Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стадыён абнавіўся

Стадыён абнавіўся

Сёлета гарадскі стадыён абнавіўся як ніколі раней: за некалькі месяцаў тут зманціраваны старыя і ўстаноўлены новыя трыбуны для гледачоў, з’явіліся міні-футбольнае поле і сучасная шматфункцыянальная пляцоўка. Такія маштабныя перамены адбыліся дзякуючы сродкам, якія выдзелілі ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, раённы выканаўчы камітэт і Еўрасаюз.

У райцэнтры будынак ФАКа пабудаваны 26 гадоў таму. На той момант прылеглы да яго стадыён выглядаў вельмі сціпла: акрамя агароджы і футбольнага поля, тут больш нічога не было. У 1999 годзе была распачата першая чарга рэканструкцыі стадыёна. Паступова з’явіліся бегавая дарожка, трыбуны і тэнісная пляцоўка. Поле засеялі галандскай травой «Спортынг», прызначанай для футбольных пакрыццяў. Тут рэгулярна праводзяцца трэніроўкі, першынствы вобласці па футболе, спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч» і іншыя спартыўныя мерапрыемствы.

Але за 15 гадоў, што прайшлі з таго часу, трыбуны, зробленыя з дрэва, страцілі былую прывабнасць, а дзе-нідзе нават прыйшлі ў непрыгоднасць. Было вырашана замяніць усю падлогу на новую і ўстанавіць пластмасавыя ся­дзенні, якія да гэтага некаторы час спраўна служылі мінскаму стадыёну «Дынама», зараз закрытаму на рэканструкцыю. 700 ся­дзенняў абышліся ГА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» ў суму каля сарака мільёнаў беларускіх руб­лёў. Усе работы па абнаўленні трыбун праведзены ўласнымі сіламі. Зрэшты, як і ўстаноўка варот на міні-футбольным полі і яго разметка. А вось шматфункцыянальная пляцоўка з’явілася дзякуючы дапамозе іншых арганізацый.

— Будаўнічы праект комплекснай пляцоўкі для гульні ў вялікі тэніс, міні-футбол і валейбол быў зацверджаны 2 гады таму. Да яго рэалізацыі прыступілі сёлета ў канцы жніўня. Фундамент пад пляцоўку зрабілі работнікі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132», астатнія работы — віцебская будаўнічая фірма «Цыркон». Пляцоўка была пабудавана за тыдзень, — расказаў генеральны дырэктар ГА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Мікалай Станіслававіч Рамейка. — На падмурак устаноўлена пластмасавае пакрыццё са стацыянарнай разметкай, у якім кожная дэталь мае пэўнае месца. У пакрыцці зроблены спецыяльныя адтуліны для ўстаноўкі стацыянарных варот, слупоў і вышкі — у залежнасці ад віду спорту. Зімой на гэтай пляцоўцы плануем заліць каток.

Стадыён абнавіўся

Стадыён абнавіўся

Комплексная пляцоўка для гульні ў вялікі тэніс, міні-футбол і валейбол з’явілася ў нашым горадзе ў рамках еўрапейскай праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Здароўе — багацце», якая ажыццяўляецца ў прыгранічных раёнах Латвіі, Літвы і Беларусі. Грошы на пакрыццё, агароджу і неабходны інвентар выдзеліў Еўрасаюз, на будаўніцтва фундамента пляцоўкі — раённы выканаўчы камітэт. На заасфальтаваным участку побач з сучаснай шматфункцыянальнай пляцоўкай неўзабаве павінен з’явіцца трэнажорны комплекс.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 30

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 81

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 262

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 65

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 273

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 37

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 93

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 522