Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зялёнай — зелянець

Зялёнай — зелянець

Аксана і Аляксандр Ганчаровы ля зробленага сваімі рукамі замка.

У дом №12 па вуліцы Зялёнай Аксана і Аляксандр Ганчаровы ўсяліліся ў 1997 годзе. Абуладкоўвалі кватэру, радаваліся наваселлю. Але выходзілі з пад’езда  — і траплялі ў “джунглі”. Тэрыторыя ля яго была нядобраўпарадкаванай, зарасла кустамі бэзу, у якіх знаходзілі сабе прыстанішча каты ды сабакі.

— Няўжо вам прыемна бачыць такое? — звярнуліся да суседзяў. — Давайце разам навядзём парадак.

Некаторыя адклікнуліся. Высеклі кусты, завезлі зямлю, разбілі кветнік.

— Многія людзі лічаць, што іх дом пачынаецца з кватэры, — гаварылі мне Ганчаровы. — А чаму не з пад’езда і тэрыторыі ля яго? Гаспадары прыватных дамоў пастаянна клапоцяцца пра парадак, а жыльцы шматпавярховак лянуюцца і кветку ля свайго пад’езда пасадзіць. Маўляў, тэрыторыя агульная. Няхай пра яе камунальная служба клапоціцца. І дарэмна. У гэтай службы не хапае ні сіл, ні сродкаў, ні энтузіязму. Але ж мы самі многае можам, варта толькі ўзяцца. Паглядзіце: ля кожнага пад’езда нашага дома — кветкі, і ля іншых у нашым гарадку — таксама. Перакананы: калі ў кожным пад’ездзе знойдзецца хаця б адзін чалавек або сям’я, зацікаўленыя ў навядзенні парадку ля пад’езда, толк будзе.

Менавіта з ліку такіх людзей яны самі. Дзе жылі, усюды прыкладвалі рукі: распрацоў­валі агарод, садзілі дрэўцы, упрыгожвалі тэрыторыю кветкамі. Вось і па новым адрасе стварылі ля свайго пад’езда прыгожы квітнеючы стыльны куточак і кожны год прыўносяць у яго новыя элементы. Выключэннем сталі сёлетнія вясна і лета, якія аказаліся для сям’і надзвычай насычанымі падзеямі, як радаснымі, так і маркотнымі. Заканчваў школу і паступаў ва ўніверсітэт малодшы сын Паша, спраўлялі вяселле старэйшаму, Сяргею. Акрамя таго, давялося перажыць пахаванні двух блізкіх людзей, якія дачасна пайшлі з жыцця. Таму было не да навацый. Але ўсё, створанае раней, падтрымлівалі ў парадку. Аляксандр Уладзіміравіч рэгулярна абкошваў газоны не толькі ля свайго пад’езда, але і ля іншых, адрамантаваў і пафарбаваў лаўкі. “Мне гэта зусім не ў цяжар, — прызнаваўся. — Калі што сам зробіш, ад гэтага большае задавальненне. Дзякуй богу, што ёсць здароўе і сілы”.

Добры прыклад Ганчаровых аказаўся заразлівым. Асабліва натхніліся Аксана і Анатолій Пазнякі з другога пад’езда.

Зялёнай — зелянець

Аксана Пазняк з дачушкай на дзіцячай пляцоўцы.

Мала таго, што прыхарошылі тэрыторыю каля пад’езда, насадзіўшы кветак і нарабіўшы розных фігурак, дык яшчэ і дзіцячую пляцоўку насупраць дома абсталявалі. УП ЖКГ устанавіла тут двое арэляў і прывезла машыну пяску. Пазнякі, у якіх малое дзіця, узяліся і даабсталявалі пляцоўку ўласнаручна вырабленымі вусенем, жырафай, зебрай. Аляксандр Ганчароў дапамог змайстраваць унушальных памераў машыну. Многія прынеслі з дому розныя цацкі. І пляцоўка ажыла. Мамы з дзецьмі прыходзяць сюды і з іншых дамоў.

Ну хіба гэта не заслугоўвае пахвалы? Людзі хвалілі ў размове са мной і Ганчаровых, і Пазнякоў (дарэчы, старанне Аксаны Яўгеньеўны Ганчаровай з дома №12 і Жанны Мікалаеўны Малышавай з дома №17 адзначалася на свяце мікрараёна, якое ладзілася напрыканцы жніўня). У той жа час настойліва прасілі агучыць у газеце просьбу да УП ЖКГ. Жыхароў дома №12 вельмі непакоіць стан праходаў да пад’­ездаў, бо асфальт на іх настолькі выбіты, што, сапраўды, можна зламаць ногі, асабліва старым і хворым. Неаднойчы звярталіся ў дыспетчарскую з просьбай заасфальтаваць зусім невялікія ўчастачкі, але безвынікова. А яшчэ людзям вельмі хацелася б, каб вясной камунальнікі завезлі зямлі на кветнікі, вывелі з падвала кран для паліву раслінак. Трэба ж неяк аб’ядноўваць намаганні і жыхароў, і камунальнай службы.

А завяршыць артыкул хочацца словамі Аксаны Яўгеньеўны Ганчаровай: “Наша вуліца носіць такую прыгожую назву — Зялёная. Дык як не старацца, каб яна ўсё больш і больш зелянела?”

Фаіна КАСАТКІНА.

Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 32

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 52

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 58

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 44

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 91

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 239

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 78

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 85