Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Служаць у старэйшым злучэнні

Служаць у старэйшым злучэнні

49-ая радыётэхнічная брыгада, адным з падраздзяленняў якой з’яўляецца 1-ы радыётэхнічны цэнтр у Паставах, — старэйшае злучэнне радыётэхнічных войск краіны. Яна з’яўляецца правапераемніцай 11-га асобнага батальёна паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі, назіральныя пасты якога ў ноч на 22 чэрвеня 1941 года перадалі першае баявое данясенне аб парушэнні граніцы фашысцкімі самалётамі.

— Ведаць і шанаваць гісторыю, прымнажаць яе добрымі армейскімі справамі — абавязак кожнага, хто выбраў для сябе прафесію абаронцы Айчыны, — адзначыў намеснік начальніка цэнтра па ідэалагічнай рабоце маёр Дзміт­рый Дзевятоўскі. — У 49-ай брыгадзе да слаўнага мінулага часці навабранцы далучаюцца амаль з першага дня праходжання службы. Вось і нядаўна тут прысягнулі на вернасць Радзіме каля 130 юнакоў. У іх ліку пастаўчане Ула­дзімір Бартось, Сяргей Недзведзь, Аляксей Ляўданскі, Іван Панкін, Дзміт­рый Нагановіч, Арцём Врублевіч і Дзмітрый Смятанка. Неўзабаве яны і яшчэ сем ваеннаслужачых тэрміновай службы папоўняць рады нашага воінскага падраздзялення.

Дзень прыняцця ваеннай прысягі для нядаўніх прызыўнікоў стане памятным і таму, што ва ўрачыстай цырымоніі ўдзельнічалі міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін, камандуючы ВПС і войскамі ППА генерал-маёр Алег Дзвігалеў, ветэраны брыгады, родныя і блізкія навабранцаў. Пасля праходжання курса пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ім трэба будзе ў кароткі тэрмін стаць прафесіяналамі ў ваеннай справе. Юнакам пашанцавала, што яны трапяць у 1-ы радыётэхнічны цэнтр. Гэта падраздзяленне неаднаразова прызнавалася лепшым у злучэнні, заваёўвала пераходныя прызы. Пастаўскія “радысты” прымалі ўдзел у буйных вучэннях Беларускай арміі, забяспечвалі баявыя стрэльбы зенітных ракетных войск у Ашулуку, паказвалі выдатныя вынікі падчас правядзення паказальных вучэнняў.

У сярэдзіне мая нечаканым для камандавання і асабовага складу стала наведванне цэнтра міні­страм абароны генерал-лейтэнантам Юрыем Жадобіным. Гэта быў звычайны, як і ўсе папярэднія, дзень. Ваеннаслужачыя неслі баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне, былі ў нарадзе, выконвалі іншыя задачы. Словам, усе займаліся канкрэтнай справай, таму і не ўзнікла асаблівых заўваг з боку кіраўніка ваеннага ведамства.

А менш чым праз ты­дзень радыётэхнічны цэнтр стаў месцам выступлення вакальнай групы ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны. Пастаўскія ваеннаслужачыя вельмі цёпла сустрэлі ўдзельнікаў канцэртнай праграмы, гастрольны тур якіх пралягаў па месцах выканання баявых задач па ахове дзяржаўнай прасторы Рэспублікі Беларусь.

На яе варце стаяць сапраўдныя прафесіяналы — афіцэры, прапаршчыкі, кантрактнікі. Яны ганарацца сваёй службай, якая вельмі адказная і важная. Мяркуйце самі: за суткі дзяжурныя баявыя разлікі ў зоне сваёй дзейнасці праводзяць да 350 паветраных аб’ектаў.

Ваеннаслужачыя знаходзяць час і для ўдзелу ва ўрачыстых, культурных мерапрыемствах, што праводзяцца ў горадзе. Вось і 3 ліпеня яны будуць несці ганаровую варту ля помнікаў загінуўшым воінам, ушануюць іх памяць збройным салютам.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 31

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 43

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 42

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 46

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 79

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 69

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 84

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 89