Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзіця вайны

Дзіця вайны

Раіса Раманаўна Варончык

Раісе Раманаўне Варончык не-не ды і прысніцца: наваколле напаўняецца гулам самалётаў, якія ляцяць над горадам і скідваюць бомбы, тыя рвуцца і разбураюць дамы. Яна з сястрой і маці бяжыць у бамбасховішча. Або іншая карціна бачыцца: прыціснуўшыся да маці, яна ляжыць з ёй пад ложкам, па хаце ходзяць бандыты, адзін з іх скідвае на падлогу падушкі, коўдру, другі выварочвае ўсё са стала. Са страху хочацца крычаць, але маці мацней туліць да сябе, і яна разумее: трэба цярпець. Прачынаецца ў халодным поце — цішыня, за акном днее.

Усё гэта жанчыне давялося перажыць у дзяцінстве. Яна нарадзілася ў Мінску вясной 1941-га. Як толькі пачалася Вялікая Айчынная, бацьку — ­удзельніка грамадзянскай вайны — забралі на фронт. У верасні сям’я атрымала паведамленне пра тое, што ён прапаў без вестак. З акупіраванага немцамі Мінска маці з дзвюма дочкамі перабралася да сястры, якая жыла непадалёк Барысава. Там засталіся і пасля Перамогі. Кватаравалі ў адной заможнай жанчыны. Гэта да яе ноччу наведаліся бандыты ў пошуках золата. На шчасце, кватарантаў пад ложкам не прыкмецілі.

— У 1946-ым мама памерла ад раку, — змахвае слёзы Раіса Раманаўна. — Паехала ў Мінск на лячэнне і не вярнулася. Я запомніла яе жывой. Мяне з сястрой забрала да сябе цётка. Мы былі для яе бясплатнай рабочай сілай. Карысталася яна і пайком, што мы атрымлівалі з прычыны страты бацькі, нам з яго мала што перападала. Памятаю, як збіралі мёрзлую бульбу і з яе пяклі бліны. Прадукты, якія атрымлівала цётка ад гаспадаркі, прадаваліся на рынку. Я на поездзе вазіла ў Барысаў малако, тварог, смятану, яйкі. Праваднікі шкадавалі, часам правозілі бясплатна. Ноччу выязджаю — з раніцы на рынку, хуценька прадам — і вяртаюся назад, іду ў другую змену ў школу.

Настаўніца бачыла, што дзяўчынка недагледжаная, дамашнія заданні не выконвае, таму нярэдка пакідала пасля ўрокаў або забі­рала да сябе дадому. Шкадавалі малую і жанчыны, якія разам з ёй гандлявалі на рынку. Урэшце навучылі пайсці ў райкам партыі і папрасіцца ў дзіцячы дом. Так Рая трапіла ў Астрашыцкую школу-інтэрнат.

— Добра там было, — успамінала. — Дырэктар па-бацькоўску адносіўся да ўсіх выхаванцаў. Цікава праходзілі ўрокі. Даводзілася і працаваць, бо ў школе была падсобная гаспадарка. Кожнае лета выязджалі ў піянерскі лагер. Закончыўшы сем класаў, падалася ў Казахстан. Там паступіла ў будаўнічае вучылішча. На канікулах нас пасылалі ва Узбекістан на збор бавоўны. Весела было, а душа ўсё роўна рвалася ў Беларусь.

І яна прыехала ў Віцебск, уладкавалася ў будаўнічую арганізацыю, выйшла замуж, нарадзіла траіх дзетак. А ставіць іх на ногі давялося адной, бо сям’я распалася. Паспрабавала яшчэ раз знайсці жаночае шчасце, ды не атрымалася. Ад тых «пошукаў» засталася малодшая дачка Света, з сям’ёй якой і жыве цяпер.

— Некалі была Свеце памочніцай, — гаварыла Раіса Раманаўна. — Унучак гадавала. А зараз ногі баляць, таму не работніца. Абед згатую ды вышываннем займаюся. Як жа я ў маладосці хораша шыла і вышывала! Цяпер і зрок не той, і рукі не слухаюцца — вайна здароўе падкасіла. Гады ляцяць імкліва, але ўспаміны пра вайну, неверагодна цяжкі пасляваенны перыяд зрэдку вяртаюць у той горкі час, выклікаюць слёзы і адзінае жаданне: каб ваеннае ліхалецце ніколі не паўтарылася на нашай зямлі, каб нашы нашчадкі не зведалі таго жаху і бяды, што выпалі на долю майго пакалення. Радуюся, што ў Беларусі людзі жывуць пад мірным небам. І гэта —найбольшае шчасце.

Тэкст і фота  Анны АНІШКЕВІЧ, 

в. Сяргеевічы Дунілавіцкага сельсавета.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 141

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 39

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 41

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 29

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 127

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 67

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 52

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 83