Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не хочаце застацца без тэлебачання? Паспяшайцеся!

Не хочаце застацца без тэлебачання? Паспяшайцеся!

15 студзеня 2015 года ў Паставах і Пастаўскім раёне будзе адключана аналагавае тэлебачанне, якім мы цяпер актыўна карыстаемся. На змену прыйдзе лічбавае — значна больш якаснае і эфектыўнае. Каб карыстацца ім, трэба паклапаціцца загадзя, іначай  ужо менш чым праз паўгода ваш тэлевізар нічога не пакажа.

Што патрэбна набыць, каб падключыць лічбавае ТБ? Як быць абанентам кабельнага тэлебачання і карыстальнікам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае начальнік раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Іосіф Вікенцьевіч Тамашэвіч.

Іосіф Вікенцьевіч, чым абумоўлены новаўвядзенні?

— 10 гадоў назад у Жэневе адбылася маштабная Рэгіянальная канферэнцыя радыёсувязі. Тады больш за 120 краін свету прынялі рашэнне аб поўным пераходзе на эфірнае лічбавае тэлебачанне да 17 ліпеня 2015 года. Беларусь пайшла па еўрапейскім шляху, не засталася ў баку ад сучасных тэндэнцый. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджана “Дзяржаўная праграма ўкараннення лічбавага тэлевізійнага радыёвяшчання ў нашай краіне да 2015 года”. Тады быў распрацаваны і зацверджаны графік паэтапнага адключэння аналагавага вяшчання ў Беларусі. На Мя­дзельскім рэтранслятары, які падае тэлесігнал на Пастаўшчыну, гэта бу­дзе зроблена 15 студзеня 2015 года.

Якія перавагі лічбавага тэлебачання ў параўнанні з аналагавым?

— Яно амаль не падвяргаецца ўплыву перашкод, а таксама забяспечвае высокую якасць гуку і карцінкі. Там, дзе аналагавае ТБ трансліруецца слаба і з шумамі, лічбавае будзе ісці непараўнальна лепш.

Што неабходна для прыёму лічбавага сігналу?

— У сучасных тэлевізарах з вадка­крышталічным або плазменным экранам неабходны цюнер ужо ўманці­раваны, і купляць больш нічога не патрэбна. А вось уладальнікам кінескопных тэлевізараў трэба набыць лічбавую тэлевізійную прыстаўку, якая падтрымлівае стандарт DVB-T і фармат кадрыравання MPEG-4, у некаторых выпадках трэба купіць і антэну.  Набыць іх можна ў спецыялі­заваных магазінах (цана 300-400 тысяч беларускіх рублёў).

Што рабіць тым, хто карыстаецца паслугамі кабельных аператараў?

— Нічога. Аператары самі паклапоцяцца, каб на экранах абанентаў нічога не змянілася і ўсе праграмы засталіся на сваіх месцах.

Ці можна падключыць лічбавае тэлебачанне на вашым прадпрыемстве?

— Так, з чэрвеня 2014 года “Белтэлекам” пачаў прадастаўляць паслугі камерцыйнага эфірнага лічбавага тэлевяшчання. Арганізавана трансляцыя пакета тэлеканалаў “Стандарт ТБ”. Для фізічных асоб яе кошт складае 34 050 рублёў. У спісе, акрамя сацыяльнага пакета з васьмі тэлеканалаў, 18 папулярных тэлеканалаў. Каб падключыць “лічбу”, тэлегледачам не трэба купляць прыстаўку — усё зробяць нашы спецыялісты. Аднак на дадзены момант падключыць пакет могуць толькі жыхары населеных пунктаў, якія трапляюць у зону вяшчання Шаркаўшчынскай РПТС — Полава, Балаі, Белькі, Гута, Чорнае.

Ці трэба хвалявацца карыстальнікам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA?

— Не, мы яго даўно трансліруем у лічбавым фармаце. Яно па-ранейшаму вельмі папулярнае ў нашым раёне і мае ўжо больш за пяць з паловай тысяч прыхільнікаў. І нездарма. Інтэрактыўнае тэлебачанне адкрывае перад гледачамі многа новага — гэта электронная праграма перадач,  магчымасць кіраваць кантэнтам і, несумненна, выдатная якасць карцінкі і стэрэагук. Дарэчы, для таго каб стаць абанентам тэлебачання ZALA, не трэба пракладваць дадатковы кабель, устанаўліваць антэны і тым больш прыёмнікі. Дастаткова быць абанентам тэлефоннай сеткі. Гэта ніяк не ўплывае на тэлефонную сувязь — тэлефон не будзе заняты, пакуль вы глядзіце свае любімыя перадачы. Паслуга даступная для жыхароў Пастаў, Варапаева, Лынтуп, Дунілавіч, Гуты, Юнек, Андрон, Хаціл, Парыжа, Камай, Навасёлак, Ярэва, Кураполля, Ляхаўшчыны, Вярэнек, Казлоўшчыны, Навінак, Цешалава, Палхун, Старога Двара, Палесся. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-02-00, 2-04-00, 2-05-00.

Дзе жыхары Пастаўшчыны могуць атрымаць дадатковую кансультацыю па пытаннях лічбавага тэлебачання?

— Па тэлефоне 172. Гэта кругласутачная тэлефонная даведачна-інфармацыйная служба для кансультацый насельніцтва краіны па пераходзе на эфірнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне. Званок бясплатны. Калі ласка, не адкладвайце на потым, вырашайце пытанні загадзя. Паклапаціцеся сёння, каб новы год распачаўся для вас без непрыемных сюрпрызаў.

Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 37

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 158

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 43

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 32

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 130

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 70

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 56