Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Нам пад сілу здзяйсняць свае мары”

“Нам пад сілу здзяйсняць свае мары”

Аленай Давідовіч

З Аленай Давідовіч мы сустрэліся ў яе магазіне “TEA & COFFEE”, які месціцца ў будынку райбыткамбіната. Пачаць размову з 24-гадовай прадпрымаль­ніцай доўга не атрымлівалася з-за вялікай колькасці пакупнікоў. Яна ветліва адказвала на іх пытанні, дапамагала выбраць сорт чаю ці кавы, давала шматлікія парады па прыгатаванні духмяных напояў. Здавалася, за плячыма Алены вялікі вопыт у гэтай справе. Насамрэч яна, педагог па адукацыі, здзейсніла сваю мару адкрыць магазін усяго некалькі тыдняў назад…

Алена Давідовіч  родам з горада Слаўгарада, што на Магілёўшчыне. З дзяцінства яе прыцягвала англійская мова, якая была любімым прадметам у школе. Атрымаўшы атэстат аб заканчэнні адзінаццаці класаў, дзяўчына падала дакументы на філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Але для таго, каб прайсці на бюджэтную форму навучання, не хапіла ўсяго паўбала. Прызнаецца: крыўдна было да слёз. У выніку паступіла ў Аршанскі педагагічны каледж, а калі яго скончыла, — на завочнае аддзяленне Мінскага дзяржаўнага лінг­вістыч­нага ўніверсітэта.

Па размеркаванні прыехала працаваць на Мя­дзельшчыну, у вёску Сырмеж. Да сельскага жыцця аднеслася спакойна — цішыня Алене куды больш даспадобы, чым гарадская мітусня. Тым больш што вясковую школу яна заўсёды лічыла найлепшай стартавай пляцоўкай для далейшай педагагічнай работы.

Падчас работы ў Сырмежы маладая настаўніца пазнаёмілася з хлопцам з Пастаў, з якім год назад ажаніліся. Жыць вырашылі на радзіме мужа. Наш горад адразу “падкупіў” Алену спакойным рытмам жыцця, утульнасцю, добраўпарадкаванасцю. На работу яна ўладкавалася спачатку ў прафтэхкаледж, потым перайшла на завод “Беліт”, дзе працавала менеджарам. На прадпрыемстве ёй было да душы дамаўляцца пра кантракты з кітайскімі партнёрамі і такім чынам удасканальваць сваё і да таго добрае валоданне замежнай мовай. Але былі і нюансы, якія не задавальнялі маладую амбіцыйную дзяўчыну.

Аднойчы яна сядзела на рабоце і піла каву.

—            У мяне быў дрэнны настрой, — успамінае Алена. — Паглядзела на кубак і ў марах перанеслася на такое рабочае месца, дзе б раніцай цябе ніхто не турбаваў па прычыне і без прычын. І тут прыйшла ідэя: чаму б не паспрабаваць сябе ў прадпрымальніцкай дзейнасці? Вечарам пра ідэю расказала мужу. Першапачаткова да маіх “напалеонаўскіх” планаў ён аднёсся скептычна, зрэшты, як і бацькі. Сябры і знаёмыя таксама адгаворвалі. Але я для сябе вырашыла: або цяпер, або ніколі.

Усе пытанні па арганізацыі бізнесу новаспечаная пастаўчанка ўзяла на сябе. Пошук памяшкання, перагаворы з пастаўшчыкамі, афармленне дакументацыі сумяшчала з дзяржаўнымі экзаменамі — летам Алена Давідовіч  атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Некалі ён таксама быў яе марай…

Цяпер перад дзяўчынай стаялі іншыя мэты. Яна прызнаецца, што ў ідэале хацела б адкрыць кафейню. Але, па-першае, гэта патрабуе непараўнальна большых затрат, па-другое, Паставы не такі вялікі горад, дзе можна было б “размахнуцца” на ўсю сілу. Таму вырашыла пачаць з невялікага магазіна чаю і кавы. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 6 жніўня. Пакупнікоў чакаў багаты асартымент прадукцыі — каля трох дзясяткаў відаў чорнага, зялёнага, травянога чаю, а таксама зерневай кавы.

—            Як аказалася, у Паставах дастатковая колькасць гурманаў, — падводзіць Алена вынікі першых працоўных тыдняў. — Некаторыя пакупнікі ўжо прыходзілі не адзін раз. Радуе, што цікавасць да магазіна расце. Бывае, завару для сябе раніцай кубачак кавы, а выпіць яго ўдаецца толькі к абеду, бо пастаянна працую з кліентамі. Такі рытм работы прыносіць мне задавальненне.

Маладая прадпрымальніца толькі пачала сваю справу, а ўжо перапоўнена ідэямі па яе развіцці. У планах — пашырэнне асартыменту чаю і кавы, продаж чайных сервізаў. З часам думае завезці бельгійскі і літоўскі шакалад, арыгінальныя салодкія фігуркі да Новага года і Каляд. У пакупнікоў таксама з’явіцца магчымасць заказаць арыгінальную абгортку для шакаладных плітак і нават зрабіць гравіроўку на гэтых салодкіх пачастунках. Асаблівым попытам, лічыць Алена, яны будуць карыстацца ў хлопцаў, якія хочуць здзівіць нестандартным падарункам сваю каханую.

Хоць новая справа зацікавіла дзяўчыну, яна не забывае пра свае ранейшыя захапленні. Чытае літаратуру па англійскай мове, з задавальненнем адпраўляецца на пешыя вечаровыя прагулкі па горадзе, па магчымасці выязджае на прыроду, каб адпачыць там у кампаніі блізкіх лю­дзей і прагуляцца па наваколлі з фота­апаратам. У вольны час можа пася­дзець і ў інтэрнэце, але найперш для таго, каб даведаца новае пра ўсё, што звязана з чаем, кавай і спосабамі іх прыгатавання.

—            Мары самі па сабе здзяйсняюцца рэдка, — усміхалася Алена на развітанне. — Каб іх ажыццявіць, трэба шмат сіл, часу і цярпення. Безумоўна, у маладым узросце не хапае вопыту, больш глыбокіх ведаў. Але іх кампенсуюць энергічнасць, ініцыятыўнасць, максімалізм. Гэтыя якасці — нашы галоўныя козыры, і мы павінны карыстацца імі на поў­ную моц.

Іна СНЯЖКОВА.  Фота аўтара.     

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 37

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 48

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80