Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Са светлай надзеяй

Са светлай надзеяй

Ксёндз-пробашч Мікалай Ліпскі

24 жніўня лучайская парафія сабрала вернікаў, каб памаліцца ў інтэнцыі тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае. Як сказаў ксёндз-пробашч Мікалай Ліпскі напачатку святой Імшы: “Усе мы — вучні Школы жыцця, а Езус — наш Настаўнік. Таму сённяшняе свята датычыцца кожнага”.

Святыня была літаральна перапоўнена дзецьмі школьнага ўзросту, студэнцкай моладдзю, настаўнікамі. Усе яны сабраліся, каб папрасіць бласлаўлення на новы навучальны год. Гледзячы на іх колькасць, здзіўлялася: адкуль у вёсцы, дзе школа ўжо закрыта некалькі гадоў таму, столькі дзетак? Аказваецца: людзі прыбылі не толькі з іншых вёсак парафіі, але і арганізавана прыехалі з Пастаў, Варапаева, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Мінска і іншых гарадоў.

З вялікім задавальненнем прысутныя слухалі нядзельнае казанне, якое прамовіў ксёндз-прэлат Павел Кнурэк з лынтупскай парафіі Святога Андрэя Апостала. Святар вельмі даступнай мовай паразважаў над значэннем малітвы «Ойча наш». Спыняючыся на кожным радку ма­літвы, ксёндз Павел падрабязна раскрываў сэнс яе слоў.

Асаблівай узнёсласці святу надало гучанне двухсотгадовага аргана. Мясцовая моладзь спявала пад суправаджэнне “караля музычных інструментаў”. Семінарыст Яўген Хаданёнак з Шаркаўшчыны, які адмыслова валодае інструментам, не застаўся незаўважаным. Ксёндз-пробашч напрыканцы святой Імшы падзякаваў арганісту за цудоўнае ўпрыгожванне Літургіі, а вернікі аддзячылі апладысментамі.

На заканчэнне святочнай Літургіі адбылося асвячэнне школьных прылад, а пасля кожны вучань, студэнт, настаўнік, выхавальнік атрымалі з рук святара Божае бласлаўленне на новы навучальны год.

Пасля святой Імшы ўсіх  чакаў канцэрт. Вядучым праграмы быў госць свята — беларускі эстрадны артыст Мікіта Фаміных. Сваімі творчымі бацькамі спявак лічыць народных артыстаў Беларусі Аляксандра Ціхановіча і Ядвігу Паплаўскую (некалькі цудоўных песень з іх рэпертуару таксама прагучалі ў праграме).

Распачаўся канцэрт з “Лучайскага гімна” ў выкананні аўтара — барда Аляксея Жбанава, які выканаў некалькі сваіх песень. Гурт “Рэха” са сваім каларытным са­лістам Андрусём Такіндангам проста запаліў публіку. Як і “залаты акардэон Беларусі” Дзмітрый Корсак, які пасля ашаламляльнага поспеху на мінулым фэсце спецыяльна да свята падрыхтаваў дзве новыя кампазіцыі. А якім жа яскравым момантам стаў феерверк каля касцёла!

Свята да Дня ведаў атрымалася вельмі цёплым, радасным, а дождж стаў Божым бласлаўленнем для Лучая. І хоць гэта апошні летні фэст сёлета, застаецца спадзявацца, што і восенню Лучай нас яшчэ парадуе.

 Алена КЛІМЗА-КОЛТАН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 30

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 153

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 42

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 30

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 129

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 69

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 55