Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паскорыцца час, палепшыцца якасць абслугоўвання.

Паскорыцца час, палепшыцца якасць абслугоўвання.

Сімвалічную стужку пераразаюць начальнік раённага вузла паштовай сувязі Т. М. Гайлюн і намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль.

Напярэдадні Сусветнага дня пошты і 140-годдзя Сусветнага паштовага саюза ў Паставах, на плошчы Леніна, 16, адбылося адкрыццё “Бізнес-пошты”.

На прэзентацыі новай формы абслугоўвання кліентаў прысутнічалі прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў розных форм уласнасці. Іх віталі начальнік раённага вузла паштовай сувязі Таццяна Мікалаеўна Гайлюн, спецыяліст па продажы паслуг Эльвіра Анатольеўна Балошка,  начальнік камерцыйнай службы Віцебскага аддзялення РУП “Белпошта” Тамара Лукашаўна Цвілевіч. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця “Бізнес-пошты”, якая размяшчаецца  побач з галаўным офісам, удзельнічаў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Рыгоравіч Коваль.

Нягледзячы на імклівае развіццё інтэрнэту  і іншых крыніц паслуг, паштовая сувязь Рэспублікі Беларусь  па-ранейшаму застаецца надзейным партнёрам для насельніцтва і юрыдычных асоб. Дзякуючы ёй мы маем магчымасць паслаць ці атрымаць электронны перавод, пасылку, пісьмо, купіць тавары першай неабходнасці, заплаціць за газ, электра­энергію, тэлефон, камунальныя паслугі, разлічыцца пластыкавай картачкай і многае іншае. Структуры паштовай сувязі маюць сваіх кліентаў, пастаянна ўдасканальваюць традыцыйныя, развіваюць і прапануюць  усё новыя віды паслуг. Адной з іх і з’яўляецца “Бізнес-пошта”. На Віцебшчыне яна ўжо дзейнічае ў абласным цэнтры, Наваполацку, Полацку, Оршы, Лепелі і Глыбокім. З 1 кастрычніка набылі магчымасць абслугоўвацца асобна ад агульнай чаргі грамадзян і нашы юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі. Да кожнага кліента тут прымяняецца індывідуальны падыход, прапаноўваюцца годны ўзровень абслугоўвання і поўны пералік аказваемых паслуг. Абанементнае абслугоўванне юрыдычных асоб у офісах гарантуе паслуга “Паштовы кур’ер”. Яна прадугледжвае прыём і дастаўку ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, дастаўку бланкаў строгай справаздачнасці, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, паштовай прадукцыі. “Паштовы кур’ер” прымае таксама таварныя ўкладанні і фарміруе паштовае адпраўленне з імі, рэалізуе маркіраваную і немаркіраваную прадукцыю, прымае падпіску і многае іншае. Дарэчы, пры заключэнні дагавора на абанементнае абслугоўванне ўстаноўлены паніжаныя тарыфы. Увогуле, як адзначалася на прэзентацыі, паслугі “Белпошты” канкурэнта­здольныя па сваіх цэнах, а таму і найбольш даступныя.

Паскорыцца час, палепшыцца якасць абслугоўвання.

Спецыяліст па продажы паслуг Э. А. Балошка і аператар сувязі С. Б. Татарчук.

 Кліентаў павінна зацікавіць і такая паслуга паштовых адпраўленняў, як “Камфорт”.  Дзякуючы ёй пісьмы і пасылкі з паведамленнем аб атрыманні можна адправіць не толькі ў падраздзяленні “Бізнес-пошта”, але і ў любым ад­дзяленні паштовай сувязі або з  дома ці офіса і атрымаць іх у зручны час па любым адрасе. Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі і праз паштовыя скрынкі прымаюцца таксама адпраўленні са спецыяльнай адзнакай “1 клас”. Іх сарціроўка вядзецца ў прыярытэтным парадку, а перасылка ў паўтара раза хутчэй за простыя адпраўленні. Усё большай папулярнасцю карыстаецца міжнародная і рэспубліканская паскораная пошта EMS Belpost.

З адкрыццём “Бізнес-пошты” зменшыцца паток кліентаў у цэнтральным аддзяленні. Значна сэканомяць час і індывідуальныя прадпрымальнікі,  юрыдычныя асобы, якія з’яўляюцца пастаяннымі партнёрамі вузла паштовай сувязі. Дзякуючы новай форме абслугоўвання іх колькасць будзе расці. Спецыялісты дапамогуць падабраць кожнаму кліенту такі пакет паслуг, які дапаможа надзейна развіваць бізнес. Застаецца дадаць, што “Бізнес-пошта” працуе з 8 да 17 гадзін, перапынак на абед з 13.00 да 14.00, выхадныя — субота і нядзеля. Тэлефон для даведак 4-20-36.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 58

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77