Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Гэта пацвердзіў конкурс сельскіх сем’яў, які 4 кастрычніка праводзіўся ў аграгарадку Камаі. Сёлета ў ім разам з дзецьмі спаборнічалі Аляксандр і Таццяна Бондары з Кураполля, Валерый і Людміла Бондары з Юнек, Дзмітрый і Ірына Косаравы з Камай, Ігар і Кацярына Рамбальскія з Палесся, а таксама госці з Латвіі — Віталій і Наталля Лінкевічы.

Конкурс “Майстры вёскі” праводзіцца на Пастаўшчыне трэці год запар (у мінулыя гады праходзіў у Навасёлках і Варапаеве). Нягле­дзячы на малады “ўзрост”, ужо мае свае традыцыі. Адна з іх — запрашаць да ўдзелу ў творчых спаборніцтвах сям’ю з Рэзэкненскага краю. Вось і сёлета суседзі-латышы прынялі запрашэнне пастаўчан і камандзіравалі ў Камаі ­сям’ю Лінкевіч з вёскі Рыкава. У паездцы іх суправаджала дэпутат, старшыня камітэта па сацыяльных пытаннях Рэзэкненскай краявой Думы Рыта Жур­дзіна.

У райцэнтр госці прыехалі напярэдадні, 3 кастрычніка. Лінкевічы трапілі на Пастаўшчыну, як і наогул у Беларусь, упершыню. Арганізатары паклапаціліся, каб маладыя людзі вярнуліся на радзіму са шмат­лікімі ўражаннямі. У дзень прыезду для іх была праведзена экскурсія па Паставах. Ёй папярэднічала сустрэча ў райвыканкаме. У нефармальнай абстаноўцы, за кубкам гарбаты намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў расказаў гасцям пра наш край і яго гісторыю, людзей і славутасці.

Латышы аказаліся вясёлымі, камунікабельнымі. Яны ахвотна расказвалі пра традыцыі Рэзэкненскага краю, пра вартасці і складанасці жыцця ў сельскай мясцовасці. З занепакоенасцю гаварылі пра тое, што Латвію закранула праблема апусцення і старэння вёсак. Усё большая колькасць маладых прыбалтаў шукае шчасця ў больш заможных еўрапейскіх краінах.

Тым не менш у вёсках засталіся працавітыя гаспадары, якім работа на зямлі за шчасце. Лінкевічы — з іх ліку. Наталля — повар, цяпер у дэкрэтным водпуску (у сям’і трое сыноў, малодшаму ўсяго годзік), Віталій — будаўнік. Работы ў іх шмат, але і захапленняў нямала. Многія з іх маладая сям’я прадэманстравала падчас творчага спаборніцтва.

Ля Камайскага Дома культуры, дзе прайшлі асноўныя этапы конкурсу, быў арганізаваны выязны гандаль, працавалі дзіцячыя атракцыёны, сабраліся мясцовыя жыхары, ахвотныя стаць сведкамі мерапрыемства. Удзельнікі прыехалі ў Ка­маі на гадзіну раней. Ім паказалі ўтульны, добраўпарадкаваны цэнтр аграгарадка і знакамітую славутасць не толькі Пастаўшчыны, але і ўсёй Беларусі — касцёл Святога Яна Хрысціцеля, пабудаваны яшчэ ў пачатку 17 стагоддзя.

І вось пачатак конкурсу. На сцэне — таленавіты Дзяніс Круглоў з Навасёлак, які выканаў запальную “Вясковую песню” і падарыў прысутным радасны, святочны настрой. Праз некалькі хвілін усе канкурсанты былі на сцэне. Гледачам іх прадставілі вядучыя Вікторыя Паўлава і Таццяна Карпава.

—            Радасна, што ў раёне прыжылася традыцыя праводзіць такое шчырае сямейнае свята, — гаварыў, адкрываючы конкурс, старшыня журы Юрый Кісялёў. — Штогод яно мяняе месца прапіскі. Сёлета нас прымае дружная прафе­сійная каманда супрацоў­нікаў камайскіх клуба, школы, іншых устаноў, якія ўклалі нямала сіл у арганізацыю мерапрыемства. Канкурсанты ўжо ўбачылі прыгожы касцёл, але не толькі ён праслаўляе гэты край. Камайшчына таксама славіцца гасціннымі, добразычлівымі, творчымі людзьмі, і вы ўсе сёння ў гэтым пераканаецеся.

Юрый Мікалаевіч уручыў старшыні Камайскага сельскага Савета Гена­дзію Часлававічу Урбанайцю сімвалічны гліняны чайнік. Яго вырабілі падчас правядзення першага конкурсу ў аграэкасядзібе “Акарына” ў Навасёлках і штогод перадаюць гаспадарам свята.

Распачаў праграму конкурс візітовак “Я, ты, ён, яна — разам дружная сям’я”. Нумары атрымаліся рознымі: музычнымі і паэтычнымі, з прэзентацыямі і без. Аб’ядноўвала іх адно — старанне, якога кожная пара нямала ўклала ў папярэднюю падрыхтоўку.

Асноўны этап мерапрыемства — “Сельская спартыўная эстафета”— адбыўся на пляцоўцы перад Домам культуры. Падчас яго правядзення ўдзельнікі пераносілі вёдры з вадой і мяшкі з бульбай, чысцілі садавіну і агародніну. Безумоўна, тут галоўнымі былі секунды. А вось у трэцім конкурсе пад назвай “Дранікі” ацэньвалася не хуткасць, а якасць. Перад гаспадынямі стаяла задача па сваім асаблівым рэцэпце прыгатаваць самую папулярную беларускую страву. Для гэтай мэты ім была прадастаўлена кухня дзіцячага садка, якая знаходзіцца па суседстве з СДК. На якія толькі кулінарныя хітрасці ні пайшлі канкурсанткі, каб здзівіць журы! Дранікі ў выніку аказаліся і з тварагом, і нават з кабачкамі і сырам.

Дэгустацыя свежаспечаных бліноў адбылася ў фае. Там жа канкурсантамі зага­дзя былі падрыхтаваны сталы з іншымі кулінарнымі прысмакамі, а таксама ўласнымі творчымі работамі — карцінамі, фотаздымкамі, арыгінальнымі вырабамі… Усе яны былі аднолькава высока ацэнены членамі прадстаўнічага журы.

Творчасць давялося праявіць і на заключным этапе, які называўся “Сямейны абярэг”. Для яго правя­дзення на сцэне быў устаноўлены вялікі стол з мноствам кляновага лісця. З яго патрабавалася зра­біць букет. Але не звычайны, а асаблівы. Арыгінальную тэхналогію стварэння кветак з асенняга лісця паказала дырэктар мясцовага Дома культуры Галіна Бразюль. Канкурсанты хутка яе ўлавілі і ўжо праз некалькі хвілін выставілі на суд прысутных свае работы.

Пакуль журы падлічвала балы, Галіна Уладзіміраўна зноў выйшла на сцэну. Цяпер ужо ў складзе тэатра песні Камайскага СДК “Вясковы экстрым”. Аказваецца, “парваць залу” могуць не толькі прыезджыя артысты! Яркія ўборы, жартоўныя песні,  падмацаваныя запальнымі танцамі… Вось дык шоу! Шчырых усмешак не маглі стрымаць нават тыя, хто і дагэтуль неаднойчы чуў гэты арыгінальны калектыў.

Сваёй песеннай творчасцю ў той дзень таксама радавалі мясцовыя таленты Юлія Канаш, Лізавета Паташова, Яна Ключнік, Даша Захарэвіч, Вікторыя Паўлава і Таццяна Карпава.

Кульмінацыяй свята стала падвядзенне вынікаў. Прадугадаць іх не браўся ніхто — усе сем’і выступалі прыб­лізна на аднолькавым узроўні. Члены журы прызналіся: выбраць найлепшую было справай няпростай. У намінацыі “Самая дружная, гаспадарлівая і гасцінная сям’я” адзначаны сем’і Бондар з Кураполля і Юнек. Трэцяе месца занялі Ігар і Кацярына Рамбальскія з Палесся, другое — Наталля і Віталій Лінкевічы з Латвіі. Перамогу святкавала сям’я Косаравых з Камай. Яны сталі лепшымі ў візітоўцы і спартыўнай эстафеце, і гэта стала вызначальным.

Ірына і Дзмітрый працуюць у ААТ “Камайскі-агра”. Муж — слесар, жонка — работнік мяснога перапрацоўчага цэха, але цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. У Косаравых двое сыноў — Юра і Ягор. У іх галоўнае шчасце маладой сям’і.

Усе канкурсанты адзначаны каштоўнымі прызамі, сярод якіх — бытавая тэхніка, гадзіннікі, дзіцячыя цацкі. Іх прадаставілі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, раённая арганізацыя прафсаюза работні­каў аграпрамысловага комплексу, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.


Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)


Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Вёска гаспадарамі багата (+ фота)

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 43

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 48

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 49

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 56

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 83

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 74

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 91

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 93