Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І агні партызанскіх кастроў

І агні партызанскіх кастроў

З партызанамі гутарыць Г. С. Лешчык (трэці справа).

Як добра, што гісторыю можна ўзнавіць, дастаткова звярнуцца да архіўных матэрыялаў. Але я, каб даведацца пра знакамітую варапаеўскую сустрэчу партызан брыгады імя Ракасоўскага (праходзіла ў чэрвені 1979 года), рабіць гэтага не стала, а проста пагартала нашу газетную падшыўку. Пашанцавала і з удзельнікамі таго мерапрыемства. Пастаўчанка Л. С. Місуна — адна з іх.

Набліжалася 35-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У краіне разгарнулася актыўная падрыхтоўка да гэтай даты. Былое камандаванне брыгады звярнулася ў Пастаўскі райкам КПБ з прапановай арганізаваць сустрэчу партызан, і яна была падтрымана. Варапаева невыпадкова выбралі месцам правядзення такога мерапрыемства: брыгада ў гады вайны дзейнічала на тэрыторыі Пастаўскага і суседніх раёнаў, і многія баявыя эпізоды народных мсціўцаў звязаны менавіта з нашымі мясцінамі.

— На аўтобусе, машынах са сталіцы госці прыехалі ў пасялковы Савет, — успамінае Лізавета Станіславаўна Місуна, на той час сакратар райкама. — Адразу накіраваліся ў белькаўскую зону, дзе ў гады вайны дыслацыраваліся партызанскія базы. Радасць сустрэчы і цеплыню атмасферы не перадаць словамі. З партызанамі сустракаўся старшыня калгаса “Бальшавік” Гжэсь Сцяпанавіч Лешчык. Людзі любаваліся наваколлем — дагледжанымі палямі, прыродай. Быў і касцёр партызанскі.

Затым усе паехалі ў Варапаева. Гарадскі пасёлак у той дзень ператварыўся ў суцэльную святочную пляцоўку. Калоны партызан (усяго сабралася 130 чалавек) крочылі па галоўнай вуліцы. Апладысментамі, кветкамі, воклічамі жыхары пасёлка віталі тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам, набліжаў перамогу. Хвалюючы момант — адкрыццё мемарыяльнай дошкі з памятным надпісам аб тым, што ў гэтым будынку ў 1944 годзе пасля злучэння з часцямі Чырвонай Арміі размяшча­ліся штаб партызанскай брыгады імя Ракасоўскага і Дунілавіцкі райкам КПБ.

— Кранальным было ўсё — і ўскладанне вянкоў і кветак да помнікаў Леніну і загінуўшым у гады вайны, і шэсце, і мітынг, — працягвае Лізавета Станіславаўна. — З цікавасцю слухалі прысутныя былых камбрыга Аляксандра Васільевіча Раманава і начальніка штаба Уладзіміра Нікіфаравіча Дорменева, іншых партызан. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас былога камісара брыгады Пятра Міронавіча Машэрава. Сам ён не прыехаў, але даслаў тэлеграму, у якой перадаваў віншаванне і найлепшыя пажаданні ўсім удзельнікам сустрэчы. На мерапрыемстве прысутнічала жонка Машэрава — Паліна Андрэеўна. Варапаеўскае свята ёй вельмі спадабалася. Зрэшты, па-іншаму і быць не магло. Для партызан гэта цудоўны падарунак: яны вярнуліся ў маладосць, успомнілі былое. Важнай падзеяй тая сустрэча стала і для мяне. Па-першае, я адказвала за ідэалагічную работу, таму старалася, каб усё прайшло на належным узроўні. А па-другое, мой бацька — таксама партызан, і калі я, прыехаўшы дамоў, паведаміла яму пра сустрэчу і пра тых, хто на ёй прысутнічаў, ён сказаў, што ведае некаторых партызан, у тым ліку Георгія Іванавіча Казарцава — былога намесніка камандзіра па разведцы: разам з Машэравым у час вайны яны былі ў нас дома ў вёсцы Слабада Мядзельскага раёна.

І агні партызанскіх кастроў

Удзельнікаў сустрэчы вітае першы сакратар РК КПБ Б. І. Гаўрыльчык.

І агні партызанскіх кастроў

У першым радзе сядзяць (справа налева) Л. С. Місуна і П. А. Машэрава.

З той сустрэчы мінула 35 гадоў. На жаль, час няўмольны. Няшмат засталося ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай. Але памяць пра іх велічны подзвіг жыць павінна!

Галіна ПІШЧ.

Фота прадаставіла Л. С. Місуна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77