Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За планету — найвышэйшы бал

За планету — найвышэйшы бал

Напярэдадні сёлетняга фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” у пастаўскім гарадскім парку была ўстаноўлена каменная кампазіцыя “Планета”. Пра аўтара — выдатніцу, выпускніцу Беларускай акадэміі мастацтваў Паліну Пірагову — раённая газета пісала ў святочным “фестывальным” нумары. І вось зноў з’явілася нагода звярнуцца да гэтай тэмы. 27 чэрвеня Паліна ў чарговы раз прыехала ў наш горад, каб у прысутнасці дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі абараніць сваю дыпломную работу. 

У складзе дэлегацыі было  каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх — вядомыя  беларускія скульптары, выкладчыкі акадэміі мастацтваў, родныя і сябры Паліны. Яна, дарэчы, ураджэнка Наваполацка. Пасля заканчэння гарадской гімназіі паступіла ў Мінскі каледж мастацтваў імя І. А. Ахрэмчыка, потым — у акадэмію.

Перад прысутнымі Паліна Пірагова трымала слова першай.

— І Сусвет, і фантазія бясконцыя, — пачала яна прэзентацыю кампазіцыі ў выглядзе двух твараў, гарызантальна размешчаных адзін насупраць аднаго. — Мне хацелася па-іншаму прыпаднесці тэму кахання, сям’і. Прадставіць яе не як сацыяльную ячэйку грамадства, а як унутраны духоўны свет, багаты на пачуцці і перажыванні. Сімвалічна, што работа не суцэльная, і паміж тварамі ёсць лінія прасвету. Праз яе можна ўбачыць аблокі, ваду, гарызонт. Гэта будучыня, якая нікому не вядома, але ў якой абавязкова павінна быць месца каханню, гармоніі, шчасцю.

Падтрымаў дыпломніцу і навуковы кіраўнік — дацэнт кафедры скульптуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта за міжнародныя культурныя сувязі, уладальнік шматлікіх іншых узнагарод Аляксандр Міхайлавіч Фінскі. У Паставах ён часты госць. На працягу трох гадоў менавіта Аляксандр Міхайлавіч кіруе работай пленэраў, якія ладзяцца на базе таварыства з абмежаванай адказнасцю “Пасткамень”.

Навуковы кіраўнік адзначыў, што выдатная кампазіцыя зроблена ў многім дзякуючы гасціннасці, спагадлівасці і высокаму прафесіяналізму кіраўніка названага вышэй прадпрыемства Сяргея Мікалаевіча Попраўкі. Ён прадаставіў выключны па сваіх якасцях валун, многае ў стварэнні работы значыла сучаснае абсталяванне.

Аляксандр Міхайлавіч засяродзіў увагу і на месцы, дзе ўсталявана кампазіцыя. Хіба можна было знайсці лепшае, чым тут, на ўзгорку ля Мядзелкі? Скульптар таксама выказаў надзею, што тварэнне Паліны Піраговай стане пачаткам цэлай алеі каменных работ.

Шмат цёплых слоў у адрас дыпломніцы прагучала ад старшыні дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі — савецкага і беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Івана Якімавіча Міско, рэцэнзента дыпломнай работы — сталічнага мастацтвазнаўцы Галіны Барысаўны Багданавай, кандыдата мастацтвазнаўства Ірыны Мікалаеўны Скварцовай, выкладчыкаў акадэміі мастацтваў, родных і блізкіх Паліны. Усе яны сышліся на думцы, што аўтар з уласцівай ёй лірычнасцю, тонкасцю ўспрымання свету змагла стварыць найцікавейшую філасофскую работу, якой можа ганарыцца і сама, і яе выкладчыкі, якую не сорамна паказаць за мяжой. Дарэчы, работы Паліны Піраговай выстаўляліся ў Польшчы, Расіі, Паўночнай Карэі.

Ці не кожны з выступоўцаў дзякаваў кіраўніцтву нашага раёна, якое нераўнадушна да высокага мастацтва, не шкадуе сіл на арганізацыю пленэраў і такім чынам дапамагае маладым мастакам раскрыць свае таленты. Слова ў адказ трымаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў:

— Наша супрацоўніцтва з акадэміяй мастацтваў доўжыцца ўжо тры гады, і я ўпэўнены, што гэта не мяжа. Прызнацца, калі прыехала першая група маладых скульптараў, вельмі хваляваўся. “Грызці” камень — не дрэва. Інструмент складаны, небяспечны. Як адказна, самааддана студэнты паставіліся да сваіх задач! Калі ні прыеду — яны ў пыле, працуюць, дапамагаюць адзін аднаму. Без перабольшвання скажу: гэта ўнікальная моладзь. Жадаю і табе, Паліна, і тваім маладым калегам, каб заўсёды было натхненне, каб побач крочылі мудрыя настаўнікі, каб паўсядзённы быт не прытупіў імкненне да творчага, філасофскага, вечнага.

За сваю дыпломную работу Паліна Пірагова атрымала заслужаную  дзясятку. Яна таксама адзначана падзякай дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Упэўнена, што найвышэйшым балам кампазіцыю ацэніць і кожны наведвальнік гарадскога парка.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 38

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80