Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзякуючы кіраўніку і ўсяму калектыву

Дзякуючы кіраўніку і ўсяму калектыву

Старшы майстар Андрэй Гайковіч (другі справа) і дарожныя рабочыя Дзмітрый Лоўкіс, Аляксандр Харашэвіч, Аляксандр Кейзік, Валянцін Рачыцкі, Іван Лоўкіс.

Другі месяц пад кіраўніцтвам старшага майстра Андрэя Гайковіча ў мікрараёне будаўнікоў у Паставах вядзецца капітальны рамонт вуліцы Ленінскай. Рабочыя Дзмітрый Лоўкіс, Аляксандр Харашэвіч,  Аляксандр Кейзік, Валянцін Рачыцкі, Іван Лоўкіс і іншыя дарожнікі філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132”  ужо ўклалі 650 бардзюраў, устанавілі на аўтобусных прыпынках два павільёны, заасфальтавалі тратуары і пасадачныя пляцоўкі,  выканалі шэраг іншых работ. Вуліца стала больш шырокай і неўзабаве “апране” новае асфальтавае пакрыццё. Бу­дзе наведзены парадак на газонах і іншых прылеглых тэрыторыях. У гэтай справе ў пастаўскіх дарожнікаў ёсць не толькі пэўны вопыт, але і адпаведнае прызнанне. Па выніках 2013 года ДРБУ-132 было прысуджана трэцяе месца ў абласным конкурсе на лепшае афармленне адміністрацыйных памяшканняў і прылеглых тэрыторый, узорнае навядзенне парадку на зямлі сярод арганізацый КУП “Віцебск­аблдарбуд”.

І ўвогуле, як адзначалася на сходзе з нагоды прафесійнага свята, калектыў па асноўных паказчыках пастаянна ў ліку лепшых на Віцебшчыне. Вось і  сёлета за дзевяць месяцаў выканана работ на 29 мільярдаў рублёў. Рост да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 23%. Не адбылося ніводнага дарожна-транспартнага здарэння па віне дарожнай службы. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў летне-асенні перыяд ДРБУ-132 мела нядрэнны пакет заказаў, у ліку якіх былі аб’екты як у нашым, так і ў Гарадоцкім, Ушацкім і Мядзельскім раёнах.

— Узятыя тэмпы мы можам захаваць і ў далейшым, — адзначыў, павіншаваўшы са святам членаў працоўнага калектыву, начальнік філіяла С. А. Рагіня. — У нас маецца шэраг незавершаных аб’ектаў, якія стабільна фінансуюцца з бюджэту і іншых крыніц. Добрыя перспектывы звязаны з адкрыццём кар’ера ў раёне вёскі Пятровічы Дунілавіцкага сельсавета. Працягваецца будаўніцтва лясной дарогі ў Варапаеўскім лясніцтве. Трэба прыняць усе магчымыя меры, каб да халадоў завяршыць добраўпарадкаванне вуліцы Ленінскай і тэрыторыі льнозавода, надзейна падрыхтаваць тэхніку, якая будзе за­дзейнічана на зімовых дарогах. Галоўным для нас з’яўляецца неабходнасць паляпшэння фінансавання работ, якія непасрэдна звязаны з утрыманнем і рамонтам дарог. А іх у падпарадкаванні філіяла з колькасцю працуючых нямногім больш за сто чалавек амаль тысяча кіламетраў.

Пра тое, што калектыў, нягледзячы на цяжкасці, здольны справіцца з пастаўленымі задачамі, на сходзе гаварылі генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” У. С. Мацвееў, намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш. Яны асабліва адзначалі кіраўніка ДРБУ-132 Станіслава Альфрэдавіча Рагіню, які здолеў не толькі захаваць калектыў, але і забяспечыць прыкметны рух наперад, надаць надзеі і веры людзям. Многія з іх атрымалі заслужаныя ўзнагароды напярэдадні свята.

Вышэйшай адзнакі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь —  знака “Ганаровы дарожнік Беларусі” другой ступені — удастоены ветэран працы, дарожны майстар Мечыслаў Янковіч.

Дзякуючы кіраўніку і ўсяму калектыву

У. С. Мацвееў віншуе з узнагародай Мечыслава Янковіча.

Граматамі “Віцебскаблдарбуда” і Падзякамі ўнітарнага прадпрыемства ўзнагароджаны машыністы Аляксандр Асяненка і Рычард Радзюш, вадзіцелі  Міхаіл Шульскі і Юрый Гутар. Ганаровыя званні “Ветэран працы” з уручэннем пасведчанняў прысвоены машыністу Леаніду Куцуху і вадзіцелю Сяргею Асяненку. Узнагароды раённага выканаўчага камітэта атрымалі Сяргей Сабіранаў і Часлаў Бякаўліс. Лепшых работнікаў заахвоцілі таксама адміністрацыя і прафсаюзны каміэт ДРБУ. Музычныя падарункі паднеслі дарожнікам удзельнікі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Всеволод и Гуля. В Поставах рыбак подружился с лебедем и оба стали местными звездами

Хотите узнать больше? Парочка на самом деле симпатичная: рыболов и лебедь, как друзья, вместе сидят на льду озера и ловят рыбу. 1 152

«Тебе компрессор, а мне – органайзер в багажник». Выбираем подарки для любимых

Хотите узнать больше? Чтобы уберечь Вас от провала в День святого Валентина, 23 февраля и 8 Марта, мы попросили пару молодоженов из Молодечно выбрать друг другу подарки. 23

Участвуй в розыгрыше билета на комедию «Пальто из Бобруйска» в Молодечно

Хотите узнать больше? 27 января в 17.00 на сцене Дворца культуры Молодечно пройдет музыкальный спектакль-комедия «Пальто из Бобруйска». Комедию привезет театр антрепризы 110

В Поставском районе женщина внезапно вышла на дорогу и спровоцировала лобовое столкновение

Хотите узнать больше? В результате аварии женщина получила серьезные травмы и была доставлена в реанимационное отделение больницы. 167

Все города Витебской области подключены к сервису 115.бел

Хотите узнать больше? В Витебской области все города подключены к единой диспетчерской службе жилищно-коммунального хозяйства. Запросы на решение вопросов в сфере ЖКХ 136

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 175

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 342

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 486