Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“У нас ёсць жаданне тварыць”

“У нас ёсць жаданне тварыць”

Ксенія Грэська (крайняя справа) з супрацоўнікамі цэнтра Людмілай Чатовіч, Яраславам Зямчонкам, Таццянай Карпавай, Вікторыяй Курто, Алесяй Гур’евай і Святланай Марозавай.

Збіраючыся пісаць матэрыял пра дзейнасць Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна, патэлефанавала яго дырэктару Ксеніі Грэська. Сустрэча была прызначана на нядзелю, і, у прынцыпе, гэта мя­не не здзівіла. Тым не менш гаворку я пачала з пытання: чаму ў выхадны на рабоце?

— На тое ж мы і культработнікі, каб ствараць настрой усім, хто ў гэты дзень не працуе, — адказала Ксенія Вячаславаўна. — Бачыце, увесь другі паверх “Старога млына” гудзе як вулей. У музычнай зале рыхтуемся да прыезду экскурсій настаўнікаў з Мінска і Барысава. Дарэчы, тут звычайна праходзіць і абрад вяселля “Ажаніцца па-беларуску”. У другім пакоі займаюцца вакалісты, праз гадзіну прыйдуць батлеечнікі.

І ў сельскіх установах культуры асноўныя мерапрыемствы праходзяць у суботу і нядзелю.

— А цяпер, калі ласка, нагадайце, як узнікла дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна”?

— У вобласці пачалася рэарганізацыя ўстаноў культуры, і ў сувязі з гэтым у студзені бягучага года быў створаны наш цэнтр. У кожным раёне аб’яднанне праходзіць, як гаворыцца, па сваім сцэнарыі. У нас на роўных правах у Цэнтр увайшлі арганізацыйна-метадычны цэнтр з народным клубам гульні і абрадаў “Традыцыя”, Дом рамёстваў, сельскія Дамы культуры і клубы. Лічу, што ад рэарганізацыі мы выйгралі, бо сталі адзіным цэлым, творчай сям’ёй. Аб’ядналі свае планы, і калі садзімся іх карэкціраваць ці абмяркоўваць штосьці новае, выслухваем усе меркаванні. Кожны дакладна ведае, чым яму трэба займацца і на што скіраваць сваю творчасць.

— Якія задачы стаяць перад Цэнтрам?

— Як раней арганізацыйна-метадычны цэнтр, так цяпер усе мы ў першую чаргу займаемся арганізацыяй  культурнага жыцця ў сельскай мясцовасці: аказваем метадычную дапамогу культработнікам, праводзім у аграгарадках разнастайныя мерапрыемствы. Колькасць насельніцтва ў вёсках скарачаецца, і там ужо няма той масавай мастацкай сама­дзейнасці, якая была раней. Таму і аб’ядноўваемся ўсе — артысты, майстры, народны клуб гульні і абрадаў “Традыцыя”, сельскія Дамы культуры або клубы — і рыхтуем для таго ці іншага аграгарадка вя­лікае свята, як, напрыклад, у жніўні ў Андронах ладзіўся “Спас — усяму час”. А запрашаліся на тое свята ўсе пастаўчане. Так было і ў мінулую суботу ў Камаях, дзе праводзіўся раённы конкурс “Майстры сяла”.

— А гараджан, напэўна, прывабліваеце гурткамі?

— І гурткамі таксама. На базе Дома рамёстваў працуюць як традыцыйныя (кераміка, маляванка, вышыўка, ткацтва, габелен), так і новыя, напрыклад батлейка. Ідэя стварэння належыць Таццяне Петух, яна ёю і кіруе. Самі ствараюць батлейку, потым зоймуцца пастаноўкай. Першае прадстаўленне ўбачым, напэўна, 7 студзеня. Для дарослых працуе студыя па вязанні пруткамі і кручком. З 1 кастрычніка праходзяць заняткі па вакальна-харавым мастацтве.

— Раскажыце, калі ласка, пра тых, хто кіруе ўсёй гэтай работай.

— Пасаду вядучага навуковага супрацоўніка займае Людміла Чатовіч. Усе інавацыйныя праекты, распрацоўкі — за ёй, а яшчэ — аматарскія клубы па інтарэсах. Людміла Яўгенаўна — вопытны работнік, і ўсім нам ёсць чаму ў яе павучыцца.

Вядучы спецыяліст па этнаграфіі і фальклоры — Святлана Марозава. За ёй — усе фальклорныя калектывы раёна, традыцыі народных рамёстваў.

Вядучым спецыялістам па тэатральным жанры працуе Алеся Гур’ева. У нас дастаткова моцныя тэатральныя калектывы, і ў першую чаргу народны тэатральны калектыў “Сваякі” Камайскага СДК (кіраўнік — Галіна Бразюль). Цудоўныя калектывы ў Гуцкім сацыяльна-культурным цэнтры і Варапаеўскім гарпасялковым Доме культуры (кіраўнікі — Тамара Маслоўская і Юлія Галяш). Стараюцца і іншыя.

Спецыялістам па вакальна-харавым жанры з нядаўняга часу ў нас працуе Аксана Нікалаева, і ўсе мы вельмі задаволены. На пасадзе метадыста-арга­нізатара масавых мерапрыемстваў — Таццяна Карпава. Дарэчы, заўтрашні кірмаш, які адбу­дзецца на рынку райспажыўтаварыства, рыхтуе менавіта яна.

Таленавітыя работнікі ў Доме рамёстваў (кіраўнік — Таццяна Петух), у клубе “Майстры” (Алена Касенка, Жанна Яхімовіч, Крысціна Брэская, Алена Крывенькая, Рыма Кузьміч і Вольга Гукава).

Можна бясконца гаварыць пра нашу “Традыцыю” (кіраўнік — Вікторыя Курто). Асноўны касцяк клуба складаюць спецыялісты Цэнтра і акампаніятар Яраслаў Зямчонак. Пералічыць усе іх праекты проста немагчыма.

Адным словам, у нас ёсць жаданне тварыць. Якое б мерапрыемства ні прыйшлося арганізаваць, без праблем выканаем пастаўленыя задачы. Як было, напрыклад, падчас Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік!”.

Я не сказала яшчэ пра загадчыка гаспадарчай часткі Яўгенія Міхайлавіча Баравінскага. Дзякуючы яму ў нас усё ўключаецца і выключаецца, працуе спраўна, будынак падтрымліваецца ў належным стане.

— Не так даўно на адным з тэлеканалаў убачыла фільм пра сардану — самы папулярны танец у Каталоніі (Іспанія) і самую цудоўную музычную і танцавальную традыцыю народа. Адно задавальненне было глядзець, як людзі любяць сваё, нацыянальнае, з пакалення ў пакаленне захопленасць сарданай перадаюць нашчадкам, бязмежна ганарацца гэтым. У гэтай сувязі пытанне: а мы сябе не абдзяляем? Хіба ў нас няма чаго-небудзь такога, што мы маглі б паказаць свету і што смела можна было б назваць сімвалам і здабыткам Пастаўшчыны?

— Такога, як сардана ў Каталоніі, у нас яшчэ няма. Але гэта не азначае, што ў нас увогуле няма чым ганарыцца і не будзе ў перспектыве. Мы працуем у гэтым кірунку.

Рыхтуючыся да абласнога свята “Дажынкі”, зацікавіліся традыцыямі хлебапячэння ў раёне. І праграма наша называлася “На прызбе ў мельніка”. Вялікую работу правялі ўсе, асабліва Святлана Марозава. Знайшлі хлебапёкаў, якія яшчэ і цяпер пякуць хлеб дома. А культработнікі з Юнькаўскага СДК нават фільм знялі па тэме, і хлеб выпякаўся ў печы, як і некалі.

Святлана Мікалаеўна займаецца нематэрыяльнай культурнай спадчынай, вышуквае тое, што і будзе прэтэндаваць на сімвал Пастаўшчыны. А гэта могуць быць ткацтва, выраб валёнак, якая-небудзь этнаграфічная гульня, выпечка хлеба. І маляванка вывучаецца дасканала. Майстар Вольга Гукава пачала ствараць калекцыю ў гэтым стылі, прымала ўдзел у конкурсе ў рамках фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, дамоў вярнулася з дыпломам. Разам з С. М. Марозавай зняла фільм.

Нематэрыяльнай культурнай спадчынай можа быць і выхаванне сродкамі народнага мастацтва (напрыклад, у Гуце ёсць таленавітая сям’я Пачкоўскіх). Дарэчы, у вобласці мы ўжо займалі другія і трэція месцы ў гэтым кірунку.

— Што ў бліжэйшых планах Цэнтра культуры і народнай творчасці?

— Мерапрыемствы да свайго прафесійнага свята і кірмаш на рынку. У канцы кастрычніка стартуе фестываль сельскай творчасці, на лістапад запланаваны шляхецкі баль (ён пройдзе ў Дунілавіцкім СДК). Падрыхтуем мерапрыемствы і да каталіцкіх Каляд.

— Вашы віншаванні…

— Самыя шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў адрасую сённяшнім работнікам, а таксама ветэранам культуры. Усім — моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, натхнення і аптымізму!

Гутарыла Галіна ПІШЧ. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 37

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 103

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 269

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 73

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 278

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 43

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 98

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 538