райвыканкама Юрыю Мікалаевічу Кісялёву. Ён адзначыў, што для жыхароў нашага раёна Першая сусветная вайна не проста частка сусветнай гісторыі, але і нашай гісторыі, бо яна напрамую звязана з лёсамі нашых землякоў:

— Вайна — гэта самае страшнае, што можа быць на зямлі, яна заўсёды забірае і калечыць чалавечыя жыцці, прыносіць разбурэнні і страты ў эканамічным плане. Пасля завяршэння Першай сусветнай не было зроблена правільных высноў. На жаль, не ўсе ўрокі засвоены нават праз сто гадоў: сёння існуе шмат спекуляцый, звязаных з гэтай вайной. Таму наша галоўная задача — выкарыстоўваць музейную экспазіцыю, на адкрыцці якой мы сёння сабраліся, у мэтах прапаганды міру і дабра, згоды і ўзаемаразумення. Няхай экспанаты, за якімі столькі горычы, болю і пакут, служаць разуменнем таго, што больш ніколі нельга дапускаць такога роду канфліктаў.

Азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з гэтымі экспанатамі (дарэчы, усе яны з’яўляюцца сапраўднымі артэфактамі, знойдзенымі на тэрыторыі раёна) навуковы супрацоўнік музея Вадзім Аляксандравіч Шышко. Ён расказаў, што асноўная ідэя экспазіцыі — паказаць розныя бакі жыцця салдат падчас Першай сусветнай вайны. Для гэтага ўсе экспанаты былі ўмоўна падзелены на чатыры часткі і размешчаны ў розных залах. Першая ўвасабляе лінію фронту, другая і трэцяя — акопы рускіх і нямецкіх салдат адпаведна, чацвёртая — мірнае жыццё падчас вайны.

У першай зале захоўваюцца цэлыя і разарваныя артылерыйскія снарады розных калібраў, зброя, калючы дрот, які таксама з’яўляўся своеасаблівай зброяй, паколькі не было такой тэхнікі, якая магла б яго прарваць, вялікая колькасць кусачкаў, якімі спрабавалі рэзаць гэты дрот, і іншыя экспанаты.

У другой зале прадстаўлены самыя розныя рэчы, якімі карысталіся салдаты. Напрыклад, пры дапамозе сапёрнай рыдлёўкі байцы закопваліся ў зямлю. Яе наяўнасць стала такой жа неабходнасцю, як  кулямёт ці вінтоўка. З прадметаў побыту — кацялкі, лыжкі, відэльцы, шкляная пляшка.  Ёсць сярод экспанатаў і бутэлька са спецыяльнай вадкасцю для ачысткі процівагазаў. Такая вадкасць таксама была жыццёва неабходнай для салдат, паколькі ў той вайне прымянялася хімічная зброя.

Трэцяя зала знаёміць наведвальнікаў з бытам нямецкіх салдат. Трэба сказаць, што ён быў арганізаваны значна лепш. Сярод экспанатаў — фатаграфіі нямецкіх бетонных умацаванняў, вінтоўкі, пераносная печка і нават… ложак.

е, наколькі вайна была цесна звязана з самым звычайным жыццём. У ёй прадстаўлены дакументы, якія дазвалялі рускім салдатам жаніцца з мясцовымі жыхаркамі, бутэлькі з-пад спіртнога, партсігар і скрынка ад цукерак, канькабежны канёк. Таксама тут захоўваюцца фатаграфіі вайсковых пахаванняў і параненых салдат.

Адразу пасля заканчэння экскурсіі па музеі адбылося адкрыццё фотавыставы «Нябачныя помнікі Вялікай вайны» мясцовага фатографа, старшыні клуба «Светосила» Андрэя Мацура. Усе работы выставы — гэта візуальны ўспамін пра трагічныя па­дзеі Першай сусветнай вайны. Падчас работы над тэмай Андрэй Мацур пра­ехаў практычна ўздоўж усёй лініі фронту на тэрыторыі Баранавіцкага, Браслаўскага, Вілейскага, Мя­дзель­скага, Пастаўскага і Смаргонскага раёнаў. На некаторыя месцы даводзі­лася вяртацца: дзесьці не было патрэбнага асвятлення, дзесьці ўзнікалі цяжкасці іншага характару. На стварэнне работ пайшло каля года, тым не менш, па прызнанні аўтара, усё роўна засталося шмат месцаў, якія хочацца наведаць і зрабіць ужо не проста выставу, а паўнавартасны альбом.

Трагедыя, гераізм, памяць, прымірэнне

— Тэму выставы мне падказаў вядомы беларускі фотамастак Сяргей Качаргін. Ён папракнуў нас, маладых фатографаў, за тое, што не надаём належнай увагі гістарычным фактам. Бо пройдзе 10-20 гадоў, і, магчыма, усе сведчанні той вайны знікнуць з твару зямлі, — гаварыў на прэзентацыі сваіх работ Андрэй Мацур. — Я адразу акунуўся ў гэтую тэму з галавой, больш за тое, мне пашчасціла пазнаёміцца з шэрагам людзей, якім гэта тэма блізкая. Галоўная думка, якую хачу данесці да наведвальнікаў выставы, заключаецца ў тым, што помнікам Першай сусветнай вайны трэба надаць належны статус, а не дазваляць часу непазбежна разбураць іх.

Другая частка мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны, прайшла ў актавай зале райвыканкама. Тут адбыўся паказ дакументальнага фільма «Нарач-Вердэн. Памерці за Францыю» з серыі «АНТ» «Обратный отсчёт», а таксама знаёмства з выставай кніг, грамадска-навуковыя чытанні і прэзентацыя фотавыставы «Сляды гісторыі» Васіля Белякова.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Іна СНЯЖКОВА (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 101

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 218

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 360

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 147

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 336

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 80

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 153

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 654