Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І «Пастаўскі край» «засвяціўся»

І «Пастаўскі край» «засвяціўся»

Сярод мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2014» быў медыяфорум «Рэпартаж са жніўнага поля», удзел у якім прынялі раённыя газеты і тэлебачанне Віцебскай вобласці. Прэзентацыя сродкаў масавай інфармацыі праходзіла літаральна за некалькі крокаў ад галоўнай сцэны, на якой адбывалася ўзнагароджванне пераможцаў жніва. 

Амаль кожная рэдакцыя  прывезла з сабой яркія, маляўнічыя банеры і фатаграфіі, на якіх былі адлюстраваны розныя моманты ўборачнай кампаніі, газеты, рэкламную прадукцыю, праектары і нават пачастункі. Разам з тым кожны творчы калектыў «Рэпартаж са жніўнага поля» ўбачыў па-свойму. Напрыклад, калегі з Лепеля прэзентавалі сваю газету ў нацыянальных касцюмах пад задорныя гукі народных інструментаў і спевы, з Ушач — прапаноў­валі паўдзельнічаць у віктарыне і адгадаць па зерні ў шклянках від сельскагаспадарчай культуры, полацкія журналісты вярсталі і друкавалі на прынтары невялікія выпускі газеты аб ходзе свята. Адным словам, у кожнага было сваё «залатое зерне».

Пляцоўку «Пастаўскага краю» ўпрыгожваў вялікі банер, на якім размяшчаліся фатаграфіі хлебаробаў, зробленыя падчас сёлетняга жніва, а таксама інфармацыя пра той уклад, які яны ўнеслі ў агульны каравай. На спецыяльным стэндзе былі выстаўлены нумары газеты з публікацыямі пра ход уборачнай кампаніі і святочныя нумары розных гадоў. Сярод рэкламнай прадукцыі — каляндарыкі з краявідамі горада і флажкі з лагатыпам раёнкі. Сапраўдным упрыгажэннем нашай прэзентацыі стаў каравай, на якім вялікімі літарамі было напісана: «Пастаўскаму краю — 75», выпечаны на хлебазаводзе райспажыўтаварыства. Многія  пыталіся, хто аўтар гэтага шэдэўра. Каравай заслужыў пахвалу і прафесійнага кандытара, а фатаграфавалі яго бясконца, нават прадстаўнікі Татарстана.

Экспазіцыйную пляцоўку з «Пастаўскім краем» раздзяляла мясцовае тэлебачанне «Паставы-ТБ». Яго работнікі ўстанавілі тэлевізар, на экране якога ўвесь час трансліраваліся сюжэты на сельскагаспадарчую тэматыку і невялікі відэафільм пра раён.

Інфармацыйную пляцоўку нашага раёна наведалі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, а таксама не адзін дзясятак зацікаўленых гледачоў, сярод якіх былі і нашы землякі. Многія з ноткамі настальгіі расказалі пра тое, што Пастаўшчына — іх малая радзіма. Адна з іх — Глафіра Канстанцінаўна Кашперава, якая нарадзілася ў вёсцы Казлоўшчына. Працяглы час жыла ў Варапаеве, працавала спачатку на заводзе ЖБВ, затым — у дыстанцыі пуці. Варапаева — радзіма яе траіх дзяцей. Нягледзячы на тое, што ў Гарадку жанчына жыве ўжо 28 гадоў, кожны раз, калі на абласным свяце бачыла пастаўскія палаткі, — ёкала сэрца. У Гарадку жыве і працуе галоўным санітарным урачом раёна ўраджэнец Пастаў Раман Анатольевіч Бабрычэнка. У нашым райцэнтры прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады, таму кожны раз, калі мужчына па інтэрнэце глядзіць выпускі навін «Паставы-ТБ» — а робіць ён гэта рэгулярна, — адчуванне такое, што пабываў дома. Яшчэ адзін наш зямляк Уладзімір Ільіч Кузняцоў цяпер на пенсіі. Ён жыве ў Дубровенскім раёне, а на свята прыязджаў падтрымаць пляменніка-перадавіка, які сёлета на камбайне «Палессе» намалаціў больш за дзве тысячы тон збожжа. Не прамінуў нашу палатку і майстар участка Гарадоцкага ЖЭУ Аляксандр Селязнёў. Вельмі хваліў работнікаў Пастаўскага ДРБУ, якія дапамагалі падрыхтаваць сталіцу абласных «Дажынак» да святкавання.

Свята закончылася. Яго ўдзельнікі і госці раз’ехаліся па дамах. А нас, журналістаў, сагравае думка, што многія з іх з ­удзячнасцю ўспомняць і «Пастаўскі край».

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 16

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 37

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 40

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 41

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 60

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 88

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 81

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 65