Шмат спраў і поспехаў у прафсаюза
У Паставах адбылася XVII раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. У ёй прынялі ўдзел чатыры дзясяткі дэлегатаў, старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза У. У. Мядзелец і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Вёў канферэнцыю начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама У. З. Гутар.
Са справаздачай аб рабоце за перыяд з сакавіка 2012 года па верасень 2014-га выступіла старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Дзіяна Іванаўна Пякарская. Яна адзначыла, што за апошнія два гады колькасць членаў прафсаюза амаль не змянілася. Па стане на 1 верасня 2014 года райкам аб’ядноўвае 24 прафсаюзныя “пярвічкі” і прафгрупы агульнай колькасцю 557 чалавек. На працягу апошніх чатырох месяцаў у іх прайшла справаздачна-выбарная кампанія. Склад старшынь у асноўным застаўся нязменным.
Многія з іх працуюць на прафсаюзнай ніве шмат гадоў і карыстаюцца высокім аўтарытэтам у сваіх арганізацыях. У ліку найвопытнейшых работнікаў — Ганна Францаўна Літвіновіч (яна ўжо 24 гады ўзначальвае прафарганізацыю райвыканкама), Бяленка Людміла Мікалаеўна (амаль два дзясяцігоддзі з’яўляецца старшынёй “пярвічкі” ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама), Ірына Аркадзьеўна Януковіч (кіруе прафсаюзам у пастаўскім ДТСААФе). У сельскай мясцовасці сярод старшынь прафгруп вызначаюцца Ірына Мікалаеўна Кішко (Варапаева), Луцыя Уладзіславаўна Вілейта, Людміла Іванаўна Паляніна, Луцыя Эдмундаўна Траццяк (Ярэўскі, Ваўкоўскі, Камайскі сельскія Саветы адпаведна) і іншыя.
Высокі клас пастаўчане пацвярджаюць падчас шматлікіх прафесійных, творчых і спартыўных мерапрыемстваў, якія праводзяць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Віцебскі абласны камітэт прафсаюза. Напрыклад, летась у конкурсе на лепшую пярвічную арганізацыю сярод аддзелаў Дэпартамента аховы МУС Віцебскай вобласці першае месца заняла пастаўчанка Зінаіда Цімафееўна Падвербная. Таксама ў 2013-ым у спаборніцтве на лепшую арганізацыю прафсаюзнай работы ў пярвічных арганізацыях судоў Віцебскай вобласці другое месца заняў суд Пастаўскага раёна. З добрай навіны распачаўся і сёлетні год — у абласным конкурсе на лепшы пакой прыёму ежы першае месца заняў Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Шмат уражанняў засталося ад удзелу ў турзлёце, які летам праходзіў на Глыбоччыне. Яркім стала і міжраённае спаборніцтва па падлёднай лоўлі рыбы. Яно летась прайшло ў Полацкім раёне, і пастаўская зборная прыняла ў ім актыўны ўдзел. Наступнае свята падлёднай рыбалкі пройдзе на Пастаўшчыне.
Неад’емнай часткай паўсядзённых спраў прафсаюзнага камітэта з’яўляецца вырашэнне зваротаў грамадзян у галіне сацыяльна-працоўных адносін, узгадненне графікаў водпускаў, працоўных інструкцый. З улікам магчымасцей райкам прафсаюза стараецца аператыўна вырашаць усе хвалюючыя пытанні, у першую чаргу фінансавыя, віншуе работнікаў — членаў прафсаюза — з юбілеямі, дзяржаўнымі і прафесійнымі святамі. Знаходзіцца час і для ўдзелу ў шматлікіх дабрачынных акцыях, падарожжах па Беларусі і суседніх краінах.
Адным з галоўных кірункаў работы райкама было і застаецца сацыяльнае партнёрства. У пярвічных арганізацыях заключана 10 калектыўных дагавораў. Але гэтага, пераканана Д. І. Пякарская, недастаткова. Таму перад дэлегатамі — а сярод іх былі выключна актывісты — пастаўлена задача ўдасканальваць такія дагаворы і павялічваць іх колькасць. Важным застаецца пытанне стварэння новых пярвічных арганізацый і прыцягнення ў іх моладзі — на Пастаўшчыне для гэтага ёсць немалы патэнцыял.
Старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У. У. Мядзелец высока ацаніў вынікі работы пастаўскага райкама прафсаюза і пажадаў прысутным новых прафесійных вяршынь.
На канферэнцыі таксама выступілі галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ж. В. Цуканава, галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Т. М. Сідаровіч, другі сакратар райкама ГА “БРСМ” В. Л. Руткоўская, дырэктар УА “Дзіцячы дзяржаўны сацыяльны прытулак Пастаўскага раёна” Н. В. Селіванава, член савета аб’яднання ветэранаў працы дзяржаўных служачых райвыканкама А. Э. Кейзік, старшыня пярвічнай арганізацыі Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для пажылых і інвалідаў А. В. Кавалеўская.
Старшынёй Пастаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў зноў выбрана Д. І. Пякарская.
Іна СНЯЖКОВА.
Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!
Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.
Govorim.by
vk.com/govorimby
admin@govorim.by
Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь
Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?
Новости Постав

Участвуй в розыгрыше билета на комедию «Пальто из Бобруйска» в Молодечно
Хотите узнать больше? 27 января в 17.00 на сцене Дворца культуры Молодечно пройдет музыкальный спектакль-комедия «Пальто из Бобруйска». Комедию привезет театр антрепризы
В Поставском районе женщина внезапно вышла на дорогу и спровоцировала лобовое столкновение
Хотите узнать больше? В результате аварии женщина получила серьезные травмы и была доставлена в реанимационное отделение больницы.
Все города Витебской области подключены к сервису 115.бел
Хотите узнать больше? В Витебской области все города подключены к единой диспетчерской службе жилищно-коммунального хозяйства. Запросы на решение вопросов в сфере ЖКХ
Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников
Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец
Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили
Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой
Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"
Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его
Объявления
Балкон под ключ
10 бел.руб.
Сегодня, 15:58Отделочные работы любой сложности
10 бел.руб.
Сегодня, 15:48Сдам 1-2 комнатную квартиры посуточно.
10 бел.руб.
Сегодня, 15:15Сдам 1-2 комнатную квартиры посуточно.
10 бел.руб.
Сегодня, 15:15Аргоновая сварка, Сто на короля 77
20 бел.руб.
Сегодня, 15:08О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Ветэраны паўстаньня 1863-1864 гг. Фота
Подробнее Унікальныя фотаздымкі паўстанцаў 1863-64 гг. зробленыя ў часы ІІ Рэчы Паспалітай...