Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музейныя экспазіцыі — у палацы Тызенгаўзаў

Музейныя экспазіцыі — у палацы Тызенгаўзаў

В. С. Гутараў, Р. Л. Курачэнка, Вітаўтас Віліс пераразаюць чырвоную стужку.

Пра тое, як яны рыхтаваліся і якой няпростай была гэта работа, раённая газета ўжо пісала. Нарэшце 14 чэрвеня, у рамках Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”, экспазіцыі ўрачыста запрасілі першых наведвальнікаў.

Стрэлкі гадзіннікаў  набліжаюцца да 17-ці. Прыступкі паўночнага фасада палаца ўяўляюць сабой імправізаваную сцэну, каля якой сабраліся госці, гараджане, журналісты. Гучыць чароўная музыка ў выкананні народнай капэлы “Ігуменскія крыніцы” настаўнікаў Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў. На карэце чынна пад’язджае сам граф Антоній Тызенгаўз, вітаецца з прысутнымі, выказвае задаволенасць тым, што наведаўся ў маёнтак, узгадвае, чым прадстаўнікі знакамітага роду праславілі Паставы.

На працягу некалькіх гадоў пастаўчане ўдзельні­чалі ў міжнародным праекце “Заахвочванне турызму па абодва бакі граніцы Літвы і Беларусі з мэтай павышэння даступнасці і прывабнасці культурна-гістарычнай спадчыны ў Рокішскім і Пастаўскім раёнах”. Яго мерапрыемствы былі накіраваны на ўмацаванне міжкультурнага дыялогу і павышэнне турыстычнай прыцягальнасці і эканамічнай канкурэнта­здольнасці двух раёнаў на аснове іх агульнай гістарычнай спадчыны, звязанай з родам Тызенгаўзаў.

Адкрываючы ўрачыстасць, дырэктар раённага краязнаўчага музея Р. Л. Курачэнка з асаблівай удзячнасцю назвала імёны тых, хто з самага пачатку і да апошніх дзён меў непасрэднае дачыненне да рэалізацыі праекта. Гэта былы намеснік старшыні райвыканкама А. Э. Кейзік, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і яго намеснікі Ю. М. Кісялёў і П. Р. Станюш, начальнік і галоўны бухгалтар аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чаплінская і Т. А. Каралёнак, дырэктар Цэнтра турысцкіх паслуг Я. Ч. Шушкевіч.

А як усё пачыналася, расказаў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў.

— Падчас аднаго з фестываляў, абмяркоўваючы з партнёрамі-літоўцамі пытанні супрацоўніцтва, мы прыйшлі да высновы: у нас ёсць агульныя карані — спадчына Тызенгаўзаў, — сказаў ён. — І, каб яе захаваць, патрэбны намаганні абодвух бакоў. Задачу бачылі ў тым, каб трапіць у адну з еўрапейскіх праграм. І гэта ўдалося. Агульны бюджэт праекта (сродкі Еўрасаюза) склаў 652766 еўра (пастаўскі бок — 343060, з якіх сродкі раённага бюджэту — толькі 10%). Справа даведзена да канца. Атрымаўся цудоўны аб’ект. Новая задача — падрыхтаваць базу, каб праз пэўны адрэзак часу стварыць тут палацава-паркавы ансамбль з музеем, гасцініцай… Будынак павінен служыць лю­дзям.

Не скупіўся на эмоцыі і прадстаўнік партнёра праекта — мэр самакіравання Рокішскага раёна Вітаўтас Віліс. Ён прыгадаў, як падчас першай сустрэчы адчуў гарачае імкненне гаспадара будынка, галоўнага ўрача ЦРБ У. М. Чакавага, даць яму новае жыццё. Літоўскі госць па­дзякаваў кіраўніцтву раёна, спецыялістам за праведзеную работу і выказаў упэўненасць, што гэта толькі добры пачатак.

У сваю чаргу дырэктар музея Р. Л. Курачэнка па­дзякавала ўсім, хто так ці інакш прычыніўся да гэтай вялікай справы — стварэння экспазіцый у падвальных памяшканнях палаца. У іх ліку — галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” У. М. Чакавы, дырэктар АБП “Рассвет Пастаўскі” А. І. Малец, наш зямляк, былы намеснік міністра культуры Беларусі Т. І. Стружэцкі, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Т. Г. Гарошка і навуковы супрацоўнік установы В. А. Шышко, член Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза архітэктараў І. В. Куржалаў, кіраўнікі прадпрыемстваў: завода “Беліт” — Д. Б. Чыжэўскі, Пастаўскага мэблевага цэнтра — А. М. Бабічаў, ААТ “Паставымэбля” — С. Р. Зямчонак, Варапаеўскага ДАКа — Г. С. Седзюкевіч, індывідуальны прадпрымальнік В. В. Цалко, раённыя краязнаўцы П. Ф. Курто, І. М. Пракаповіч, А. А. Ільін.

Наступае ўрачысты  момант — В. С. Гутараў, Вітаўтас Віліс, Р. Л. Курачэнка пераразаюць чырвоную стужку. Госці спускаюцца ў падвальныя памяшканні. Старшы навуковы супрацоўнік музея Т. Г. Гарошка знаёміць з экспазіцыямі. Першая з іх прысвечана сусветна вядомаму арнітолагу, вучонаму Канстанціну Тызенгаўзу.

Музейныя экспазіцыі — у палацы Тызенгаўзаў

Фігуры Валерыі Ваньковіч, Канстанціна Тызенгаўза і прэпаратара Скіндэра.

Заходзіш у пакой — і пачынаеш уяўляць, як гэты чалавек жыў, працаваў. Здаецца, сама гісторыя павярнула час назад. А вось і ён сам — выдатны сем’янін, вучоны, ашчадны гаспадар маёнтка. Побач — жонка Валерыя Ваньковіч. Тут жа правая рука і верны памочнік Канстанці­на — прэпаратар Скіндэр, які на працягу многіх гадоў з’яўляўся сааўтарам яго пастаўскай сусветна вядомай навуковай арнітала­гічнай калекцыі.

У суседнім пакоі працягваем слухаць аповед, у прыватнасці пра вучобу. Яркі перыяд звязаны з Віленскім універсітэтам. Увага прысутных канцэнтруецца на двух партрэтах: Станіслава Баніфацыя Юндзіла — батаніка, заолага, які паўплываў на лёс К. Тызенгаўза і якому ён прысвяціў сваю першую кнігу “Асновы арніталогіі”, і Яна Рустэма — мастака, які прывіў любоў да жывапісу.

Музейныя экспазіцыі — у палацы Тызенгаўзаў

Першыя наведвальнікі экспазіцыі

Т. Г. Гарошка запрашае азнаёміцца з другой экспазіцыяй і прапануе ў думках перанесціся ў пачатак ХХ стагоддзя — менавіта тады ў Паставах знаходзіліся летнія лагеры Санкт-Пецярбургскай афіцэрскай кавалерыйскай школы. Кожнае лета курсанты гэтай школы прыязджалі ў наш горад на парфорснае паляванне. Жылі ў замку, які стаяў непадалёк палаца на беразе рэчкі (на жаль, падчас Першай сусветнай вайны быў разбураны, але дзякуючы архітэктару-дызайнеру ў экспазіцыях ёсць макет замка). У школе былі створаны належныя ўмовы для трэніровак. Сваё майстэрства славутыя кавалерысты даказалі ў час Першай сусветнай вайны. На памяць пра гэта засталося шмат сведчанняў. Напрыклад, успа­мі­ны знакамітых людзей, якія сюды прыязджалі: гэта вялікі князь Мікалай Раманаў, генерал Брусілаў, будучы атаман Красноў, барон Манэргейм, генерал Врангель.

Тут можна ўбачыць кадры з фільма пра кавалерыйскую школу, знятага ў 1907 годзе, старонкі цудоўнага альбома, выдадзенага ў Санкт-Пецярбургу ў 1901 годзе. І яшчэ адзін экспанат, пра які нельга не расказаць. Гэта габелен з паляўнічага замка. Граф Пшэздзецкі падарыў яго сыну свайго садоўніка Аляксандру Атвалку ў гонар выдатнага заканчэння кавалерыйскай школы. На жаль, рускі афіцэр загінуў падчас вайны. Габелен захоўваўся ў сваякоў, і ўжо ў наш час музею яго падарыла пляменніца А. Атвалкі, грамадзянка Кубы Людміла Герра Сальсана.

Што такое Першая сусветная вайна, 100-годдзе з дня пачатку якой адзначаецца сёлета? Які след яна пакінула на Пастаўшчыне? Пра гэта ў трэцяй экспазіцыі цікава распавёў навуковы супрацоўнік музея В. А. Шышко. Ёсць шмат звестак, матэрыялаў, якія вяртаюць зацікаўленага чалавека да тых падзей. Тут і нямецкі калючы дрот — сапраўдны, прывезены з лесу, і артылерыйскія снарады, і г.д. У наступнай зале — рускі і нямецкі акопы. Сярод экспанатаў — самыя звычайныя рэчы, якімі карысталіся салдаты. А ў самай маленькай зале знаходзіцца вялікая колькасць рэчаў, не звязаных з баявымі дзеяннямі, але імі карысталіся. Ёсць цікавыя дакументы (напрыклад аб тым, што салдатам дазвалялася жаніцца на мясцовых жыхарках) і фота­здымкі пасляваенных Пастаў.

Убачанае і пачутае  ўразіла і захапіла. Гісторыя не можа пакінуць раўнадушным, асабліва калі дакранаешся да яе таямніц — таго, пра што раней мала ведаў. І гэта якраз той выпадак, калі трэба верыць сказанаму: “Лепей адзін раз убачыць…”

Галіна ПІШЧ.

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 59

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 79