Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Галоўнае багацце — людзі. У Паставах адбылося свята вуліцы Ленінскай (+фота)

Галоўнае багацце — людзі. У Паставах адбылося свята вуліцы Ленінскай (+фота)

Іван Уладзіміравіч і Уладзіслава Флар’янаўна Анкіпы з дзецьмі і ўнукамі. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

21 верасня ў Паставах адбылося свята вуліцы Ленінскай. Такой масавасці і актыўнасці, якую праявілі жыхары гэтай, а таксама прылеглых вуліц і завулкаў, не чакалі нават арганізатары. А справа ў тым, што ў старой частцы Ленінскай (ад плошчы да мікрараёна будаўнікоў) такіх мерапрыемстваў раней не праводзілася. Між іншым гэты куток райцэнтра мае багатую гісторыю, прыгожыя мясціны. Тут знаходзіцца шэраг жыццёва важных арганізацый і ўстаноў сацыяльнага кірунку, гаспадараць шчырыя, гасцінныя і працавітыя людзі. Пра іх і прагучаў цікавы аповед. 

А пачала яго вядучая свята Іна Гарачкіна з напамінку пра трагічныя падзеі, што адбыліся ў гэтай мясцовасці. У лютым 1942 года па вуліцы Браслаўскай (ранейшая назва Ленінскай) фашысцкія акупанты стварылі яўрэйскае гета, сагнаўшы сюды каля чатырох тысяч чалавек. У лістападзе іх расстралялі. Выратавацца ўдалося толькі аднаму — Шнэеру Гендэлю, які доўгі час жыў па вуліцы Пралетарскай і якога вельмі добра ведалі многія пастаўчане.

Сярод жыхароў мікрараёна ёсць нямала людзей, якія памятаюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, актыўна працавалі па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, наладж­валі новае жыццё. А вось з ліку былых франтавікоў і партызан, на вялікі жаль, застаўся толькі Яўгеній Вікенцьевіч Мацкевіч. Ветэрана шчыра віталі ўдзельнікі свята, а той пажадаў усім мірнага неба.

21 верасня 96-ты год нараджэння сустрэла жыхарка вуліцы Пралетарскай Наталля Андрэеўна Дзеравянка. Яна не абдзелена ўвагай дзяцей і ўнукаў, але, бадай, упершыню прымала віншаванні і падарунак у такой урачыстай абстаноўцы, у прысутнасці дзясяткаў людзей і засталася вельмі ўдзячнай.

У цёплай, сардэчнай абстаноўцы атрымала найлепшыя пажаданні з 75-гадовым юбілеем ветэран педагагічнай працы, старажыл вуліцы Ларыса Іосіфаўна Кішко. Да глыбіні душы кранулі прысутных яе ўспаміны пра розныя падзеі, пажаданні ўсім быць міласэрнымі, спагаднымі, любіць жыццё і людзей.

Праз дзесяцігоддзі пранеслі вернасць і каханне, адданасць справе, выхавалі дастойных дзяцей Валянціна Міхайлаўна і Іван Барысавіч Шарабайкі, Уладзіслава Флар’янаўна і Іван Уладзіміравіч Анкіпы. Гэтыя сем’і карыстаюцца павагай і аўтарытэтам у суседзяў і ў калектывах, дзе працавалі. На свята яны прыйшлі разам з дзецьмі і ўнукамі, падзяліліся сакрэтамі выхавання, сямейных узаемаадносін і заслужылі шчырыя апладысменты прысутных.

У іх асобе ўдзельнікі свята віталі многія іншыя сем’і (іх прозвішчы таксама былі названы), якія дзесяцігоддзямі дружна  жывуць на Ленінскай і прылеглых вуліцах у прыгожых дамах, на добра­ўпарад­кава­ных сядзібах, служаць ва ўсім прыкладам.

Адметна і тое, што побач са старажыламі тут знайшлі прапіску мнагадзетныя і маладыя сем’і. У іх ліку сям’я Пятровічаў: Наталля, Аляксандр і іх дзеці Арцём, Дзяніс і меншая Валерыя. Хлопчыкі ва ўсім дапамагаюць бацькам, вучацца ў мастацкай школе, актыўныя ўдзельнікі розных мерапрыемстваў.

Шмат клопатаў у Таццяны і Аляксандра Марозавых. На свяце яны прадстаўлялі мнагадзетную сям’ю, у якой самы юны жыхар вуліцы — Дзяніска.

А вось сямейны стаж у Марыны і Віталія Каралёў — усяго некалькі месяцаў. У іх усё яшчэ наперадзе. Маладым пажадалі вернасці і кахання, радасці і шчасця ў дзецях.

У гэтыя вераснёўскія дні споўнілася 75 гадоў з  дня ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. 1939-ты і наступныя гады сталі часам стварэння калектываў, якія дзейнічаюць і па сённяшні дзень. У іх ліку раённыя вузлы паштовай і электрычнай сувязі, рэдакцыя раённай газеты, друкарня, раённае спажывецкае таварыства, жыллёва-эксплуатацыйная служба УП ЖКГ, аддзяленні Дзяржаўтаінспекцыі, па грама­дзянстве і міграцыі РАУС, шэраг магазінаў розных форм уласнасці. У свой час на Ленінскай размяшчаліся СШ №2, Дом піянераў і школьнікаў, дзіцячая музычная школа, будаўнічы ўчастак, мытня, гасцініца, інтэрнат кале­джа, шэраг іншых устаноў.

Ветэранам працы і цяперашнім работнікам, іншым героям свята былі ўручаны каштоўныя падарункі, Ганаровыя граматы, салодкія прызы. Назваць усіх адзначаных проста немагчыма: гэта дзясяткі чалавек. А вось расказы пра ўстановы і арганізацыі, якія дзейнічаюць у мікрараёне, дапамаглі прысутным даведацца шмат цікавага, адкрыць для сябе штосьці новае, узбагаціцца інфармацыяй.

У гэтыя дні, напрыклад, спаўняецца 75 гадоў, як выйшаў з друку першы нумар раённай газеты. Цяпер у яе каля 8000 падпісчыкаў, а чытачоў яшчэ больш. На Ленінскай і Пралетарскай жывуць ветэраны, якія па некалькі гадоў адпрацавалі ў друкарні. Цяпер тут абноўлены калектыў, сучаснае паліграфічнае абсталяванне, новыя тэхналогіі. Амаль тысяча чалавек працуе ў раённым спажывецкім таварыстве, якое па многіх пазіцыях займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці і рэспубліцы, задавальняе патрэбы пастаўчан у розных відах тавараў. А непасрэдна многія жыхары мікрараёна карыстаюцца паслугамі магазіна “Дзявятачка”. Быт і настрой людзей, цяпло ў кватэрах і ўстановах, чысціня і парадак у горадзе — галоўны клопат УП ЖКГ і яго структурнага падраздялення — жыллёва-эксплуатацыйнай службы. Пастаўленыя задачы калектыў выконвае.

Больш за 70 відаў паслуг, уключаючы мясцовую, міжгароднюю і міжнародную тэлефонную сувязь, доступ у інтэрнэт і многае іншае, аказвае раённы вузел электрычнай сувязі. Гараджане актыўна карыстаюцца паслугамі паштавікоў. Непасрэдна на месцах іх абслугоўваюць 8 паштальёнаў. Вялікую работу па стварэнні бяспечных умоў дарожнага руху пешаходаў і транспарту праводзяць супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі. У сучасных умовах усё большае значэнне набывае дзейнасць ад­дзялення па грамадзянстве і міграцыі раённага аддзела ўнутраных спраў. Яго работнікі маюць высокую кваліфікакцыю, добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі.

Дзякуючы вялікай падрыхтоўчай рабоце святочная праграма атрымалася насычанай і разнастайнай. Працавалі гандлёвыя кропкі, дзіцячая гульнёвая пляцоўка. Многія прысутныя затрымліваліся ля выставы дароў восені, на якой свае экспанаты прадставілі вучні СШ №5. Шмат творчасці і фантазіі праявілі Лізавета Кардзіёнак, Аляксандра Іванькова, Анастасія Літвінка і іншыя.

Спартыўная праграма, у якой удзельнічалі каманды аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі і УП ЖКГ, уключала спаборніцтвы па падніманні гіры, дартсе і перацягванні каната. Пераможцы атрымалі прызы дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”.

Вуліца Ленінская — адна з галоўных вуліц райцэнтра. Тут пастаянна падтрымліваюцца парадак і чысціня, у тым ліку гаспадарамі прыватных дамоў і сядзіб. Самымі ўтульнымі і добраўпарадкаванымі прызнаны сядзібы Жанны Галавіной, Марыі Міхайлавай і Віктара Ташчанкі.

Героі святочнай сустрэчы, а таксама ўсе прысутныя атрымалі музычныя падарункі ад удзельнікаў мастацкай самадзейнасці РДК, гімназіі, іншых выканаўцаў.

Арганізатарам свята ад імя жыхароў шчыра падзякавала Тамара Дзеўгуць і прапанавала часцей наведвацца на Ленінскую, радаваць людзей.

[Галерея не найдена]

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 98

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 216

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 359

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 146

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 334

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 80

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 152

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 652