Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Апантанасць — выдатная рыса”

“Апантанасць — выдатная рыса”

Дырэктар Аляксандр Іванавіч Кузняцоў і яго намеснік па асноўнай дзейнасці Алена Пятроўна Русецкая (крайняя справа) з настаўнікамі Галінай Васільеўнай Балмаценка, Інэсай Аркадзьеўнай Шаўловай, Валянцінай Міхайлаўнай Станюш, Раісай Дзмітрыеўнай Сарока, Наталляй Іосіфаўнай Голубевай, Аленай Якаўлеўнай Білюк і загадчыцай гаспадаркі Анжэлай Анатольеўнай Мацюшонак. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Сюжэты пра фінал рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”, паказаныя на беларускіх тэлеканалах у мінулыя выхадныя, а таксама публікацыі па тэме ў цэнтральных газетах прыемна ўразілі навізной і крэатыўнасцю. Гэта падзея і стала дамінуючай у размове з дырэктарам Юнькаўскай яслі-сад-базавай школы Аляксандрам Іванавічам Кузняцовым.

— Аляксандр Іванавіч, ці хацелі б Вы працаваць побач з такім педагогам, як Віктар Жук з Маладзечна, які перамог у суперфінале конкурсу?

— Працаваць з ім было б цікава, бо людзі з такой харызмай і самі не сядзяць на месцы, і іншых “заводзяць”. Пастаянна хацелася б дасягаць нейкіх вышынь.

— Чытала, як ён расказваў пра нестандартныя падыходы ў арганізацыі вучэбнага працэсу: на ўрок можа прыхапіць якія артэфакты або прыйсці ў даспехах…

— Ён жа гісторык, і я лічу, што робіць правільна. Сам гісторык, таму разумею, што ўсё гэта азначае. У нашай справе галоўнае — захапіць дзяцей так, каб яны палюбілі твой прадмет. Апантанасць — выдатная рыса.

Думаю, гэты малады настаўнік (а яго педагагічны стаж складае ўсяго тры гады) імкнецца не адставаць ад падзей, якія адбываюцца не толькі навокал, але і ў свеце, дзейнічае па прынцыпе: дзяцей захапіць, навучыць іх мысліць і правільна выказваць думкі. Ён іх вучыць і накіроўвае на спасціжэнне нязведанага.

— Ці звязваеце гэта з тым, што ён малады?

— Абавязкова. Так было заўсёды, што моладзь ішла напера­дзе ўсіх падзей. І калі такі настаўнік прыходзіць на ўрок і спрабуе выкарыстоўваць ў навучанні штосьці адрознае ад таго, што было раней, дзеці яго хутка зразумеюць. Успамінаю вучобу ва ўніверсітэце. Адзін выкладчык прыходзіў у аўдыторыю і пачынаў чытаць свой канспект. Мы яго паважалі за ўзрост, але большасць студэнтаў займаліся на яго лекцыях хто чым, не слухалі, хоць інфармацыя даносілася цікавая. Таму заўсёды гавару: прыйшоўшы на ўрок, трэба ўмець прыцягнуць увагу да сябе. Цяпер у інтэрнэце па ўсіх тэмах і на ўсе пытанні можна знайсці адказы. Але такое жаданне часам бывае ў аднаго-двух з дзесяці. Значыць, астатнім трэба так паднесці, каб патрэбны матэрыял яны захацелі ўзяць.

Працэс навучання ўзаемны — у ім удзельнічаюць і настаўнік, і вучань.

— Дык якім павінен быць настаўнік?

— Прафесіяналам у сваёй справе, займацца толькі тым, чаму вучыўся і што ведае дасканала, выкарыстоўваць усе сродкі для таго, каб увага вучняў была сканцэнтравана на ім. Думаю, што ў такога настаўніка абавязкова будуць паслядоўнікі.

— А ў Вас яны ёсць?

— Пасля арміі мяне накіравалі настаўнікам пачатковых класаў у Мулярскую няпоўную сярэднюю школу. Гэта быў мой галоўны “ўніверсітэт”. Там я адчуў дзіцячую зацікаўленасць у тым, што адбываецца на ўроку. І цяпер бачу, як гараць вочкі ў некаторых пяці-шасцікласнікаў. Заўважаю і тое, як потым інтарэс у некаторых знікае. Прычына, магчыма, у тым, што класы малыя па напаўняльнасці, няма спаборніцтва.

Зрэшты, даводзілася працаваць і ў вялікіх класах. І ў іх памятаю такіх вучняў, якім было ўсё роўна: магчыма, яны лічылі, што ў любым выпадку іх навучаць. Але ж заўсёды вылучаюцца і зацікаўленыя — вось дзеля іх і варта старацца, павышаць свой прафесійны ўзровень.

Пастаянна радуе тое, што выкладчыкі тых устаноў, куды прыходзяць нашы выпускнікі, хваляць іх. Не магу не сказаць і пра тое, што ў 2010—2012 гадах мы займалі 2, 3, 4 месцы на раённых алімпіядах па гісторыі сярод базавых школ. Летась не ўдалося. Але будучыя прызёры ўжо ёсць, я іх заўважыў.

— Гісторыя — Ваш любімы прадмет?

— Так, і цікавасць да яе ў мяне з дзяцінства. Падабалася і геаграфія. Атлас свету вывучыў яшчэ малым, ведаў 160 краін і іх сталіцы і з заплюшчанымі вачыма мог паказаць на карце. Але калі пры паступленні прыйшлося выбіраць, перавагу аддаў гісторыі. Напэўна, паўплывала тое, што ў гэты час адкрыў для сябе новы пласт ведаў па гісторыі Беларусі. У кантэксце гісторыі СССР ёй мала надавалася ўвагі. А ў 1994 годзе я выкладаў прадмет “Мая Радзіма — Беларусь”. Прайшоў гэты курс разам з чацвёртакласнікамі і  па-новаму ўбачыў гісторыю Беларусі.

— Ведаю, што гісторыя для Вас і хобі…

— Сапраўды, гісторыя для мяне — і справа, і хобі. Цікавіцца гісторыяй, ведаць свае вытокі абавязаны кожны беларус. Хобі складаецца з многіх захапленняў. Адно з іх — даследаванне воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. На тэрыторыі раёна шмат брацкіх магіл. Адна з іх — у Манькавічах. Пра вайну я шмат чытаў і ведаю. Аднойчы на курсах павышэння кваліфікацыі выдатнымі адказамі здзівіў выкладчыка і атрымаў у падарунак яго кнігу з памятным надпісам. Дык вось, калі па электроннай пошце атрымалі заданне ўстанавіць звесткі пра загінулых на вайне (ствараецца рэспубліканская электронная кніга “Памяць”), я ахвотна ўзяўся за гэта. Неабходную інфармацыю знайшоў на расійскіх сайтах. Не спаў тры ночы. Захапіла неверагодна. Пра такія факты даведаўся! Пасля Манькавіч узяўся за Лынтупы і Варапаева. Ужо ёсць даныя на 1600 ураджэнцаў Пастаўскага і Дунілавіцкага раёнаў, якія былі прызваны ў армію з 1941 па 1944 гады і загінулі на франтах. Калі стваралася кніга “Памяць” Пастаўскага раёна, такой інфармацыі не было.

— Аляксандр Іванавіч, хутка прафесійнае свята ў Вас і Вашых калег…

— Восем гадоў я ўзначальваю ўстанову, якая цяпер называецца “Юнькаўская яслі-сад-базавая школа”. У яе, можна сказаць, некалькі структурных падраздзяленняў: яслі-сад, сама школа і філіял пры АДРАЦ “Ветразь” (у філіяле мы адказваем за адукацыйны працэс, там педагогамі кіруе мой намеснік Валянцін Мікалаевіч Курдо). У 2010 годзе ў будынку школы праведзены капітальны рамонт, парадак імкнёмся падтрымліваць пастаянна. У нас створаны належныя ўмовы для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, не адстаём у плане камп’ютарызацыі. Калектыў (26 педработнікаў) на працягу апошніх гадоў стабільны: хто прыходзіць, той і застаецца працаваць. Настаўнікі і выхавальнікі разумеюць мяне, а я — іх. Цесна супрацоўнічаем з бацькамі вучняў і выхаванцаў ясляў-сада (у нас дзве групы).

Сардэчна віншую ўвесь калектыў з Днём настаўніка, жадаю здароўя, аптымізму, поспехаў. Мае найлепшыя віншаванні і пажаданні і педагогам-ветэранам!

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 31

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 83

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 264

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 67

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 274

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 40

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 94

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 527