Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У поўнай гатоўнасці, з добрым настроем

У поўнай гатоўнасці, з добрым настроем

У панядзелак у школах Пастаўшчыны празвініць першы званок, які запросіць дзяцей і настаўнікаў у класы. Напярэдадні новага навучальнага года карэспандэнт “ПК” Алена Шапавалава сустрэлася з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. КАШЫРЫНЫМ, каб задаць яму некалькі пытанняў з нагоды.

— Аляксандр Яўгеньевіч, які настрой у Вас і педагогаў раёна на парозе 1 верасня?

— Нягледзячы ні на што, ба­дзёры, святочны, бо для нас, як, спадзяюся, і для вучняў, іх бацькоў, першы званок і сустрэча са школай — сапраўды свята. Хоць яно крыху азмрочана тым, што, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, закрыты 3 школы: Казлоўшчынская сярэдняя, Ваўкоўская базавая і Янкішская пачатковая. Дзеці, якія навучаліся ў Казлоўшчыне, прадоўжаць вучобу ў Навадруцкай БШ, з Ваўкоўскай школы — у Дунілавіцкай СШ, а з Янкішскай — у Мулярскай БШ. Сёлета на Пастаўшчыне будуць функцыянаваць 42 установы адукацыі: 11 сярэдніх, 11 базавых і 1 пачатковая школа, 15 дзіцячых садоў, прафесійна-тэхнічны каледж, раённы цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і Пастаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.

— Колькі ўсяго хлопчыкаў і дзяўчынак сядуць за школьныя парты ў раёне?

— Па папярэдніх даных, 3561 чалавек — на 20 менш, чым летась. Гэта самае нізкае за апошні час скарачэнне колькасці вучняў у параўнанні з папярэднім годам. Раней яно складала 60, 80, 150, 200, а ў 2008/2009 навучальным годзе даходзіла амаль да 400 дзяцей. Таму лічба “мінус 20” не можа не радаваць, яна сведчыць аб выраўноўванні дэмаграфічнай сітуацыі на Пастаўшчыне. Першакласнікаў чакаем прыкладна 350 чалавек. Радуе таксама колькасць малышоў, якія пойдуць у дзіцячыя сады. Мяркуецца, што іх будзе 1235 — на 30 больш, чым летась на 1 верасня.

— Ці ўсе навучальныя ўстановы гатовы да прыёму дзяцей?

— Выдача пашпартоў гатоўнасці школам адбывалася ў пачатку жніўня. Была створана камісія, у склад якой уваходзілі работнікі аддзела адукацыі, райвыканкама, галоўны санітарны ўрач раёна. Усе школы прыняты, тыя недахопы, якія былі выяўлены ў іх у працэсе прыёмкі, на сённяшні дзень ухілены. Што датычыць дзіцячых садоў, яны функцыянавалі ў летні перыяд і, калі закрываліся, то ўсяго на 3-4 дні. Капітальных рамонтаў ва ўстановах адукацыі мы не праводзілі, быў у асноўным бягучы рамонт. Многае выканана ўласнымі сіламі з удзелам настаўнікаў, выхавальнікаў, вучняў, таксама аказвалі дапамогу бацькі, базавыя прадпрыемствы. Самым сур’­ёзным з’яўляецца рамонт даху Лынтупскай школы-сада, які завершыцца ў сярэдзіне верасня. На яго ўжо затрачана каля 600 мільёнаў рублёў. Больш за 100 мільёнаў пайшло на рамонт сістэмы ацяплення ў дзіцячым садзе №5 г. Паставы.

— Раскажыце, калі ласка, як будзе ажыццяўляцца падвоз сельскіх дзяцей да месца вучобы і дамоў.

— Для гэтага ва ўстановах адукацыі меліся 5 школьных аўтобусаў. Напярэдадні 1 верасня за кошт сродкаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь праз упраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама раён атрымаў новы школьны аўтобус «МАЗ» беларускай зборкі, а ў пачатку жніўня за сродкі раённага бюджэту набыты яшчэ адзін для падвозу навучэнцаў Камайскай СШ. Цяпер у названай школе, куды здалёк дабіраецца больш за 70 хлопчыкаў і дзяўчынак, будуць курсіраваць у розных напрамках два аўтобусы і рабіць раніцай па два рэйсы кожны. Акрамя таго, частка вучняў са свіранскага і іёдаўскага напрамкаў будзе падвозіцца транспартам аўтапрадпрыемства. Такім жа чынам арганізуем падвоз дзяцей з закрытых у сувязі з аптымізацыяй школ. Праезд навучэнцаў у школьных і рэйсавых аўтобусах бясплатны. Калі гэта аўтобус аўтапрадпрыемства, ён ажыццяўляецца па праязных білетах, якія набывае аддзел адукацыі за кошт раённага бюджэту. У кожным аўтобусе абавязкова будзе настаўнік, які суправаджае дзяцей.

— У Мінску ўжо не першы год існуе праблема недахопу педагагічных кадраў. Як абстаяць справы на Пастаўшчыне?

— Нашы ўстановы адукацыі забяспечаны імі на сто працэнтаў. На жаль, задаволіць прось­бы некаторых настаўнікаў, якія пераязджаюць да нас з іншай мясцовасці, у прыватнасці з Віцебска, з закрытых школ суседніх Глыбоцкага і Докшыцкага раёнаў, мы не можам, бо маем дастатковую колькасць сваіх педагогаў. Вострай патрэбы ў іх няма, а калі яна ўзнікае, запрашаем на работу настаўнікаў пенсійнага ўзросту, якія выдатна валодаюць матэрыялам. У асноўным гэта настаўнікі замежнай мовы і тыя, што працуюць у аддаленых сельскіх школах, куды дабрацца з Пастаў і вярнуцца назад на працягу рабочага дня практычна немагчыма. Сёлета ў нас будуць працаваць каля 50 педагогаў пенсійнага ўзросту, частка з іх — на няпоўную стаўку.

Таксама штогод у раён прыяз­джаюць па 10-12 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных педагагічных навучальных устаноў. Пераважная большасць пасля неабходнай адпрацоўкі застаецца тут надалей жыць і працаваць. У нас адзін з самых высокіх у вобласці працэнт замацавання маладых педагагічных кадраў — больш за 80. Вось і сёлета на Пастаўшчыну прыбылі 8 маладых спецыялістаў. Усе яны размеркаваны ў дзіцячыя сады і агульнаадукацыйныя школы раёна.

— А які лёс настаўнікаў з закрытых школ?

— Практычна ўсе яны праца­ўладкаваны. Настаўнікі Казлоўшчынскай школы будуць ездзіць на работу ў Навадруцкую БШ. За выключэннем тых, якія пераехалі ў Паставы. Іх мы будзем працаўладкоўваць у горадзе або паблізу яго. Адна з настаўніц, якая трапіла пад скарачэнне ў Янкішскай школе, прыступіла да работы ў Мулярах, другая — у Камаях. Новым месцам работы некаторых педагогаў Ваўкоўскай школы стала Дунілавіцкая СШ. Складаней у гэтых населеных пунктах з працаўладкаваннем тэхперсаналу, бо для іх вакансій вельмі мала.

— Якія змены адбыліся або адбудуцца ў сістэме дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе?

— Сур’ёзных змен не чакаецца, будуць удакладняцца некаторыя моманты. У прыватнасці, змяніліся пералік і колькасць экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы. Так, экзамен па гісторыі Беларусі пераходзіць з базавай школы ў сярэднюю. Цяпер выпускнікі 9-ых класаў будуць здаваць беларускую, рускую мовы і матэматыку, а 11-класнікі — беларускую або рускую мову (на выбар), матэматыку, замежную мову і, як ужо гаварыў вышэй, гісторыю Беларусі.

— Шмат размоў вядзецца пра тое, што неабходна аблегчыць партфелі вучняў малодшых класаў. У гэтым плане нешта зроблена?

— Тут ад аддзела адукацыі або ад школ мала што залежыць, больш — ад выдавецтваў, якія друкуюць падручнікі. Апошнія ідуць па шляху аблягчэння школьных ранцаў. Падручнікі сталі крыху танчэйшыя, яны разбіты па паўгоддзях. Ну, а мы ў сваю чаргу прапануем пачаткоўцам пакідаць наглядныя дапаможнікі, кнігі, якія не патрэбны кожны дзень, прылады па працоўным навучанні, спартыўную форму ў класах. Тым самым іх ранцы крыху палягчэюць.

— Аляксандр Яўгеньевіч, і апошняе — Вашы пажаданні дзецям і педагогам напярэдадні 1 верасня.

— Перш за ўсё хачу павіншаваць усіх са святам, якое датычыць практычна кожнай сям’і, — з Днём ведаў. Сёлетні навучальны год супадае з вельмі важнай датай — 70-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта тэма чырвонай лініяй пройдзе праз увесь вучэбна-выхаваўчы працэс, на працягу года мы будзем рыхтавацца да названай падзеі. Таму жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў, настаўнікам — плённай працы і таленавітых вучняў, а дзецям — мудрых, добрых, цярплівых педагогаў!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 39

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 43

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 62

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 92

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 86

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66