Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Газета «Пастаўскі край» перамагла ў рэспубліканскім конкурсе

Газета «Пастаўскі край» перамагла ў рэспубліканскім конкурсе

У мінулую суботу па выкліку Міністэрства інфармацыі я ехала ў камандзіроўку ў старажытнае Заслаўе. Радавала, што выдалася нагода пабачыць гарадок, дзе сёлета праходзіла свята беларускага пісьменства, яшчэ больш — мэта камандзіроўкі — удзел у цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу “Моцная сям’я — моцная дзяржава”, які ўжо ў трэці раз правялі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”. Рэдакцыя нашай газеты прыняла ўдзел у гэтым конкурсе,  і “Пастаўскі край” выйшаў у лік пераможцаў у намінацыі “Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ”. З раённых газет краіны адзначана ўсяго шэсць.

Адметна, што цырымонія ўзнагароджвання праходзіла ў рамках святкавання Дня маці, на якое ў Заслаўе былі запрошаны дзясяткі мнагадзетных маці з розных куточкаў краіны. Іх цёпла вітала намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Антаніна Морава, для іх гучалі са сцэны пранікнёныя песні, а дадому ўсе маці вярнуліся з добрымі падарункамі і прыгожымі кветкамі.

Ну а звяртаючыся да журналістаў, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Станіславаўна Ананіч падкрэсліла, што тэма сям’і павінна стаць адной з галоўных на старонках друкаваных рэспубліканскіх і рэгіянальных выданняў, у тэле- і радыёпраграмах, бо моцная сям’я — гэта той фундамент, з якога пачынаецца закладка базавых каштоўнасцей у кожным чалавеку.

Што да нашай газеты, то гэта тэма на яе старонках сапраўды адна з галоўных. Акрамя тэматычнай старонкі “Сям’я”, прысутнічаюць такія рубрыкі, як “Ад сэрца”, “З любоўю”, “Промні дабрыні”, “Сямейны альбом”, “Прывітанне, свет! Я нарадзіўся!”, “Кветкі жыцця”, “На скрыжаваннях лёсаў”, “Мы — гаспадары”. Ды і іншыя, дзе мы знаёмім чытачоў з сем’­ямі, з якіх варта браць прыклад. Таму, безумоўна, прыемна, што старанне нашага рэдакцыйнага калектыву (а нам нямала дапамагаюць і пазаштатныя аўтары, за што ім вялікі дзякуй) заўважана на рэспубліканскім узроўні.

Дыплом пераможцы конкурсу і шыкоўны букет руж я атрымала з рук міністра інфармацыі Ліліі Станіславаўны Ананіч і старшыні Беларускага саюза жанчын Надзеі Андрэеўны Ермаковай. Гэта высокі гонар і яшчэ вышэйшая прафесійная адказнасць за тое, якім будзе “Пастаўскі край” у далейшым.

Фаіна КАСАТКІНА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 20

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 383

В Поставском районе 9-летняя девочка вынесла четверых детей из горящего дома, один ребенок погиб

Хотите узнать больше? Во время пожара в Поставском районе 9-летняя девочка спасла от пожара четверых братьев и сестер 279

В Поставском районе шесть дней искали пропавшую в лесу пенсионерку - и увидели с вертолета синий пакет

Хотите узнать больше? "Были задействованы сотрудники МЧС с вертолетом и квадрокоптером. И сегодня во время пролета над лесом сотрудник милиции заметил синее пятно - а 113

Земля мертвых: Поставский район, о котором мы не знали

Хотите узнать больше? В Нарочанском и Поставском краях сохранились места, которые пользуются недоброй славой у старожилов. 872

"Купил за 1700 долларов - вложу 200 тысяч". Как предприниматель реставрирует 160-летнюю мельницу

Хотите узнать больше? Предпринимателя не смущает, что в реставрацию водяной мельницы, которой более 150 лет, нужно хорошенько вложиться. Прошло только 4 месяца после 563

В Беларуси жировки с июня будут с QR-кодом. Как и зачем его использовать?

Хотите узнать больше? Необычные извещения об оплате коммунальных услуг получат белорусы в июне. На них в правом верхнем углу будет фигурировать QR-код, в котором заложена 148