Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Сказаць “дзякуй” зямлі, якая дала жыццё”

“Сказаць “дзякуй” зямлі, якая дала жыццё”

Аляксандр Ясюковіч з сынам Аляксандрам у гасцях у сям’і Віктара Ясюковіча.

Амаль 60 гадоў таму Аляксандр Ясюковіч разам з маці пакінулі на Варапаеўшчыне ўсё, што мелі, і толькі з дакументамі і самымі неабходнымі рэчамі рушылі ў далёкую дарогу. Іх канчатковым прыпынкам быў амерыканскі горад Чыкага. Нядаўна 76-гадовы Аляксандр Аляксандравіч разам з сынам Аляксандрам прыехаў з горада Арланда — сталіцы штата Фларыда — на сваю радзіму, каб прайсціся сцежкамі дзяцінства, пабываць у асінагароцкай царкве, дзе яго хрысцілі, сустрэцца з раднёй. Пазнаёміцца з унікальным земляком давялося і мне.

Аляксандр Ясюковіч нарадзіўся ў 1938 годзе на хутары Прыязнь, недалёка ад вёскі Макаршчына. Вучыўся ў Хоцькаўскай пачатковай школе, сярэднюю закончыў у Ласіцы. Пасля таго, як яго бацька быў рэпрэсіраваны і высланы ў Сібір, з маці выехалі спачатку ў Польшчу, а затым у Амерыку. Закончыў духоўныя семінарыі ў Варшаве і Джонстаўне (штат Пенсільванія), Багаслоўскі інстытут Святога Сергія ў Парыжы. У 1972 годзе архіепіскапам быў узведзены ў сан святара. У Злучаных Штатах служыў у прыходах Чыкага, быў сакратаром Чыкагскай епархіі Артадаксальнай Царквы ў Амерыцы. Цяпер на пенсіі.

Шчымлівы ўспамін дзяцінства

— У 1912 годзе мой бацька падаўся ў Амерыку на заработкі, — расказваў госць. — Ён быў не проста працавітым, але, напэўна, і вельмі ашчадным. Купіў дом у Чыкага і ў 1923 годзе вярнуўся на Варапаеўшчыну. Набыў 100 гектараў зямлі недалёка ад вёскі Макаршчына. Ажаніўся. І зноў паехаў зарабляць грошы. Праз некаторы час паклікаў да сябе маму. Як яна расказвала пазней, дарога праз акіян заняла шэсць тыдняў. Там нарадзіўся мой брат Міхаіл. У 1936-ым мама вярнулася на Бацькаўшчыну, праз год прыехаў тата, яшчэ праз год нара­дзіўся я.

Ясюковічы жылі заможна. Апрацоў­ваць зямлю, упраўляцца на млыне, які пабудавалі на рацэ ў Алешыне, часаць воўну наймалі ў дапамогу іншых людзей. Мернае жыццё парушыла Вялікая Айчынная вайна. Старэйшага брата забралі на фронт, а ў 1946-ым асудзілі бацьку і вывезлі ў Сібір, дзе ён праз год памёр. Маці з малодшым сынам пакінулі маёнтак і пасяліліся ў бацькоў у Рудакове, што недалёка ад Верацеі. Потым яна вырашыла ўвогуле падацца ў Чыкага, дзе ў іх быў свой дом. Аформіць дакументы для выезду дапамаглі знаёмыя, пераадолець цяжкасці — Усявышні. Першым прыпынкам стала Польшча, дзе пасля вайны застаўся Міхаіл. Праз пяць гадоў нарэшце ўдалося трапіць у Амерыку.

Многае захавала памяць Аляксандра Аляксандравіча. Але з-за празмернай занятасці ў маладосці ўспаміны наплывалі рэдка. Цяпер яму захацелася знайсці тых, з кім цікава было б прыгадаць мінулае, успомніць родных, суседзяў, з якімі побач жылі. І А. А. Ясюковіч заняўся пошукам. Дзякуючы інтэрнэту і айцу Анатолію з асінагароцкай царквы выйшаў на Віктара Ясюковіча з Варапаева. Калі сталі “разбіраць” радню, аказалася, што дзед Віктара і дзед Аляксандра былі стрыечнымі братамі. Чатырнаццаць гадзін палёту — і амерыканцы ступілі на беларускую зямлю.

Прыязні няма, а прыемнасць ёсць

— Апошнім часам пагоршылася зда­роўе, — гаварыў субяседнік, — і я вырашыў: трэба паспець паказаць сыну не толькі сваю маленькую радзіму, але і ўвогуле Беларусь, пра якую ў Амерыцы амаль нічога не ведаюць. Часцей сталі гаварыць пасля алімпійскіх гульняў у Сочы. Краіну праславілі Дар’я Домрачава і іншыя спартсмены, якія паказалі бліскучыя вынікі. Дагэтуль большасць маіх знаёмых са здзіўленнем перапытвалі: дзе гэта Беларусь? А ім варта было б паглядзець Мінск, іншыя гарады. Раней мне даводзілася бываць у Маскве, Вільні і толькі на пару гадзін заязджаць у Рудакова да сваякоў па лініі мамы.

Маці Аляксандра Ясюковіча дажыла разам з яго сям’ёй да 82 гадоў. Пра Варапаеўшчыну ўспамінала рэдка. Напэўна, яна закрэсліла ўсё, што звязвала яе з радзімай, каб не трывожыць сэрца. У Чыкага было жыллё, раслі ўнукі, сыны (Міхаіл таксама перабраўся з Польшчы ў Чыкага і купіў дом недалёка ад малодшага брата. На жаль, яго жыццё абарвалася ў 45 гадоў). Цяпер у Аляксандра Аляксандравіча ўзнікае шмат пытанняў, якія яму хацелася б задаць маці. На жаль, позна.

— На месцы Прыязні буяе трава. Нічога не напамінае пра тое, што там некалі віравала жыццё. Даўно разабраны дом і іншыя пабудовы, нават каменне з фундамента вывезена. Засталася рачулка, плынь якой навявае лёгкі сум па мінулым. Але так прыемна было пастаяць на родным полі, падыхаць паветрам, сказаць “дзякуй” зямлі, якая дала жыццё і сілы па ім ісці, — прызнаўся госць.

Іканапіс — сэнс жыцця

З дзяцінства Аляксандр захапляўся мастацтвам. Маці хацела, каб сын стаў доктарам або свяшчэннаслужыцелем. Калі пакінулі Пастаўшчыну і часова жылі непадалёк Беластока, там якраз рэстаўравалі царкву. Юнак з вялікай цікавасцю назіраў за работай прафесараў-мастакоў з Кракаўскай акадэміі мастацтваў. А потым разаслаў палатно і сам намаляваў ікону Мікалая Цудатворца. Усім, хто бачыў, падабалася. Разумеў, што не хапае ведаў. Чэрпаў іх у духоўных семінарыях. Адным з яго настаўнікаў быў вядомы іканапісец Л. Успенскі.

Першы распісаны Ясюковічам храм знаходзіцца ў Чыкага. А ўсяго іх больш за 30.  У іх ліку новы сабор Святога Аляксандра Неўскага ў Пітсбургу. Іканапісу вучыўся сам, потым сваім вопытам ахвотна дзяліўся з маладымі мастакамі. А каб веды перадаць нашчадкам, піша падручнік, зняў 9 відэафільмаў пра тонкасці ікана­пісу. З’яўляецца прэзідэнтам заснаванай ім асацыяцыі літургічных мастацтваў. Валодае адзінаццацю мовамі, са мной размаўляў на найчысцейшай беларускай. Цяпер айцец Аляксандр збірае матэрыялы для кнігі пра беларускія народныя традыцыі. Асаблівую ўвагу засяроджвае на абрадзе вяселля.

Багатыя духоўна

Айцу Аляксандру давялося шмат дзе пабываць, і ўсюды ён лічыў сябе беларусам. Апалячыць хацелі ў Польшчы. І многія яго землякі паддаліся гэтаму. Ясюковіч нідзе не саромеўся сваёй нацыянальнасці, наадварот, стараўся больш расказаць пра наш народ і родную краіну.

— Стыль жыцця амерыканцаў, французаў істотна адрозніваецца ад укладу жыцця беларусаў, — разважаў. — Беларусы вельмі добразычлівыя, адкрытыя. Такімі былі спрадвеку і не страцілі гэтага дару. У іх цесныя адносіны не толькі з роднымі, але і з суседзямі. Я 30 гадоў жыву на адной вуліцы і ўсяго раз бачыў суседку. У Амерыцы кожны разлічвае толькі на свае сілы: ёсць я, мае жонка, дзеці і… работа. У нас людзі шмат працуюць, намнога больш чым у Беларусі. Мне хацелася б, каб мае дзеці падтрымлівалі адносіны з беларускай раднёй, вучыліся ў іх чуласці, гасціннасці, аптымізму, чэрпалі тут зарад бадзёрасці. Духоўна беларусы ў тысячу разоў багацейшыя за іншыя народы. Ганарыцеся гэтым.

Беларусь — часцінка сэрца

— Паездка пакінула шмат прыемных уражанняў, — дзяліліся Ясюковічы-госці. — Якія смачныя беларускія стравы! Спадабаліся дранікі, галубцы, катлеты і многае іншае. Мы сустрэліся з вялікай раднёй. Многія адклалі ў бок усе справы і прыехалі з Віцебска, Санкт-Пецярбурга. А колькі мясцовых запрашалі да сябе на вячэру, чаяванне!

— Як высветлілася, нас, Ясюковічаў, вельмі шмат, — уступае ў размову Віктар Ясюковіч, гаспадар дома, дзе спыніліся госці і праходзіла наша сустрэча. — У майго дзеда Івана былі чатыры браты. Пра лёс старэйшага, які ў маладосці паехаў кудысьці на заработкі, нічога не было вядома. Нядаўна праз Facebook адшукаў у Аргенціне бацькавага стрыечнага пляменніка і яго сына, і той прыслаў пасведчанне аб нараджэнні Анатоля Ясюковіча — дзедавага брата. Магчыма, неўзабаве будзем прымаць гасцей і з гэтай далёкай краіны. Шкада, што я не валодаю англійскай мовай, а Аляксандр-малодшы — рускай або беларускай.

— Засмучае адно, што мае дзеці не знайшлі часу, каб вывучыць бацькаву мову, — казаў Аляксандр-старэйшы. — Саша — рэдактар аддзела на тэлебачанні, ведае многія замежныя мовы, а беларускую — не. Хаця за дзесяць дзён гасцявання таму-сяму навучыўся. Спадзяюся, што яму і яшчэ двум маім сынам у будучым захочацца прыехаць у Беларусь.

Гутарка зацягнулася, мне было вельмі цікава слухаць гэтага сталага амерыканца з глыбокімі беларускімі каранямі, які кожную гісторыю са свайго жыцця суправаджаў трапнымі беларускімі прымаўкамі і прыказкамі, афарызмамі, у тэму расказваў анекдоты. Развітваліся як даўнія знаёмыя. Айцец Аляксандр падарыў мне некалькі сваіх работ.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 61

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80