Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб знаходжанне ўкраінцаў было легальным

Каб знаходжанне ўкраінцаў было легальным

У апошні час у сувязі з сумнавядомымі падзеямі на ўсходзе Украіны ў Беларусь істотна павялічыўся паток мігрантаў з краіны-суседкі. Масава прыязджаюць яны не толькі ў прыгранічныя Гомельскую і Брэсцкую вобласці, але і ў самы аддалены паўночны рэгіён — на Віцебшчыну, у тым ліку на Пастаўшчыну. Як доўга і на якіх умовах украінцы могуць знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам? Пра гэта мы папрасілі расказаць начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС А. Ф. ДУНЦА.

— Андрэй Францавіч, колькі грамадзян Украіны на сённяшні дзень прыехала ў Пастаўскі раён і які іх далейшы лёс у плане легалізацыі тут?

— Цяжка сказаць дакладна, колькі ўсяго ў нас украінскіх мігрантаў, таму што пакуль мы не пра ўсіх іх ведаем. Магу канстатаваць толькі, што, пачынаючы з 14 красавіка, у наша аддзяленне па ўсіх пытаннях, у тым ліку кансультацыйных па вызначэнні свайго статуса і ўзаконьвання становішча на тэрыторыі Беларусі, звярнуліся 74 грамадзяніны Рэспублікі Украіна. У асноўным гэта жыхары Луганскай і Данецкай абласцей. З іх па месцы знаходжання зарэгістраваны 34 чалавекі, 12 атрымалі дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі раёна тэрмінам на 1 год, 8 — дазвол на пастаяннае пражыванне. Зараз шэраг прадпрыемстваў Пастаўшчыны вырашае пытанні аб афармленні спецыяльных дазволаў на заняцце гэтымі грамадзянамі працоўнай дзейнасцю. Разам з тым, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі прыцягнуты 3 чалавекі. Яны падвергнуты штрафу.

— Раскажыце, калі ласка, які існуе парадак уезду ў нашу краіну.

— Згодна з законам, тэрмін часовага знаходжання грама­дзян Украіны ў Беларусі не можа перавышаць 90 сутак у каляндарным годзе. Названыя грамадзяне абавязаны зарэгістравацца ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства не пазней за 30 сутак з дня ўезду ў краіну. Сама рэгістрацыя ажыццяўляецца ў дзень звароту. Для яе неабходна прадставіць у вышэйназванае аддзяленне наступныя дакументы: заяву, дакумент для выезду за мяжу (пашпарт) і квітанцыю аб аплаце дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю.

— У якіх выпадках выдаецца дазвол на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь?

— Яго могуць атрымаць замежныя грамадзяне, калі яны: прыбылі ў нашу краіну для атрымання або атрымліваюць тут адукацыю; з’яўляюцца мужам, жонкай, блізкімі роднымі грамадзян Рэспублікі Беларусь або замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі; прыбылі сюды для заняцця ці ўжо займаюцца працоўнай, рэлігійнай, прадпрымальніцкай і іншай дзейнасцю; калі ў адносінах да іх устаноўлена апека (папячыцельства); калі яны з’яўляюцца беларусамі, а таксама асобамі, якія ідэнтыфі­куюць сябе як беларусы, і іх на­шчадкамі, якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; маюць падставы для набыцця грамадзянства нашай краіны або раней знахо­дзіліся ў яе грамадзянстве; маюць тут на праве ўласнасці жылое памяшканне; у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, звярнуліся з хадайніцтвам або ім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона або прыстанішча ў нашай краіне; не могуць быць вернуты або высланы ў замежную дзяржаву або адсутнічае дзяржава, якая згадзілася б іх прыняць; атрымліваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах у арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь або суправаджаюць асобу, якая атрымлівае такую дапамогу.

Пры наяўнасці ў замежнага грамадзяніна адной з прыведзеных вышэй падстаў для часовага пражывання неабходна звяртацца ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі па мяркуемым месцы часовага пражывання і прадставіць дакументы, указаныя ў пункце 12.6 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грама­дзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года №200.

— А хто можа атрымаць дазвол на пастаяннае пражыванне ў нашай краіне?

— Ён выдаецца замежным грамадзянам — блізкім родным грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць тут; асобам, якім прадастаўлены статус бежанца або прыстанішча ў Беларусі; якія маюць права на ўз’яднанне сям’і; пражылі ў нашай краіне пасля атрымання дазволу на часовае пражыванне на працягу апошніх сямі гадоў бесперапынна; маюць падставы для набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь ў парадку рэгістрацыі; раней знаходзіліся ў яе грамадзянстве; з’яўляюцца работнікамі і спецыялістамі, у якіх маюць патрэбу арганізацыі Беларусі; валодаюць выключнымі здольнасцямі і талентам або маюць вялікія заслугі перад нашай краінай, высокія дасягненні ў галінах навукі, тэхнікі, культуры і спорту; з’яўляюцца замежнымі інвестарамі, якія ўклалі інвестыцыі ў памеры не менш за 150 тысяч еўра ў аб’екты інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; з’яўляюцца беларусамі, а таксама асобамі, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, і іх нашчадкамі, якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Для атрымання гэтага дазволу неабходна прадставіць у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў дакументы, указаныя ў пункце 12.7 названага вышэй Пераліку.

— Кожны імігрант рана ці позна вымушаны шукаць сабе работу ў краіне, куды прыехаў. Якія дакументы яму неабходна мець для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці ў Беларусі?

— Трэба атрымаць спецыяльны дазвол на права заняцця працоўнай дзейнасцю і заключыць працоўны дагавор. Зазначу, што пры гэтым ажыццяўленне імігрантамі працоўнай дзейнасці дапускаецца толькі ў тым выпадку, калі заняцце свабодных рабочых месцаў не можа быць забяспечана грамадзянамі і іншаземцамі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Спецыяльны дазвол выдаецца іншаземцу, які не мае дазволу на пастаяннае пражыванне, па хадайніцтве наймальніка Беларусі. Усю неабходную інфармацыю, звязаную з яго афармленнем, можна атрымаць у нашым аддзяленні, а таксама ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Для садзейнічання ў аператыўным пошуку падыходзячай работы розным катэгорыям грама­дзян Міністэрства працы і сацыяльнай абароны фарміруе Агульнарэспубліканскі банк вакансій, які ўтрымлівае інфармацыю аб наяўнасці свабодных рабочых месцаў, а таксама звесткі пра вакансіі ў арганізацыях рэспублікі з прадастаўленнем жылога памяшкання. Гэтыя звесткі абнаўляюцца штодзень. Банк вакансій размешчаны па адрасе http:vacancy.mintrud.by/user/Pages/Public/Main.aspx і забяспечвае шырокі доступ да інфармацыі як грамадзян Беларусі, так і замежных грамадзян. У банку маецца інфармацыя пра найбольш запатрабаваныя ў наймальнікаў вакансіі ў разрэзе абласцей і г. Мінска. На гэтым сайце таксама размешчаны звесткі пра арганізацыі, гатовыя прыняць на работу грамадзян Украіны з прадастаўленнем ім жылля.

Карыстаючыся магчымасцю, хачу заклікаць украінцаў, якія прыехалі да нас, не марудзячы, звяртацца ў аддзяленне па грама­дзянстве і міграцыі РАУС па пытаннях вызначэння свайго статуса ў Рэспубліцы Беларусь. Зазначу, што з 30 жніўня, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта, жыхары Данецкай і Луганскай абласцей набылі шэраг ільгот па лініі грама­дзянства і міграцыі. У прыватнасці, яны вызвалены ад платы дзяржпошліны за афармленне дазволаў на часовае і пастаяннае пражыванне ў нашай краіне, за выраб віду на жыхарства, а таксама прадастаўленне даведкі аб наяўнасці або адсутнасці судзімасці. Наймальнікі ж у сваю чаргу вызвалены ад платы дзяржаўнай пошліны за афармленне спецыяльнага дазволу на заняцце гэтымі грамадзянамі працоўнай дзейнасцю.

Гутарыла Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 32

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 86

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 265

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 68

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 275

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 40

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 96

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 530