Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тым і шчаслівыя

Тым і шчаслівыя

У маі пад рубрыкай “Сямейны альбом” быў змешчаны мой артыкул пра працу жывёлаводаў фермы “Разлуцішкі” тагачаснага саўгаса “Варапаева” ў 60-70-ыя гады. Да маёй радасці, усе тыя, хто яшчэ жывы, адгукнуліся, як і дзеці, унукі тых, каго ўжо няма побач з намі. Усе гаварылі, што чыталі пра сваю нялёгкую маладосць, родных для іх лю­дзей са слязамі на вачах, дзякавалі, запэўнілі, што зберагуць гэты незабыўны ўспамін для сваіх дзяцей і ўнукаў.

А на гэты раз хачу расказаць пра жывёлаводаў фермы “Ласькія” былога калгаса “Кастрычнік” цяперашняга Казлоўшчынскага сельсавета і падзяліцца ўспамінамі пра тое, як мы працавалі і гадавалі сваіх дзетак. Гэты здымак зроблены ў 1976 годзе. На ім: (злева ўверсе) Марыя Францаўна Шарыпа, Віктар Варановіч, Марыя Ціханаўна Шарыпа, Феліцыя Кузьміч, Марыя Вярцінская, Усцін Саковіч, Раіса Альсевіч (загадчыца фермы); (у другім радзе) аўтар гэтых радкоў, Лідзія Брэская, Яд­віга Шарыпа; (унізе) Софія Гарус са сваім сыночкам Шуркам і Ста­ніслаў Шарыпа.

Да вялікага нашага смутку, Ф. Кузьміч, М. Вярцінская, У. Саковіч, Л. Брэская, Я. Шарыпа, С. Гарус і С. Шарыпа, а таксама  М. У. Шарыпа, Р. І. Шарыпа і В. Б. Якімовіч, якія са мной працавалі, адышлі ў свет іншы. Марыя Францаўна, Марыя Ціханаўна і я жывём на роднай зямлі. Марыю Ціханаўну забрала да сябе дачка Часлава Крывенька. Над Марыяй Францаўнай апякуецца яе залвіца Франя Маслоўская, якой ужо за восемдзесят, але яна яшчэ ходзіць, шчыра дапамагае. Адзін сын Францаўны жыве ў Латвіі, па магчымасці прыязджае, дапамагае, другі трагічна загінуў. А я паную з дачушкай Таццянай на ўсім гатовым. Па некалькі разоў на дзень прыбягае, прыносіць ласункі. На Пастаўшчыне, у Асінагарадку, жыве Раіса Альсевіч, Віктар Варановіч з жонкай Алінай — у Ласькіх. Сын Софіі Гарус Аляксандр Уладзіміравіч — у Расіі. Так здарылася, што яго жонка і дачка загінулі, але лёс быў літасцівы: стварыў новую сям’ю, выкупіў дом у Ласькіх, прыгожа адбудаваў і кожнае лета прыязджае з дзецьмі на сваю радзіму.

У 1964 годзе наша сям’я пераехала ў Лась­кія. На той час у мяне было двое дзетак: сыночку — няпоўныя два гады, дачушцы — 7 месяцаў. У маі 1965 года нарадзіліся дзве дачушкі. У дэкрэце, пакуль іх нарадзі­ла, была 4 дні. Пад сэрцам насіла двойню, а ў руках — кошыкі буракоў па прыступках са склепа. А яшчэ даяркам давалі дзялку буракоў для праполкі і за гэта вы­дзялялі сенажаць. Прыехала з радзільні, а на маёй дзялцы вырас гай травы. Пабегла ратаваць свае буракі. 50 гадоў прайшло, але і цяпер памятаю…

За 19 гадоў работы на ферме не было ніводнага выхаднога, водпуска. Шкадую, вядома, што не спазнала асалоды ў жыцці, па-добраму зайздрошчу сённяшняй моладзі, якая мае такія ўмовы для вучобы, працы, адпачынку.

У наш час пра садок і размовы не было. А дзетак — вёска звінела! Шчасце было таму, у каго было каму дапамагчы. Я такога шчасця не мела: і мае, і мужавы бацькі жылі ў іншых вёсках. Толькі адну зіму змог падтрымаць мой дарагі свёкар (быў мне як бацька) Антон Людвікавіч Зарэцкі. Няхай яго душа вечна жыве на нябёсах!

На ферме ў нас была прыбудова, у якой стаяў вялікі кацёл, дзе запарвалі пойла цялятам. Усім гэтым “вытворчым працэсам” загадваў любімы намі дзядуля Юстын — Усцін Саковіч. У каморы стаяў тапчан, на якім пад пільным наглядам дзядулі і вы­хоўваліся нашы дзеці, пакуль мы працавалі. Хто ведае, як бы іх гадавалі, калі б не было такога “садка”? Цяпер, калі самі ўжо старыя, яшчэ больш удзячныя нашаму дзядулю Юстыну за яго шчырасць, спагаду, дапамогу нам, гаротніцам. А яшчэ ў цяжкія хвіліны падбягалі дагле­дзець маіх дзетак Люся і Анечка Шарыпа, за што ім удзячна.

У 1975 годзе ў мяне нарадзілася пятае дзіця. Хадзіла па вёсцы, шукала сабе замену, каб хоць у радзільны дом адпусцілі. А працаваць пайшла, калі дзіцяці было тры тыдні. Цяжка было на ферме, кароў у абед на полі даілі ўручную. Але ўжо падраслі старэйшыя, дапамагалі дагледзець меншых. У 39 гадоў засталася ўдавой. Вучыла, жаніла і выдавала замуж сама. Так і пражыла ў цяжкай працы. Ва ўсім дапамагаў Божанька, за ўсё яму дзякую. І за тое, што зберагла любоў да жыцця. Тым і шчаслівая, і жадаю, каб усе людзі былі шчаслівымі.

Л. ЗАРЭЦКАЯ, в. Навасёлкі-І.     

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 39

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81