Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Горка для Ягоркі

Горка для Ягоркі

Сям'я Шырэй

Несправядліва: шукаю па ўсім раёне тэмы, а ў сябе пад носам нібыта іх не бачу. Бачу! Ды ўсё не магла ўгаварыць сваіх маладых суседзяў “засвяціцца” ў газеце. “Не трэба пра нас пісаць, — упарта адмаўляліся Наталля і Ста­ніслаў Шырэй. — Мы ж не напаказ усё робім, а для нашага Ягоркі”.

Хто б сумняваўся ў гэтым! Але хіба не варта ўвагі і пераймання тое, што маладыя мама і тата ствараюць для свайго адзінага (пакуль) сыночка? А пачну я з таго, што сям’я жыве ў новым прасторным дыхтоўным доме па вуліцы Матросава ў Паставах, і ў гэтым доме не проста сучасны інтэр’ер і ўсе выгоды, але і ўласная сты­лізацыя, асаблівы дух творчасці. Потым гэтай творчасці стала цесна ў сценах дома, і яна “папрасілася” на вуліцу, ды так разгарнулася, што прыдамавая тэрыторыя ператварылася ў казачны куточак, у якім знайшлося месца буслу і чаплі, вожыку і качцы, матылькам і божым кароўкам і многаму-многаму іншаму, што не можа не прыцягваць увагі не толькі малых, але і дарослых. Але малых, безумоўна, асабліва.

А з якой любоўю абуладкавана дзіцячая гульнёвая пляцоўка! Пясочніца з мноствам цацак, ажно трое арэляў, прыгожая альтанка, высокая горка, саслізгваць з якой дзятве асаблівая радасць.

Горка для Ягоркі

Таму праз усё лета і звінелі ў двары дзіцячы гоман і смех — да чатырохгадовага Ягоркі ахвотна прыходзілі не толькі яго равеснікі, але і намнога старэйшыя дзеці. Для таго каб для ўсіх хапіла прасторы, Наталля са Стасам пашырылі гульнёвую пляцоўку, дабавіўшы да яе кавалачак агарода, на якім раней раслі клуб­ніцы. Вароты гаража расквецілі прыгожым узорам, якім хочацца любавацца. А на яго сцяну “заглянула” рукатворнае сонейка ды так і засталося на ёй. Потым “набеглі” сінія хмаркі і таксама затрымаліся. Ну як тут не залюбуешся?!

Ведаючы, што ў Наталлі і Станіслава была магчымасць трапіць на пастаяннае месца жыхарства ў Санкт-Пецярбург, пытаюся, ці не шкадуюць, што не рашыліся на пераезд.

— Ніколькі! — адказалі абое. — Вялікі горад не для нас. Тут такая цішыня, спакой, свежае паветра. Мы нават не ўяўляем, як жыць у кватэры. Уласны дом — зусім іншая справа, ёсць магчымасць прыкласці рукі — штосьці ствараць, удасканальваць, мяняць. Задум у нас яшчэ шмат, а ў інтэрнэце столькі падказак!

Не сумняваюся, што ўсё задуманае гэтыя маладыя людзі ажыццявяць і іх дом  і двор стануць яшчэ прыгажэйшымі.

Фаіна КАСАТКІНА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 19

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 381

В Поставском районе 9-летняя девочка вынесла четверых детей из горящего дома, один ребенок погиб

Хотите узнать больше? Во время пожара в Поставском районе 9-летняя девочка спасла от пожара четверых братьев и сестер 279

В Поставском районе шесть дней искали пропавшую в лесу пенсионерку - и увидели с вертолета синий пакет

Хотите узнать больше? "Были задействованы сотрудники МЧС с вертолетом и квадрокоптером. И сегодня во время пролета над лесом сотрудник милиции заметил синее пятно - а 113

Земля мертвых: Поставский район, о котором мы не знали

Хотите узнать больше? В Нарочанском и Поставском краях сохранились места, которые пользуются недоброй славой у старожилов. 869

"Купил за 1700 долларов - вложу 200 тысяч". Как предприниматель реставрирует 160-летнюю мельницу

Хотите узнать больше? Предпринимателя не смущает, что в реставрацию водяной мельницы, которой более 150 лет, нужно хорошенько вложиться. Прошло только 4 месяца после 562

В Беларуси жировки с июня будут с QR-кодом. Как и зачем его использовать?

Хотите узнать больше? Необычные извещения об оплате коммунальных услуг получат белорусы в июне. На них в правом верхнем углу будет фигурировать QR-код, в котором заложена 147